Дазволiць нельга забаранiць

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

Праблема, аб якой сёння пойдзе гутарка, фармулюецца даволi проста: дзе знайсцi залатую сярэдзiну. Калi прадпрымальнiку дазволiць усё, гэта скончыцца пераважна мiнусамi, а не плюсамi. У выпадку забароны ўсяго — не будзе i бiзнэсу, без дапамогi якога бюджэт краiны панясе адчувальныя (для ўсiх) страты.

Адным словам, атрыманне дазволаў i ўзгадненняў у прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Адпаведна — пошукi залатой сярэдзiны ў гэтай казытлiвай праблеме.

1.

Уласна кажучы, дазваляльнай сiстэмай ахоплена ў Беларусi 90% суб’ектаў малога i сярэдняга бiзнэсу (МСБ). Праўда, нiводзiн прадпрымальнiк не скажа вам, колькi дазволаў яму спатрэбiцца. Практычна iх колькасць падлiчыць проста немагчыма.

У справе «даць — не даць» даз-вол задзейнiчана больш за 50 дзяржорганаў. Мнагавата. Чэмпiёнам тут з’яўляецца санэпiдэмстанцыя: па апытанню прадпрымальнiкаў найчасцей дазволы прыходзiцца браць у СЭС (67%). Другое месца ўпэўнена трымае пажарны нагляд (58%) i трэцяе — органы мясцовай улады (49%).

Варта спынiцца на апошняй, бо мясцовай уладзе дадзены шырокiя паўнамоцтвы. Самым, бадай, характэрным момантам тут з’яўляецца тое, што спецыялiсты ва ўладных структурах самi не могуць назваць агульную колькасць дазволаў, парадак iх атрымання, нарматыўныя акты i тэрмiн праходжання тых цi iншых працэдур. Напрыклад, каб адкрыць кафэ ў памяшканнi, якое ўзялі ў арэнду, трэба абысцi каля 20 (!) iнстанцый.

Сярод дзевяцi асноўных праблем пры атрыманнi дазволаў, вiдаць, трэба выдзелiць дзве. Гэта: адсутнасць адзiнай iнфармацыйнай крынiцы i магчымасць чыноўнiкаў дзейнiчаць па свайму разуменню. Першую праблему каментаваць не варта, i так зразумела, а вось другую... Цi не складваецца ў вас ўражанне, што пры гэтым ствараецца прыдатнае асяроддзе для злоўжыванняў?

Ёсць статыстыка за 2004 год. На адзiн дазвол тады суб’екты МСБ выдаткоўвалi 2,5 месяца, а агульны кошт усiх атрыманых дазволаў у сярэднiм складаў 1400 долараў (60% ВУП на душу насельнiцтва). Для амаль паловы прадпрымальнiкаў такiя выдаткi былi практычна непад’ёмнымi.

У той жа час, зваротны бок медаля: ускосныя выдаткi або страты як прадпрымальнiка, так i дзяржавы. Яны звязаны з недаатрыманнем даходу, страчанай выгадай, непрадукцыйнымi выдаткамi — апошнiя кладуцца на нашы плечы, падаткаплацельшчыкаў. I ацанiць усё гэта ў лiчбах вельмi складана.

Уласна, ведаць i выконваць усе правiлы i патрабаваннi органаў, якiя выдаюць дазволы, не ўяўляецца магчымым. Па-першае, у парадку выдачы дазволаў адсутнiчае лагiчная, зразумелая i зручная сiстэма. Па-другое, пералiк неабходных дазволаў устаноўлены не толькi ў законах, але i ў падзаконных актах. Сюды ж дададзiм мноства спецыфiчных патрабаванняў санiтарных правiлаў, правiлаў пажарнай бяспекi, будаўнiчых нормаў i iнш. Нiчога дзiўнага ў тым, што ў гэтым акiяне iнфармацыi лёгка патануць не толькi прадпрымальнiку, але i чыноўнiку. Агульная колькасць дакументаў перавышае 200...

2.

Цiкавая дэталь: каб атрымаць 6 дазволаў (такая iх колькасць у сярэднiм патрабуецца для работы суб’екта МСБ), прадпрымальнiку неабходна вывучыць не менш за 24 нарматыўныя прававыя акты i выканаць усе iх патрабаваннi. Iншымi словамi, уласна на бiзнэс i яго арганiзацыю трэба на час забыцца. Трэба: вучыцца, вучыцца i яшчэ раз вучыцца. Але, у такiм разе, цi ёсць сэнс у самiм бiзнэсе?

Самае сумнае (i смешнае адначасова) у тым, што i вывучэнне ўсiх дакументаў не можа гарантаваць вынiку. Па ацэнках юрыстаў i эканамiстаў, каля 20% патрабуемых нарматыўных актаў у Нацыянальным рэестры нарматыўных прававых актаў РБ не ўтрымлiваецца. 40% апытаных прадпрымальнiкаў паведамiлi, што праблемай для iх было знайсцi або атрымаць поўную iнфармацыю аб працэдурах i патрабаваннях для атрымання дазволаў. Згадзiцеся, гэта ненармальна.

Варта прывесцi статыстыку. Вось, скажам: каб атрымаць дазвол у дзяржоргане, якi займаецца аховай навакольнага асяроддзя, неабходна чакаць у сярэднiм 35 дзён i заплацiць 151 долар. Мясцовыя органы ўлады — каля 30 дзён i 86 долараў. Энерганагляд — каля 27 дзён i 90 долараў. Ну i гэтак далей.

Аднак прыведзеныя факты зусiм не сведчаць аб тупiковасцi сiтуацыi. Выйсце ёсць i яно заключаецца ў рэформе сiстэмы дазволаў. Мiжнародная фiнансавая карпарацыя (IFC) выдзяляе тры асноўныя элементы рэформы.

Стварэнне мiжведамаснай камiсii па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання сiстэмы дазволаў у РБ. Само сабою, камiсiя павiнна мець неабходныя паўнамоцтвы.

Стварэнне банка даных дзеючых у краiне дазволаў, а таксама органаў, якiя iх выдаюць. Пры гэтым трэба правесцi рэвiзiю нарматыўных актаў на прадмет iх мэтазгоднасцi.

Нарэшце, неабходна прыняць закон, якi рэгулюе агульныя ўмовы i прынцыпы арганiзацыi i функцыянавання дазваляльнай сiстэмы.

(Працяг будзе).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема, аб якой сёння пойдзе гутарка, фармулюецца даволi проста: дзе знайсцi залатую сярэдзiну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика