Кiдаць, дык з усмешкайВыпрабавана на сабе Не вам казаць: пачаць курыць — лёгка, другое пытанне, як потым кiнуць? Ёсць, наколькi ведаю, тры спосабы, я — абышоўся адным. А вы? Выбiрайце.Ну, па-першае, можна кожны дзень змяншаць колькасць выкураных цыгарэт (адмовiцца ад адной, значна лягчэй, чым наогул...). Па-другое, можна кiнуць разам з кiмсьцi — з аднакурснiкам, сябрам, саслужыўцам, з якiм праводзiш большую частку дня. Для большай эфектыўнасцi трэба абавязкова вызначыць «эканамiчныя санкцыi». I нiякiх патуранняў адзiн аднаму! Сэнс трэцяга спосабу ў тым, што вы «ў цвярозым розуме» прымаеце цвёрдае рашэнне... Уявiце — нехта незнаёмы, на вулiцы, просiць у вас закурыць. А вы, замест адной цыгарэты, аддаяце увесь пачак разам з запальнiчкай. У чалавека вочы на лоб. А вам — прыемна, бо не проста ж кiнулi, а... з усмешкай. Вiктар МАКАРАНКА, Барысаўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вам казаць: пачаць курыць — лёгка, другое пытанне, як потым кiнуць? Ёсць, наколькi ведаю, тры спосабы, я — абышоўся адным. А вы? Выбiрайце
|
|