Не кармiце птушку пенапластам
Пры ўтрыманнi курэй патрэбна даваць iм дробныя каменьчыкi цi пясок. Многiя замяняюць яго пенапластам. Цi не шкодна гэта? Запэўнiваюць, што не. А тут куры iншым разам гiнуць. Цi не маглi б вы задаць пытанне спецыялiстам па птушкагадоўлi наконт пенапласту.
У. Касцючэнка, г. Пiнск. Памянёныя чытачом спецыялiсты вытворчага аддзела Рэспублiканскага аб’яднання «Белптушкапрам» вельмi здзiвiлiся зададзенаму пытанню. Як вядома, дробныя каменьчыкi (гравiй) птушцы патрэбны для грубага перацiрання ў страўнiку ежы. Як выкананню гэтай функцыi можа дапамагчы мяккi пенапласт, якi, да таго ж, птушка самастойна наўрад цi будзе спажываць? Так, спецыялiстам даводзiлася чуць пра пэўныя спробы выкарыстання для памянёных вышэй мэтаў адходаў пластыку (у параўнан-нi з пенапластам яны, прынамсi, цвёрдыя). Разам з тым варта памятаць, што выкарыстанне такiх адходаў звязана з выдзяленнем апошнiмi фармальдэгiдаў, iншых хiмiчных рэчываў. Цiкава, ведаючы ўсё гэта, цi будзе дбайны гаспадар ставiць нейкiя эксперыменты, як кажуць, на роўным месцы?!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры ўтрыманнi курэй патрэбна даваць iм дробныя каменьчыкi цi пясок. Многiя замяняюць яго пенапластам. Цi не шкодна гэта?
|
|