21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Касмічная сістэма для зямных патрэб

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў Аб’яднаны iнстытут праблем iнфарматыкi Нацыянальнай акадэмii навук i навукова-iнжынернае рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Геаiнфармацыйныя сiстэмы» НАН. Кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з работай станцыi прыёму касмiчнай iнфармацыi, якая ўваходзiць у Беларускую касмiчную сiстэму дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi.

Унiкальнасць (БКСДЗ) заключаецца ў тым, што, разам са стварэннем касмiчнага сегмента (вырабам Беларускага касмiчнага апарата), ствараецца наземная iнфраструктура забеспячэння касмiчнай iнфармацыяй карыстальнiкаў, распрацоўваюцца практычныя тэхналогii вырашэння канкрэтных народнагаспадарчых задач. У прыватнасцi, кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб адпрацоўцы тэхналогiй кантролю за паводкавай сiтуацыяй з дапамогай спадарожнiкавай сiстэмы, манiторынгу пажарнай сiтуацыi не толькi ў краiне, але i за яе межамi.

Работа станцыi прыёму iнфармацыi дасць магчымасць атрымлiваць з космасу здымкi Зямлi распазнаваннем да 2 м. Цяпер мы не маем шырокага доступу да такiх даных з-за iх высокага кошту. Касмiчныя здымкi дадуць магчымасць абнавiць тапаграфiчныя карты, а таксама паслужаць асновай для правядзення маштабнага аналiзу ў розных галiнах народнай гаспадаркi.

Акрамя таго, БКСДЗ з самага пачатку арыентавана на iнтэграцыю з ужо iснуючай касмiчнай iнфраструктурай Расii, што знiжае фiнансавыя расходы на стварэнне сiстэмы.

Аляксандр Лукашэнка пабываў у рэспубліканскім суперкамп’ютар-ным цэнтры калектыўнага кары-стання, дзе размешчана сумесная распрацоўка беларускіх і расійскіх вучоных — суперкамп’ютар «СКІФ». Прэзідэнт праінфармаваны пра практычнае выкарыстанне магчы-масцяў гэтай магутнай вылічаль-най машыны.

Кіраўнік дзяржавы таксама наведаў беларуска-японскае СП «ЛОТIС-ТII», якое займаецца вытворчасцю лазерных сiстэм. На сённяшнi дзень на прадпрыемстве, 50 працэнтаў якога належыць беларускаму боку, вырабляецца да 50 назваў прадукцыi, што пастаўляецца больш як у 30 краiн свету. У 2005 годзе экспарт «ЛОТIС-ТII» дасягнуў $2 млн. 250 тыс.

Аляксандр Лукашэнка пабываў у бюро лазерных сiстэм, лабараторыях прадпрыемства, дзе яму былi прадэманстраваны перспектыўныя распрацоўкi вучоных.

Як праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы дырэктар СП Уладзiмiр Конанаў, у блiжэйшы час плануецца павялiчыць аб’ём вырабляемай прадукцыi, колькасць рабочых месцаў i заняцца пашырэннем навукаёмiстых напрамкаў работы.

Прэзiдэнт пазiтыўна ацанiў прадстаўленыя планы i падкрэслiў, што пры ўмове наяўнасцi попыту i рынкаў збыту дзяржава гатова аказаць падтрымку СП «ЛОТIС-ТII», у тым лiку вывучыць магчымасць садзейнiчання ў прадастаўленнi памяшканняў.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў Аб’яднаны iнстытут праблем iнфарматыкi Нацыянальнай акадэмii навук i навукова-iнжынернае рэспублiканска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика