Ільготы былi да канца года
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 У жыхара Навагрудка Аляксея Пракоф’евiча Бычко здарылася бяда — згарэў дом. Праз нейкi час, вырашаючы ўзнiкшую жыллёвую праблему, ён набыў частку прыватнага дома. Звярнуўся ў БТI, каб належным чынам аформiць усе дакументы. I тут у заяўнiка ўзнiклi пытаннi.— Сам я 1923 года нараджэння, iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны II групы. За прыкладна пяць даведак з мяне запатрабавалi каля 110 тысяч рублёў. А льготы, пытаюся, мне як iнвалiду вайны належаць? Адказваюць, што не. Як так? Па просьбе рэдакцыi супрацоўнiкi РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру» (ранейшае БТI) праверылi ўсю выкладзеную чытачом iнфармацыю. Па ўзнiкшай сiтуацыi рэгiстратар Людмiла Семярнiк паведамiла наступнае. — Сапраўды, да канца мiнулага года для ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны (а ваш заяўнiк трапляе ў гэту катэгорыю) дзейнiчала льгота ў памеры 30 працэнтаў, але толькi на дзяржаўную рэгiстрацыю i выдачу даведак. З 1 студзеня 2006 года, згодна з пастановай Камзема ад 26.12.2005 года № 57, гэтыя льготы былi адменены. Увогуле на сённяшнi дзень нiводная катэгорыя грамадзян не мае нiякiх iльгот пры звароце ў нашу арганiзацыю. Расцэнкi за паслугi, якiя аказваюць насельнiцтву агенцтвы па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру, былi зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17.12.2005 года № 1475 i ўступiлi ў дзеянне з пачатку гэтага года (да пастановы прымаўся дадатак, дзе былi пералiчаны ўсе вiды работ i цэны за iх выкананне). Ваш заяўнiк звяртаўся да нас ужо ў студзенi 2006 года, адпаведна, па новых правiлах за зямельны ўчастак агульнага долевага права ён заплацiў: за выкананне планаў гранiц — 20 580 рублёў, за рэгiстрацыю дагавора арэнды — 16 960 рублёў, за рэгiстрацыю пераходу права арэнды — 15 420 рублёў, за рэгiстрацыю здзелкi куплi-продажу — 16 960 рублёў, за рэгiстрацыю пераходу права на дом — 15 420 рублёў, за выраб тэхнiчнага пашпарта — 22 790 рублёў. Усе гэтыя лiчбы ўзяты ў адпаведнасцi з вышэйагучанымi дакументамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыхара Навагрудка Аляксея Пракоф’евiча Бычко здарылася бяда — згарэў дом. Праз нейкi час, вырашаючы ўзнiкшую жыллёвую праблему, ён набыў частку прыв
|
|