21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачатак года не азмрочаны для чытачоў сур’ёзнымi праблемамi

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Як мы раней ужо неаднойчы заўважалi, аналiз зваротаў чытачоў на рэдакцыйную «гарачую лiнiю» дае пэўнае ўяўленне пра тое, што на тым цi iншым этапе жыцця найбольш хвалюе грамадства. Калi памятаюць пастаянныя нашы прыхiльнiкi, быў час, калi са старонак газеты не сыходзiлi скаргi на праблемы з разлiкамi па заробках, дапамогах, за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю. Канец мiнулага года прайшоў «пад знакам» чэкаў «Жыллё»... З якiмi праблемамi звяртаюцца да нас з пачатку гэтага года чытачы? На некаторыя запыты мы ўжо давалi асобныя адказы, а ў астатнiм мяркуйце самi.

З пасёлка Ленiна Горацкага раёна дзяўчыну цiкавiла, калi ў iх населеным пункце з’явiцца антэна аператара сотавай сувязi X. Маладога чалавека турбавала праблема: чаму аператар Y. не знiжае тарыфы на размовы, маючы такую вялiкую «армiю» абанентаў. Што можна было адказаць нашым заяўнiкам? Па-першае, кожны аператар сотавай сувязi (а памiж сабой яны яшчэ i канкурэнты) будуе ўласную канцэпцыю развiцця, таму наўрад цi раней часу будзе агучваць свае планы, па-другое, любое згадванне ў друку ў даным кантэксце назвы таго цi iншага аператара — гэта рэклама, якую ва ўсiм цывiлiзаваным свеце прынята размяшчаць у сродках масавай iнфармацыi на платнай аснове. Па той жа прычыне мы не змаглi дапамагчы чытачу з Бабруйска, якi прасiў расказаць пра энергазберагальныя лямпачкi (ды i зацiкавiла б гэтая iнфармацыя, напэўна, нямногiх).

Мiнчанiн Казiмiр Аляксеевiч Мурашка паскардзiўся, што зараз у аптэках без рэцэпта нельга купiць настойку сардэчнiку. Аб гэтых новаўвядзеннях мы ўжо пiсалi падрабязна раней, таму ў данай сiтуацыi толькi i змаглi прапанаваць чытачу выказаць свае прапановы i незадаволенасць па «гарачай лiнii» Мiнiстэрства аховы здароўя (т. 222-70-80). Вiдавочна, голас у тым лiку i Казiмiра Аляксеевiча быў пачуты, паколькi ў перспектыве плануецца пашырыць спiс лекаў, якiя можна будзе набываць у аптэках без рэцэпта ўрача (i памянёную настойку сардэчнiку таксама).

З Ляхавiцкага раёна звярнулася жанчына, мацi пачынаючага, як яна сказала, прадпрымальнiка. Яе сын па дагавору аказваў паслугi мясцоваму раённаму спажывецкаму таварыству. I вось ужо некалькi месяцаў апошняе не выплачвае яму даволi вялiкую суму грошай. Паколькi ў сына на руках ёсць афiцыйныя паперы, самы просты i надзейны спосаб атрымаць заробленае — гэта падаць на арганiзацыю ў суд, патрабуючы яшчэ i выплаты маральнай кампенсацыi. Жанчына ў вынiку цалкам пагадзiлася з гэтай парадай.

Жанчыну-iнвалiда III групы з Мiнска хвалюе кватэрнае пытанне. Прайшоўшы, на яе погляд, усе магчымыя iнстанцыi, яна напiсала ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта, адкуль ёй прыйшоў адказ, што лiст накiраваны на разгляд у адмiнiстрацыю яе раёна. Адтуль рэагавання яна пакуль не атрымала, аднак, запэўнiлi мы заяўнiцу, яе пытанне абавязкова будзе разгледжана ў адпаведнасцi з заканадаўствам, i ўмяшання газеты пасля такой уплывовай установы, як Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта, не спатрэбiцца. Адзiнае, папярэдзiлi мы жанчыну, яе праблема будзе разглядацца так, як прадпiсваюць законы, а не так, як хацелася б асабiста ёй. Таму цi будзе яна задаволена канчатковым адказам, сказаць цяжка.

Было даволi шмат зваротаў ад чытачоў даведачнага характару: калi цiкавiлiся адрасам архiва, тэлефонам пэўнай установы цi арганiзацыi i г.д. Па пытаннях, якiя паўтаралiся, мы раiлi заяўнiкам звярнуцца да нашых ранейшых публiкацый. Словам, як бачна, сур’ёзныя эканамiчныя, сацыяльныя праблемы нашых заяўнiкаў, на шчасце, не турбавалi. Калi ж яны з’явяцца, мы гатовы выслухаць кожнага чытача i па магчымасцi аказаць яму пасiльную дапамогу ў iх вырашэннi. Тэлефануйце!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы раней ужо неаднойчы заўважалi, аналiз зваротаў чытачоў на рэдакцыйную «гарачую лiнiю» дае пэўнае ўяўленне пра тое, што на тым цi iншым этапе жыц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика