Хто выхоўвае сумленных дзяцей?
Святлана БАРЫСЕНКА
«Хацелася б, каб кожная жанчына атрымала ў святочны дзень кветкi як сiмвал увагi, павагi i любовi», — заўважыў на адной з перадсвяточных прэс-канферэнцый выканаўчы дырэктар ЗП «Iнка-фуд» ТАА Валерый Сахашчык. Грамадскi прэс-цэнтр Дома прэсы сабраў сёлета за «круглым сталом» усяго некалькi матуль, выхаваўшых дзяцей, якiмi ганарыцца Беларусь. Усе яны кажуць, што як сям`я пачынаецца з любовi, дабрынi i парадку, так i выхаванне сапраўднага чалавека пачынаецца з прыстойнасцi... бацькоў.
Мацi чэмпiёнкi Алiмпiйскiх гульняў Юлii Несцярэнкi — Тамара БАРЦЭВIЧ выхоўвала двух дачок фактычна адна: муж памёр, калi Юлi было дванаццаць. Плаксiвая, неабароненая i любiмая бацькам дзяўчынка толькi з цягам часу пачала праяўляць упартасць i трываласць. Мацi Героя Беларусi Уладзiмiра Карвата — Агрэпiна КАРВАТ выхавала двух сыноў. Старэйшы Уладзiмiр Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь узнагароджаны за мужнасць i гераiзм, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку, пасмяротна ўдастоены звання «Герой Беларусi». Тамара НАВАСАД — мацi дваiх сыноў, член Пастаяннай камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ўпэўнена, што выдатнае выхаванне заключаецца ў тым, каб бацькi дэманстравалi добрае стаўленне адно да аднаго, да сваiх бацькоў, сваякоў, сусудзяў i г.д. Iрына ТРЭЦЦЯКОВА — мацi i жонка афiцэраў ваенна-паветраных сiл Беларусi нiколi не думала, цi страшна ёй часта пераязджаць i чакаць. Яна iмкнецца прадэманстраваць сваiм дзецям — дачцэ i сыну, што ў моцных «абаронцаў» павiнен быць моцны тыл. Калi муж вяртаецца з начнога палёту, у цёмным шматкватэрным доме абавязкова гарыць адно, роднае яму акно — Iрына не спiць, пакуль лётчык не завяршыў работу. Галiна АРЦЮХ выхоўвае траiх сваiх i шасцёра прыёмных дзяцей. Сама Галiна хоць i з вялiкай сям“i, але не думала, што стане настолькi шматдзетнай матуляй. Рашэнне аб iстотным расшырэннi сям’i ўзнiкла па прычыне заўчаснай смерцi сяброў. Галiна з мужам вырашылi не аддаваць сiрот у дзiцячы дом. Па першым часе было невыносна цяжка з-за непаразумення навакольных, сваякоў дзяцей, але цяпер Галiна кажа, што яе дзiцячы дом сямейнага тыпу — надзвычай трывалы, цёплы, утульны, дзе пануе ўзаемнае разуменне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Хацелася б, каб кожная жанчына атрымала ў святочны дзень кветкi як сiмвал увагi, павагi i любовi», — заўважыў на адной з перадсвяточных прэс-канферэн
|
|