21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Макс-i-сiнгл, альбо Дзень нараджэння з прыпевам па-iтальянску

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выхад у свет

Цяпер я ведаю стопрацэнтную прымету прадчування вясны. Нiякiя не першыя кветкi i не пералётныя птушкi. Як толькi пачалi выходзіць з зiмовай «спячкi» прадстаўнiкi шоу-бiзнэсу, значыць, не за гарамi вясна.

Не паспеў Аляксандр Саладуха адзначыць у цёплай кампанii дзень нараджэння i выпуск двайнога DVD, як праз тыдзень склiкаў гасцей кампазiтар i прадзюсар Макс Алейнiкаў. Зноў у модны клуб «Иzzюм». Зноў з нагоды дня нараджэння. Але на гэтым адчуванне дэжа вю i скончылася.

Па-першае, адначасова з днём нараджэння (дарэчы, насуперак прымхам Макс адзначаў яго за дзень да сапраўднай даты) прэзентаваўся максi-сiнгл гурту «Топлес». Вось што значыць сапраўдны прадзюсар: перш за ўсё дбае аб раскрутцы праекта, а толькi потым аб уласных iнтарэсах... На дыск трапiлi 7 арыгiнальных песень у выкананнi самога дзявочага трыо, а таксама 8 кампазiцый сяброў «Топлес» — Палiны Смолавай, Галiны Шышковай, Ларысы Грыбалёвай, гурту «Черника», Вольгi Вронскай, Сашы Нэма, дуэта «Прайм-Тайм», Дзмiтрыя Манжуры.

Па-другое, мала таго што ўсе заяўленыя артысты прыйшлi павiншаваць Макса, дык сярод гасцей былi заўважаны яшчэ i замежныя зоркi: расiйская спявачка Проста Марыя, абаяльны iтальянец Андрэа i нават... член каралеўскай сям’i Непала Сандэш! Апошнi прывёў з сабой яшчэ i сапраўднага непальскага прынца. У дадатак Сандэш запiсаў сумесную кампазiцыю з «Топлес»-дзяўчатамi, i песня ў якасцi сюрпрызу таксама змясцiлася на дыску.

Калi нехта i прамаўляў банальныя тосты, рабiлася гэта цiха. Збольшага госцi-«зоркi» весялiлiся, а наведвальнiкi клуба старанна бралi з iх прыклад. Здаецца, упершыню ў практыцы «Иzzюма» народу сабралося столькi, што не хапала месцаў у гардэробе. Дый у банкетным зале стаялi сапраўдныя чэргi да iмянiннiка. Шыкоўныя букеты ледзь змяшчалiся абапал стала.

Алейнiкаву дарылi многа алкаголю: дызайнер Наталля Поткiна прэзентавала калекцыйны каньяк з цяжкавымаўляльнай назвай, а Палiна Смолава — высачэзную бутэльку загадкавага напою. З падапечнымi Макс сiмвалiчна абмяняўся дыскам, затое больш важкiя падарункi зрабiлi прадзюсару кавалеры дзяўчат. Бойфрэнд Вольгi, напрыклад, прыцягнуў дзiвоснай прыгажосцi куфэрак, якi ўжо сам па сабе можна лiчыць прадметам раскошы. Пачэснае месца ў «падарункавым» кутку заняла падораная спявачкай Вольгай Вронскай залатая жаба з манетай у роце — ва ўсходняй фiласофii такiя статуэткi лiчацца сiмвалам багацця i працвiтання. Самымi дарагiмi, практычна каралеўскiмi падарункамi сталi сучасны тэлефон ад Сандэша (усё-такi прынц), дублёнка коштам у некалькi тысяч долараў ад Проста Марыi (Макс пэўны час дэфiлiраваў у гэтым кажушку па зале, прыцягваючы захопленыя позiркi навакольных), а таксама каталожная карцiна беларускага мастака. Самым прыкольным па праву называўся прэзент сямейнай пары рэпера Повара i спявачкi Нiны: кампакт-дыск у рамачцы пад шклом. «Макс, калi цябе ў чарговы раз наведаюць генiяльныя iдэi, разбi шкло тупым цвёрдым прадметам — i запiсвай хутчэй!» — патлумачылi сэнс падарунка выканаўцы. Iхнi iмпэт лёгка зразумець: пасля песнi «Суперлато» (напiсанай, канешне, Максам Алейнiкавым) Повара i Нiну ведаюць нават школьнiкi...

Скарыстаўшы невялiчкую паўзу памiж вiншавальнымi працэсiямi, мы выбралi адносна цiхi закуток, каб пагаварыць з Максам Алейнiкавым i яго жонкай Лiндай. (Да слова, калi нехта дагэтуль здзiўляецца, чаму вакол Алейнiкава не ходзяць чуткi пра яго шматлiкiя раманы — вы проста паглядзiце ўважлiва на Лiнду, i ўсё зразумееце.)

— Многiя артысты хаваюць свой узрост...

Макс: Я не хаваю нi ад кога. Мне 34 гады... да пенсii.

Лiнда: 31 год яму...

— Якi падарунак парадаваў цябе больш за ўсё?

