За здабычу шчупака — велiзарны штраф
Сяргей РАСОЛЬКА
З 1 па 31 сакавiка па ўсёй тэрыторыi краiны ўступае ў сiлу традыцыйная забарона на лоўлю шчупака. Менавiта ў гэты час у гэтага бiялагiчнага «мелiяратара» пачынаецца веснавы нераст.
А рыбаловам-аматарам у сувязi з забаронай варта нагадаць: згодна з уведзеным нядаўна новым заканадаўствам, за сам факт здабычы шчупака ў гэты час на парушальнiка можа быць накладзены даволi ўнушальны штраф — ад 20 да 50 базавых велiчынь (ад 620 тысяч да 1 мiльёна 550 тысяч рублёў). Яшчэ давядзецца заплацiць па таксе за кожнага вылаўленага шчупака (такса складае 1 базавую велiчыню, аднак падчас веснавога нерасту яна памнажаецца на 3) 93 тысячы рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 па 31 сакавiка па ўсёй тэрыторыi краiны ўступае ў сiлу традыцыйная забарона на лоўлю шчупака. Менавiта ў гэты час у гэтага бiялагiчнага «мелiярата
|
|