За месяц уклады ў Br узраслi на 97 млрд
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi па-ранейшаму захоўваецца тэндэнцыя росту ўкладаў насельнiцтва ў банках. Новыя вiды ўкладаў з высокiм узроўнем прыбытковасцi дазваляюць беларусам не толькi зберагчы свае накапленнi ад абясцэньвання, але i атрымаць даход.
Паводле апошняй iнфармацыi Нацбанка, у студзенi ўклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце павялiчылiся больш як на 97 мiльярдаў рублёў, або на 2,7 працэнта. А дэпазiты ў замежнай валюце за гэты месяц узраслi на 23,9 мiльёна долараў ЗША, цi на 2,8 працэнта. На пачатак лютага ўклады грамадзян у нацыянальнай валюце дасягнулi амаль 3,8 трыльёна рублёў, а ў замежнай — 888,1 мiльёна долараў ЗША ў эквiваленце. Нагадаем, што згодна з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi на гэты год прадугледжваецца прырост дэпазiтаў фiзiчных асоб у памеры 1,5—1,9 трыльёна рублёў, або на 29—34 працэнты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi па-ранейшаму захоўваецца тэндэнцыя росту ўкладаў насельнiцтва ў банках
|
|