Макс: Многiя я пакуль што не разгортваў. Акрамя таго, я святкую дзень нараджэння напярэдаднi сапраўднага свята, i многiя падарункi я атрымаю пазней. Пакуль што заўважыў толькi многа фалiчных сiмвалаў — ад Палiны Смолавай, ад Галiны Шышковай. Вельмi спадабалася статуэтка залатой жабы — Вольга Вронская сказала, што калi гэта жаба будзе размешчана па фэн-шую, глядзець на дзверы i вокны, то вельмi хутка палепшыцца фiнансавае становiшча. Яшчэ спадабалася карцiна — яна абавязкова трапiць у маю стыхiйна створаную калекцыю. Напэўна, маiм унукам некалi дастанецца, i я з гонарам скажу, што ўсё гэта падарылi мне сябры...

— Сярод падарункаў многа кветак. Мужчынам звычайна дарыць iх не прынята... Гэта не насцярожвае?

Лiнда: Галоўнае, што мяне гэта не засмучае! (Смяецца).

Макс: Я лiчу, што кветкi ўсе любяць, iх з прыемнасцю прыме i мужчына, i жанчына. Гэта проста данiна павагi, як прынята зараз казаць, рэспект. Мне таксама вельмi прыемныя кветкi, нават больш, чым нейкiя дарагiя рэчы. Не важна, якiя кветкi — галоўнае, свежыя i ад душы.

— Твой расiйскi цёзка — кампазiтар i прадзюсар Макс Алейнiкаў — мала таго, што паспявае прадзюсiраваць шматлiкiя праекты, дык яшчэ ўрэшце i сам заспяваў. Не думаеш зрабiць тое ж самае?

Макс: Ведаеш, я дастаткова добра спяваю, усiм сябрам падабаецца. I, напэўна, я штосьцi калiсьцi спяю, магчыма, нават запушчу на радыё — але не пад сваiм iмем. Я адчуваю сябе не спеваком, а кампазiтарам. I на сцэну не рвуся. Радуюся за тое, што мае песнi добра спяваюць iншыя людзi, што яны робяцца папулярнымi. Гэтага дастаткова.

Блiжэй да лета, паводле слоў Макса, чакаецца першы паўнавартасны альбом трыо «Топлес». Акрамя музыкi, на дыску абяцаюцца рызыкоўныя фота дзяўчат — «пра якiя ўсе мараць, але саромеюцца сказаць» — i клiп гурту.

Пакуль жа Алейнiкаў вядзе творчыя перамовы з iтальянскiм спеваком Андрэа, якi марыць пакарыць беларускую публiку ў тым лiку сумеснымi творамi. А што — улiчваючы, што за кароткi час знаходжання ў Мiнску хлопец паспеў вывучыць азы рускай мовы, пазней лёгка асвоiў лiтоўскую, а песню «Amore, ciao» запiсаў адразу на трох мовах — у яго атрымаецца. Праўда, на вечарынцы ў Макса Алейнiкава спявак не развiваў напалеонаўскiя планы, а проста адпачываў i дзялiўся ўражаннямi. Паводле слоў Андрэа, iтальянскiя i беларускiя дзяўчаты, нягледзячы на геаграфiчую рознiцу, вельмi падобныя па тэмпераменту. I многiя рэчы разумеюць без перакладу. «Андрэа, — пытаюся праз Максiма Югава, — дарэчы наконт перакладу. Твая песня «Аморэ, чао» перакладаецца як «Каханне, бывай!» цi як «Прывiтанне, каханне»?». — «О, — з павагай за маю адукаванасць адказвае спявак, — сапраўды, слова «чао» можа перакладацца з iтальянскай i так, i гэтак. А песня якраз пра тое, што нават калi каханне пайшло, яно можа вярнуцца, i трэба заўжды быць гатовым прывiтаць яго».

Па ходу высветлiлася, што моўныя бар’еры на iнтэрнацыянальныя стасункi нiяк не ўплываюць. Лiтаральна праз паўгадзiны Андрэа па просьбах прысутных ужо выводзiў а-ля Раберцiна Ларэцi «O, Sole mio», а пазней усе хорам спявалi з дзiкiм акцэнтам Тото Кутуньё «Ла ша-атэ мi канта-арэ...». Яшчэ пазней iтальянскага спевака разам з Галiнай Шышковай i Аляксандрам Саладухам вядучы святочнай вечарынкi выцягнуў на сцэну паўдзельнiчаць у «музычным» конкурсе. Таленавiта зрабiўшы выгляд, што іграюць на музычных iнструментах, удзельнiкi атрымалi ў якасцi прызоў мяккiя цацкi. Галiна вырашыла, што свайго пацука аддасць дзiцяцi, Андрэа перадаверыў папугайчыка свайму аранжыроўшчыку П’етра. Куды падзеў прыз Саладуха, большасць прысутных не заўважыла.

Мерапрыемства аказалася пазнавальным i ў iншым сэнсе. Адразу дзве спявачкi — Палiна Смолава i Алена Грышанава — выконвалi свае «песнi для Еўрабачання». Проста Марыя таксама прадставiла новы хiт, якi ў хуткiм часе трапiць на беларускiя FM-станцыi. Ну, i ўвогуле было што паслухаць — i на каго паглядзець...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер я ведаю стопрацэнтную прымету прадчування вясны. Нiякiя не першыя кветкi i не пералётныя птушкi. Як толькi пачалi выходзіць з зiмовай «спячкi» п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика