21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парны прагляд

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

«Сеанс для дваiх» — праект пад такой назвай пачаўся з 16 лютага ў сталiчным Доме кiно. Гэта значыць, штотыдзень па чацвяргах а 21-й гадзiне будуць паказваць найбольш яркiя, наватарскiя i высокамастацкiя фiльмы пра каханне.

Паводле слоў галоўнага рэжысёра Дома кiно Аляксандра Богдана, «Сеанс для дваiх» не абмяжуецца выключна «сусальнымi меладрамамi» — у праграму патрапяць фiльмы самых розных жанраў i стыляў. Так, у блiжэйшы час гледачам збiраюцца прапанаваць карцiны «Гонар i прадузятасць» (ЗША—Англiя), «Казанова» (ЗША), «Алiбi» (ЗША—Канада), «Мемуары гейшы» (ЗША, прэтэндэнт на «Оскар-2006»), «Басанож па маставой» (Германiя). На дадзены момант прыкладная праграма «Сеансу для дваiх» уключае ўжо каля 30 фiльмаў.

Перавага будзе аддавацца прэм’ерам i новаму кiно. Аднак неўмiручая класiка з кадру не выпадзе, таксама як i найбольш упадабаныя беларускiмi гледачамi фiльмы. Напрыклад, карцiна «Басанож па маставой» ужо iшла ў мiнскiм пракаце, але настолькi палюбiлася гледачам, што ад яе паўтору i Дом кiно, i наведвальнiкi толькi выйграюць, лiчыць Аляксандр Богдан. Больш за тое, улiчваючы праяўлены да карцiны iнтарэс, зараз абмяркоўваецца магчымы прыезд у Мiнск рэжысёра, аўтара iдэi i выканаўцы галоўнай ролi Цiля Швайгера (у нас вядомы найперш па карцiне «Дастукацца да нябёсаў»).

«Сеанс для дваiх» задуманы як доўгатэрмiновы праект. «Мы хочам прыцягнуць найбольш рамантычную частку аўдыторыi, — гаворыць Аляксандр Богдан. — З гэтай мэтай мяркуем праводзiць рэгулярныя розыгрышы прызоў i рабiць iншыя прыемныя сюрпрызы».

Але гэтым навiны Дома кiно не вычэрпваюцца. У блiжэйшы час тут стартуе яшчэ адзiн новы праект, прысвечаны знакамiтым асобам сусветнага кiнематографа — «Вялiкiя iмёны». Напрыканцы лютага — у пачатку сакавiка на базе Дома кiно будзе створаны кiнаклуб, у якiм будуць праходзiць дыспуты, сустрэчы, абмеркаваннi. На 24 сакавiка запланавана правядзенне юбiлейнага вечару народнага артыста Расii i Беларусi Уладзiмiра Гасцюхiна. А летам, верагодна ў чэрвенi, у рамках фестывалю кароткаметражнага кiно «IнтэрФiльм-Усход» мiнчанам прапануецца праграма лепшых фiльмаў, знятых на... мабiльныя тэлефоны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Сеанс для дваiх» — праект пад такой назвай пачаўся з 16 лютага ў сталiчным Доме кiно. Гэта значыць, штотыдзень па чацвяргах а 21-й гадзiне будуць пак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика