21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Просты сакрэт жаночага жыцця

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

Яна з тых людзей, пра каго кажуць «маладыя душой». Сапраўды, цяжка ўявiць, што такiя яскравыя васiльковыя вочы i пяшчотную белазубую ўсмешку можна пранесцi праз усё жыццё — доўгае, нялёгкае, абпаленае вайной, удовiна, з трыма дзецьмi на руках — i сёння радавацца кожнаму пражытаму дню, агортваць сваёй нязбыўнай любоўю ўсю вялiкую сям’ю, перажываць i клапацiцца пра кожнага. Для Веры Кляменцьеўны Русакевiч роля мацi стала прызваннем, сэнсам яе жыцця, а дзецi — галоўным гонарам i дасягненнем.

Нарадзiлася Вера Кляменцьеўна ў вёсцы Выганашчы Iвацэвiцкага раёна. У сям’i было 8 дзяцей, i ёй, старэйшай, давялося даглядаць малодшых. Як i заведзена, у гаспадарцы трымалi парсючкоў, кароў, хатнюю птушку... Каб пракармiць столькi «ратоў», трэба было многа працаваць. I дзецям — таксама. Працалюбства стала асновай выхавання Верачкi. Яшчэ пакуль Iвацэвiчы былi пад Польшчай, дзяўчынка паспела скончыць 7 класаў польскай школы, пасталеўшы, працавала звеннявой у мясцовым калгасе. Там i пазнаёмiлася са сваiм будучым мужам Васiлём Iванавiчам. «Час наспеў — замуж пайшла», — сцiпла ахарактарызавала сватаўство Вера Кляменцьеўна, аднак кожны, хто ведаў сям’ю Русакевiчаў, адзначаў, што жылi Вера i Васiль «душа ў душу». Без узнёслых прамоў, без шыкоўных букетаў («У маёй маладосцi не да таго было, не да кветак», — прызналася Вера Кляменцьеўна) — спакойна, шчыра i самааддана кахалi адзiн аднаго маладыя i многа (iнакш не ўмелi) працавалi. Ды i дзяцей сваiх да працы прывучалi.

— Нягледзячы на тое, што наш бацька быў старшынёй калгаса (у Ганцавiцкiм раёне — Аўт.), мы, малыя, як маглi, дапамагалi дарослым у калгасе, — расказвала дачка Веры Кляменцьеўны Яўгенiя Васiльеўна, — збiралi лубiн, саджалi бульбу. Так былi прывучаны. Працалюбства было нормай паводзiнаў. I нiколi нi тата, нi мама не ўзнiмалi на нас руку, нават голас не павышалi...»

Характар у Веры Кляменцьеўны сапраўды залаты — памяркоўны, па-жаночаму цярплiвы, спагадлiвы. I муж у яе быў чалавекам добрым, вытрыманым, разважлiвым. З першых дзён вайны ваяваў у партызанах (быў камандзiрам узвода ў партызанскiм атрадзе iмя Матросава брыгады iмя Грызадубавай). Калi вёску, у якой жыла сям’я Русакевiчаў, спалiлi, Вера Кляменцьеўна з дзецьмi перабралася ў лес, крыху пазней адбудавалi маленькую хацiнку. Па заканчэннi вайны сям’я пераехала ў Люсiна, куды Васiля Iванавiча прызначылi старшынёй калгаса.

Аўдавела Вера Кляменцьеўна рана — у 44 гады i больш замуж не выходзiла (хоць прапаноўвалi i неаднойчы). «Дзяцей пашкадавала, — прызналася яна, — не хацела прыводзiць у хату чужога чалавека. Усё, што магла — усю цеплыню свайго сэрца, сваёй душы — я аддала iм. Яны былi i застаюцца самым галоўным маiм дасягненнем i гонарам. Я нiколi не злавалася на сваiх дзяцей — не было прычыны. Усе трое раслi паслухмянымi i працавiтымi. Прафесiю кожны з iх выбiраў самастойна, я не ўмешвалася, ведала: кiм бы нi сталi, усё ў iх атрымаецца, бо галоўнае — быць добрым, карысным iншым людзям чалавекам. Такiмi iх я i выхоўвала».

