Прысвечана мацi
Падведзены вынiкi рэспублiканскага творчага конкурсу сярод журналiстаў СМI на лепшае асвятленне тэмы мацярынства. Ён быў аб’яўлены Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i ГА «Беларускi саюз жанчын».
У конкурсе прынялi ўдзел больш як 60 рэспублiканскiх i рэгiянальных сродкаў масавай iнфармацыi. Пераможцамi сталi: СЯРОД РЭСПУБЛIКАНСКIХ ГАЗЕТ: «Белорусская нива», «Звязда», «Рэспублiка». СЯРОД РЭГIЯНАЛЬНЫХ — раённыя газеты «Навiны Старадарожчыны», «Крупскi веснiк», «Ляхавiцкi веснiк». ТЭЛЕРАДЫЁМАТЭРЫЯЛЫ: ТРК «Магiлёў» — за тэлепраграму «Спецыяльны рэпартаж. Адзiн дзень сямейнага дзiцячага дома». Аўтары — рэдактар А. Рыбалка, рэжысёр Н. Куляпiна; Салiгорскi тэлеканал — за дакументальны тэленарыс «Яе вялiкасць жанчына». Аўтар — гал. рэдактар С. Скрыпнiк; «Радыё Брэст» — за радыёматэрыял аб шматдзетнай сям’i. Аўтар — заг. аддзела Н. Валасюк. У парадку пералiчэння пераможцам уручаны дыпломы I—III ступеняў i грашовыя прэмii. Акрамя таго, згодна з Палажэннем аб конкурсе, тры заахвочвальныя грашовыя прэмii журы вырашыла падзялiць памiж наступнымi ўдзельнiкамi конкурсу: раённыя газеты — «Дняпровец», «Асiповiцкi край», «Да новых перамог», «Пiнскi веснiк», «Трыбуна працы», а таксама А. Прус (БЕЛТА). Дыпломы прысуджаны таксама газетам «Могилевские ведомости», «Зямля i людзi», «Гомельские ведомости», «Вiцьбiчы», «Родная нiва», «Перамога», «Нясвiжскiя навiны», «Слава працы», «Салiгорскi веснiк», «Лунiнецкiя навiны», «Зара над Сожам», «Наша Талачыншчына», «Ваше здоровье», «Вечерний Могилев», а таксама журналiсту, пенсiянеру, ветэрану працы В. Вiльтоўскаму. Напярэдаднi свята жанчын дыпломы i прэмii ўручылi пераможцам мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч i старшыня ГА «Беларускi саюз жанчын» Надзея Ермакова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынiкi рэспублiканскага творчага конкурсу сярод журналiстаў СМI на лепшае асвятленне тэмы мацярынства. Ён быў аб’яўлены Мiнiстэрствам iнфар
|
|