Для акуратных плацельшчыкаў за «камуналку» — конкурс i грашовыя прызы
Iлона IВАНОВА
У Магiлёве 10 сем’яў сталi пераможцамi конкурсу дысцыплiнаваных плацельшчыкаў камунальных паслуг.
Гэты конкурс у 2005 годзе ўпершыню разам праводзiўся па iнiцыятыве Магiлёўскага гарвыканкама. У конкурсе бралi ўдзел толькi тыя ўласнiкi кватэр, якiя разлiчваюцца за камунальныя паслугi да канца месяца. — Канешне, паводле закона, людзi маюць права плацiць за «камуналку» да 15-га чысла наступнага месяца, — патлумачыў дырэктар цэнтра гарадскiх iнфармацыйных сiстэм Юрый Капытаў. — Аднак мы хацелi заахвоцiць менавiта тых, хто дапамагае гораду разлiчвацца за энерганосьбiты своечасова, г.зн. да канца месяца. Для нас гэта iстотная падтрымка, i мы ўдзячныя гэтым людзям. Выявiлася, што на працягу 2005 года ў Магiлёве акуратна плацiлi да канца месяца за камунальныя паслугi 23 тысячы ўласнiкаў кватэр, а гэта прыкладна чацвёртая частка ад агульнай колькасцi. Прычым конкурс дапамог: летась колькасць такiх плацельшчыкаў павялiчылася ў параўнаннi з папярэднiм годам на 7 тысяч. Пры вызначэннi пераможцаў конкурсу цэнтр iнфармацыйных сiстэм выкарыстаў лататрон: зрабiлi купоны, выцягнуць дзесяць з якiх запрасiлi магiлёўскiх пенсiянераў — акуратных плацельшчыкаў i актывiстаў. Так атрымалася, што палова пераможцаў конкурсу — пенсiянеры, а iншая палова — звычайныя сярэднiя магiлёўскiя сем’i. Iм усiм пералiчаны на рахункi па аплаце камунальных плацяжоў 150 тысяч беларускiх рублёў. Працэнт збору камунальных плацяжоў у Магiлёве складае 98,5 працэнта. Сур’ёзных неплацельшчыкаў сёлета чакаюць суды i высяленнi, а дысцыплiнаваных плацельшчыкаў — новы конкурс, у якім будзе больш намiнацый: улады хочуць заахвоцiць i тых магiляўчан, якiя разлiчвалiся за камунальныя паслугi да канца месяца на працягу трох i больш гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве 10 сем’яў сталi пераможцамi конкурсу дысцыплiнаваных плацельшчыкаў камунальных паслуг
|
|