Гуляць дык гуляць...
Iгар БОБР
Адразу два святы прайшлi ў мiнулую суботу ў Мазыры: урачыстае адкрыццё першай чаргi спартыўна-аздараўленчага гарналыжнага комплексу i провады зімы— Масленiца
КАРОТКАЯ ДАВЕДКА: Здадзена першая чарга спартыўна-аздараўленчага комплексу «Мазыр». Кошт аб’екта — 7 млрд рублеў. Асвоена — палова. У перспектыве намечана будаўнiцтва гасцiнiчнага комплексу, рэстарана, гасцявых домiкаў, двух тэнiсных кортаў, футбольнага поля i iншае. Усе аб’екты павiнны быць уведзены ў строй да мая 2007 г. У мерапрыемстве ўдзельнiчалi кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, старшынi гарадскога i раённага выканкамаў Валянцiн Барысенка i Уладзiмiр Саўчык, генеральны дырэктар МНПЗ Анатоль Купрыянаў i начальнiк УМ i Т-156 Васiль Баранаў. Перарэзаўшы чырвоную стужку, Уладзiмiр Канаплёў стаў на горныя лыжы... Масленiца — гэта не толькi праваслаўнае свята перад Вялiкiм постам, але i вясновы карнавал па-беларуску. Таму сотнi больш адчайных мазыран i гасцей горада прыйшлi на свята не толькi на людзей паглядзець i сябе паказаць, але i адпачыць. Арганiзатары ўсё зрабiлi дзеля гэтага. На месцы масавага гуляння ўсе было традыцыйна: шмат блiноў i забаў. Пад адкрытым небам разгарнулi свае палаткi гандляры i народныя ўмельцы. Пакуль старэйшае пакаленне каштавала стравы, моладзь адкрывала для сябе векавыя традыцыi: лазанне на слупы, катанне на конях, спартыўныя спаборнiцтвы, канцэрты майстроў розных жанраў, праводзiлiся i жартоўныя атракцыёны, але прызы былi сапраўдныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу два святы прайшлi ў мiнулую суботу ў Мазыры: урачыстае адкрыццё першай чаргi спартыўна-аздараўленчага гарналыжнага комплексу i провады зімы— М
|
|