Пасля смерцi Васiля Iванавiча, калi здароўе Веры Кляменцьеўны значна пагоршылася, дачка Жэня перавезла мацi на радзiму, у Выганашчы. Значна пазней — ужо з выхадам на пенсiю — удзвюх жанчыны перабралiся ў Брэст. Адзiная дачка сваёй сям’i так i не займела: усю сябе прысвяцiла мацi, як некалi мацi — ёй i яе братам.

Дзецi любяць Веру Кляменцьеўну так жа аддана i шчыра, як i яна iх, усiмi сiламi падтрымлiваюць i аберагаюць. Дачка жыве разам з ёй, сыны па магчымасцi заязджаюць у госцi — заўсёды з падарункамi (кветкамi i цукеркамi). Самым ласкавым сярод траiх сваiх дзяцей мацi лiчыць малодшанькага — Валодзю, як яна яго называе. Для яе ён не абцяжараны адказнай пасадай чыноўнiк вышэйшага ўзроўню (сённяшнi мiнiстр iнфармацыi), а проста дарагi яе матчынаму сэрцу сынок. За свайго малодшанькага Вера Кляменцьеўна асаблiва турбуецца — столькi клопатаў у яго, столькi паездак. Калi Уладзімір Васільевіч працаваў у Кiтаi, Вера Кляменцьеўна праплакала ўсе вочы: так далёка яе сынок, цi добра яму там? Зараз у Кiтаi вучыцца адзiн з унукаў — Аляксандр. «Пакуль ён не даедзе на месца i не патэлефануе, што ўсё ў парадку, я проста месца сабе не знаходжу», — уздыхнула бабуля.

Разам вялiкая сям’я збiраецца рэдка, звычайна на агульнасваяцкiя падзеi кшталту вяселля. Аднак твары кожнага свайго ўнука i праўнука Вера Кляменцьеўна бачыць штодня — выставiла ў секцыю за шклом фотакарткi, з якiх яны ўсмiхаюцца бабулi.

Калi нехта са сваякоў прыязджае ў госцi, Вера Кляменцьеўна з Яўгенiяй Васiльеўнай рыхтуюць святочны стол. Фiрменная страва, любiмая ўсiмi членамi сям’i, — блiны з салам i яйкамi. «А якая любiмая страва ў мiнiстра?» — запыталiся. — «Ну што вы, — махнула рукой Вера Кляменцьеўна, — ён у мяне па-вясковаму некапрызны, есць усё».

Натуральна, было цiкава даведацца, у чым жа сакрэт добрага выхавання, якой павiнна быць мацi, каб потым ёй не было сорамна за сваiх дзяцей.

— Крыкам нiчога не зробiш, — навучала Вера Кляменцьеўна. — Толькi пяшчотай, дабрынёй i асабiстым прыкладам можна паўплываць на дзяцей. Яны будуць слухацца, калi будуць паважаць. I з маленства трэба прывучаць дзяцей да працы.

Прыгадваючы свае маладыя гады i параўноўваючы з сённяшнiм днём, Вера Кляменцьеўна адзначыла, што жыццё стала куды лепшым. «У маладосцi цяжка прыходзiлася, нiчога ж не было, адзення прыгожага i шмат чаго яшчэ. А зараз — толькi жыць ды радавацца». Асабiста сабе Вера Кляменцьеўна пажадала «не хваляваць дзяцей i ўнукаў (яны ж так за мяне перажываюць.) Нядаўна месяц ляжала ў бальнiцы, дык такi перапалох быў! Усе паз’язджалiся да мяне. Перажывалi».

Вера Кляменцьеўна нiколi не накоплiвала грошы — не ў яе гэта натуры. Затое назапасiла за доўгiя гады свайго жыцця любоў i павагу сваiх родных, сваiх дзяцей, унукаў i праўнукаў. Цi не ў гэтым сэнс жаночага жыцця?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна з тых людзей, пра каго кажуць «маладыя душой»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика