Разам весела iсцi па прасторах?
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Погляд Што i казаць, асобнае выхаванне ў чалавека амаль у крывi: спакон веку хлопчыкi i дзяўчаты гадавалiся не разам, атрымлiвалi розныя веды. Першыя пад наглядам жанчын вывучалi хатнiя прамудрасцi, другiя рыхтавалiся да мужчынскiх заняткаў. Масавае навучанне ў школах, якое пачалося некалькi соцень гадоў таму, мала што змянiла: разнаполыя дзеткi хадзiлi ў розныя класы. Тут адразу на памяць прыходзяць Царскасельскi лiцэй i Смольны iнстытут для шляхетных дзяўчат.Толькi пасля 1917 года, калi ўрад паставiў задачу пагалоўнай пiсьменнасцi, увялi сумесныя заняткi. Праўда, ужо ў 1943 годзе традыцыя «хлопчыкi — налева, дзяўчынкi — направа» аднавiлася i была адменена толькi пасля смерцi Сталiна. Каб... часткова адрадзiцца ў 2001 годзе ў Стаўрапольскiм краi, дзе дзятва абучаецца асобна пакуль толькi ў пачатковых класах, прычым бацькi маленькiх практычна аднагалоса выступiлi за новаўвядзенне. Праграму, якую кантралюе ўрад Стаўраполля, прынялi па рэкамендацыi вядомага расiйскага педагога Уладзiмiра Базарнага. Вопыт асобнай адукацыi ёсць i ў Беларусi. Так, мiнская школа № 202 з агульнаэстэтычным ухiлам з лёгкай рукi колiшняга дырэктара Яўгенii Сачук прыступiла да эксперыменту яшчэ ў 93-м. Тлумачылася ўсё проста: маўляў, у хлопчыкаў i дзяўчынак ёсць адрозненнi i ў псiхалогii, i ў фiзiялогii. Але звычайна гэта ўлiчваецца толькi на занятках па фiзкультуры i працоўнаму навучанню. Не забылiся настаўнiкi i пра тое, што часцяком пры сумесным выхаваннi мужчынская прысутнасць негатыўна адбiваецца на характары дзяўчынкi, будучай жонкi i мацi. Яна становiцца больш агрэсiўнай i катэгарычнай. Праўда, у школе ўвялi толькi частковае раздзяленне. Пачатковыя i сярэднiя класы вучылiся асобна, старэйшыя ж «расставалiся» толькi на некаторыя заняткi. Плюс маленькiя спадарынi мелi дадатковыя ўрокi па замежнай мове, мастацтву, музыцы i харэаграфii. У вынiку школа... амаль страцiла хлопцаў, якiя перайшлi ў iншыя навучальныя ўстановы. З’явiлiся яшчэ некаторыя цяжкасцi: падлеткi пасля пачатку «сумеснага жыцця» ў старэйшых класах доўга не маглi знайсцi паразуменне, нярэдка здаралiся канфлiкты памiж паненкамi з аднаго класа, павышана праяўлялася агрэсiўнасць ў юнакоў. Таму 99-ы год стаў апошнiм годам для хлапчуковых i дзявочых класаў. Безумоўна, адносiны да эксперыменту ў Расii, i ў нас (Мiнiстэрства адукацыi Беларусi да такiх «вопытаў» ставiцца насцярожана) неадназначныя. Многiя настаўнiкi мяркуюць, што хлопчыкi сапраўды хутчэй засвойваюць матэрыял, але iх падводзяць лянота i прыхiльнасць да фiзiчных заняткаў. Да 17—20 гадоў маленькiя спадарынi рэзка iдуць уверх у вучэбных дасягненнях, «графiк» процiлеглага пола значна нiжэй. Усе выдатнiцы, як правiла, дзяўчынкi, а хулiганы i двоечнiкi — хлопчыкi. А так як настаўнiкi ў большай ступенi арыентуюцца на серэднячкоў (чытай — мужчынскi пол), таму самыя здольныя школьнiцы проста недаатрымлiваюць у працэсе навучання. На думку псiхолага Таццяны Грыбанавай, трэба, каб малыя, пачынаючы з дзiцячага садка, выхоўвалiся разам, бо так лягчэй праходзiць палавая iдэнтыфiкацыя. Iнакш як хлопчык зразумее, што дзяўчынак нельга крыўдзiць, што неабходна весцi сябе па-мужчынску? Як маленькая спадарыня ўсвядомiць, што жанчыне трэба быць ласкавай, добрай? Цiкава, што ў дзяржаўных школах ЗША забаронена дыскрымiнацыя па палавой цi расавай прыкмеце. Асобнае навучанне доўгi час практыкавалася толькi ў прыватных вучэбных установах. Пасля сэксуальнай рэвалюцыi 60-х, калi жанчыны нараўне з мужчынамi сталi паступаць у ВНУ i ССНУ, папулярнасць дзявочых школ, каледжаў i унiверсiтэтаў рэзка паменшылася. I толькi ў апошнiя дзесяць гадоў намецiўся рэнесанс жаночых вучэбных устаноў: колькасць пададзеных заяў павялiчылася на 21 працэнт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што i казаць, асобнае выхаванне ў чалавека амаль у крывi: спакон веку хлопчыкi i дзяўчаты гадавалiся не разам, атрымлiвалi розныя веды |
|