21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жанчын просяць пачакаць...

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

НА ШТО СКАРДЗIМСЯ?

За мiнулы год у Бярозаўскi райвыканкам паступiла 785 зваротаў грамадзян (што на 37 менш, чым у 2004 годзе). Кiраўнiк справамi выканаўчага камiтэта Вольга Шып такую дынамiку панiжэння тлумачыць прамымi лiнiямi, якiя рэгулярна праводзяць кiраўнiкi райвыканкама i раённых службаў, iндывiдуальнымi прыёмамi, а таксама сустрэчамi iнфармацыйных груп у калектывах раёна.

Для большай зручнасцi мясцовых жыхароў быў зменены графiк прыёму па асабiстых пытаннях, якi право-дзяць супрацоўнiкi выканаўчага камiтэта. Да намеснiкаў старшынi цяпер можна трапiць на прыём штомесяц па суботах з 9.00 да 11.00. Акрамя таго, па суботах у райвыканкаме арганiзавана работа грамадскай юрыдычнай прыёмнай, дзе мясцовыя жыхары атрымлiваюць бясплатную кансультацыю. Улiчваючы аддаленасць ад раённага цэнтра горада Белаазёрска, кожны тыдзень па пятнiцах з 10.00 да 13.00 там вядуць прыём спецыялiсты ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне, аддзела па будаўнiцтву i архiтэктуры, iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Бярозаўскаму раёну, раённага цэнтра занятасцi. Да iх жа звяртаюцца i жыхары Спораўскага, Пескаўскага i Белаазёрскага сельсаветаў, размешчаных побач з Белаазёрскам.

У раёне iснуюць чатыры вёскi, якiя «не маюць перспектыў дэмаграфiчнага развiцця», а прасцей кажучы, з’яўляюцца вымiраючымi — Перасудавiчы, Мастыкi, Батарэя, Бармуты. Для таго, каб больш поўна вырашаць сацыяльныя праблемы састарэлых жыхароў, арганiзаваны Дамы сацыяльных паслуг. Туды па графiку выязджаюць медыцынскiя работнiкi, супрацоўнiкi камбiната бытавога абслугоўвання, гандлю, там жа праводзяцца царкоўныя абрады.

Па характару ўзнiмаемых пытанняў на першым месцы стаяць праблемы камунальнай гаспадаркi (23,9 працэнта), за iмi iдуць пытаннi жылля (20,8 працэнта), далей — працы (10 працэнтаў), забеспячэння занятасцi (7,2 працэнта), сацыяльнага забеспячэння (5,8 працэнта), сельскай гаспадаркi (3,8 працэнта), пасажырскага транспарту (2 працэнты). Найбольш рэзкае павелiчэнне зваротаў грамадзян датычыцца дзяржпошлiны за падачу ў суд iскавай заявы — у асноўным на ўстанаўленне права на спадчыну. Людзi просяць вызвалiць iх ад уплаты пошлiны. Калi ў 2003 годзе з гэтым звярнулася 5 чалавек, у 2004 годзе — 20, то ў 2005-м ужо 61 чалавек.

Не знiжаецца ў раёне актуальнасць праблемы занятасцi, асаблiва жаночай. Узровень беспрацоўя на 1 сакавiка 2006 года склаў 2,7 працэнта i год ад году павялiчваецца. На ўлiку ў мясцовым цэнтры занятасцi зараз знаходзiцца 776 чалавек, з iх у Белаазёрску — 161, сярод якiх 100 чалавек — жанчыны. Бярозаўская ГРЭС (месцiцца ў Белаазёрску), энергамеханiчны завод, «БелKELME» — асноўныя прадпрыемствы горада — маюць яскрава выражаную мужчынскую скiраванасць, вельмi востра адчуваецца недахоп жаночых вакансiй.

