Замерзлi яблынi i слiвы?
Мiхаiл ЗАБОЦIН, «Мiнск—Навiны»
Сёлетняя суровая зiма можа стаць прычынай значнага скарачэння будучага ўраджаю пладовых дрэў, кустоў i ягад.
На думку галоўнага навуковага супрацоўнiка аддзела селекцыi пладовых культур Iнстытута пладаводства Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Валерыя Мацвеева, моцныя маразы самi па сабе не такiя небяспечныя для нашых садоў. Куды горшыя рэзкiя перапады тэмператур, што, на жаль, характэрна для беларускага клiмату. Не менш небяспечныя для будучага ўраджаю i замаразкi ў перыяд цвiцення. Ужо зараз можна з упэўненасцю сказаць, што больш за iншых ад маразоў, як i ў сумежных краiнах, пацярпелi чарэшня, слiва, алыча. Вiшнi, яблынi, грушы больш марозаўстойлiвыя. Таксама дрэнна маглi перанесцi халады сарты дрэў i кустоў, саджанцы якiх былi прывезены з паўднёвых рэгiёнаў. Аднак больш дакладны прагноз на будучы ўраджай можна будзе зрабiць толькi вясной.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя суровая зiма можа стаць прычынай значнага скарачэння будучага ўраджаю пладовых дрэў, кустоў i ягад |
|