Напярэдаднi Алiмпiяды
ДВА IНЦЫДЭНТЫ ЯШЧЭ ДА СТАРТУ
У iтальянскiм горадзе Сестрыерэ, дзе пройдуць спаборнiцтвы па горных лыжах, адбыўся наступны iнцыдэнт: абвалiўся будынак алiмпiйскага тэлевiзiйнага цэнтра (ён разлiчаны на 80 станцый). Прычына — не вытрымала адна з канструкцый металiчнага каркасу. На шчасце, людзей у памяшканнi было не так шмат, i таму ўсiх паспелi эвакуiраваць. Гэта, прынамсi, не першы няшчасны выпадак яшчэ да старту Алiмпiяды: на адной з буйных вулiц Турына пад вагой снегу абвалiлася палатка службы бяспекi Гульняў. Пашанцавала: прахожых якраз не было. КАЦЮГА ВЫБЫЛА НА ДВА ГАДЫ З-за выкарыстання допiнгу з 19 жнiўня 2005 года па 18 жнiўня 2007-га дысквалiфiкавана беларуская канькабежка Анжалiка Кацюга. Такое рашэнне вынес Спартыўны арбiтражны суд у Лазане, дзе днямi разглядалася справа спартсменкi. IТАЛЬЯНСКI СЦЯГ АЖЫВЕ На цырымонii адкрыцця XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў iтальянскi сцяг будзе жывым. Паводле задумкi арганiзатараў, замест тканiны выкарыстаны iншы «матэрыял» — вядомыя атлеты, якiя будуць апрануты ў касцюмы iтальянскага мадэльера Джорджа Арманi. ДЛЯ ЗРУЧНАСЦI БIЯТЛАНIСТАЎ Беларускiя страляючыя лыжнiкi вырашылi пасялiцца за межамi алiмпiйскай вёскі. Абумоўлена гэта тым, што так блiжэй да месца старту. САМАЕ АБ’ЁМНАЕ АСВЯТЛЕННЕ Першы нацыянальны тэлеканал пачне сваё вяшчанне з iтальянскага Турына 9 лютага. Адкрые алiмпiйскi эфiр дзённiк Гульняў. Агульны аб’ём вяшчання складзе 117 гадзiн — гэта для Белтэлерадыёкампанii самы вялiкi паказчык асвятлення алiмпiйскiх падзей. Рэпартажы будуць паказаны па Першаму нацыянальнаму i па «ЛАДу». АЛIМПIЯДА ДЛЯ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ ЗАВЯРШЫЛАСЯ Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт i Камiтэт па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў РБ падвялi вынiкi своеасаблiвых спаборнiцтваў для айчынных вытворцаў тавараў i паслуг — рэспублiканскай грамадскай акцыi «Алiмпiйская якасць». Пераможцамi стала 21 прадпрыемства краiны (сярод iх «Спартак», «Савушкiн прадукт», Санта-Брэмар, Iнка-Фуд, «Камунарка», «Купалiнка», «Керамiн», «Гарызонт»). У лiдарах — горад Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У iтальянскiм горадзе Сестрыерэ, дзе пройдуць спаборнiцтвы па горных лыжах, адбыўся наступны iнцыдэнт: абвалiўся будынак алiмпiйскага тэлевiзiйнага цэ |
|