У раёне пражывае прыкладна 71 тысяча чалавек. З iх большую частку складаюць гараджане (Бяроза — 30 тысяч чалавек, Белаазёрск — 13,1 тысячы). Цэнтр занятасцi для працаўладкавання прапануе каля 80 вакансiй. Для панiжэння сацыяльнай напружанасцi ў раёне распрацавана адпаведная дзяржпраграма занятасцi насельнiцтва на гэты год. За кошт усiх крынiц фiнансавання на працягу года будзе створана 821 новае працоўнае месца, з iх 150 — у Белаазёрску.

— Практычна ўсе праблемы, з якiмi прыходзяць да нас грамадзяне, вырашаюцца на ўзроўнi райвыканкама i ва ўстаноўленыя законам тэрмiны, — адзначыла Вольга Аляксееўна. — Аднак трапляюцца i такiя звароты, вырашэнне якiх патрабуе дадатковага часу. Гэта рамонт жылля, будаўнiцтва вода- i газаправодаў з долевым удзелам бюджэтных сродкаў, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, рамонт дарог i iнш.

Сярод iншых пытанняў, вырашэнне якiя патрабуе часу, Вольга Аляксееўна назвала зварот жыхароў вёскi Бронная Гара з нагоды незадавальняючага стану водаправода, што забяспечвае больш чым 1000 чалавек пiтной вадой. Ён даўно вычарпаў свой рэсурс, старая свiдравiна прыйшла ў непрыгоднасць. У мiнулым годзе вёска перажыла некалькi аварыйных спыненняў падачы вады. Рамантаваць водаправод нерэнтабельна — значна танней пабудаваць новы i прабурыць свiдравiну. Пад гэта з фонду аховы прыроды на 2006 год прадугледжана выдзелiць 123 мiльёны рублёў. Зараз распрацоўваецца праектная дакументацыя, да канца года вёска павiнна атрымаць новы водаправод.

У 2005 годзе 90 працэнтаў усiх зваротаў грамадзян паступiла ў райвыканкам у выглядзе пiсьмовых заяў. З 79 скаргаў неабгрунтаванымi аказалася больш за палову — 54. Яны датычылiся ў асноўным перагляду ўзроўню пенсiй, змянення сiстэмы ацяплення, прадастаўлення жылля сацыяльнага карыстання. «Самае хвалюючае пытанне для нашых грамадзян — жыллёвае, — тлумачыла кiраўнiк справамi раёна. — У раённай газеце пастаянна друкуецца iнфармацыя аб парадку фiнансавання будаўнiцтва жылля, аб фармiраваннi жыллёва-будаўнiчага кааператыва, але людзi часцей звяртаюцца за сацыяльным жыллём».

Раённыя ўлады надаюць пiльную ўвагу праблемам грамадзян. Па вынiках зваротаў жыхароў у раёне за мiнулы год было ўведзена ў эксплуатацыю 24,8 кiламетра вулiчнага газаправода, падведзены прыродны газ у 279 жылых памяшканняў. У Бярозе i Белаазёрску завершаны капiтальны рамонт 5 жылых дамоў на 198 кватэр, добраўпарадкаваны 4 дваровыя тэрыторыi. У Белаазёрску арганiзаваны рух двух гарадскiх аўтобусаў з падаўжэннем iх маршруту да вёскi Пяскi (што ў 2 кiламетрах ад горада), уведзена 9 прыгарадных пасажырскiх рэйсаў, зменены час i маршруты следавання 11 рэйсаў прыгарадных аўтобусаў для большага ахопу населеных пунктаў. Па просьбе жыхароў вёсак Лясiчыцы, Хрысо, Вайцешын аддзел адукацыi набыў аўтобус для падвозу дзяцей. У Бярозе наладжана праца кацельнi па вулiцы Майстроў, у Белаазёрску пачаты работы па электрыфiкацыi мiкрараёна № 7, лiквiдаваны недахопы ў будаўнiцтве жылля ў вёсках Светач, Сасноўка, Нарутавiчы i iнш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулы год у Бярозаўскi райвыканкам паступiла 785 зваротаў грамадзян (што на 37 менш, чым у 2004 годзе)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика