21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыллё пад Вiцебскам? Няма пытанняў!

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваем знаёмiць чытачоў з «жыллёвай сiтуацыяй» вакол самых буйных гарадоў Беларусi

Цi ёсць жыллёвыя праблемы ў сельскiх жыхароў, якiя жывуць каля Вiцебска (усяго на тэрыторыi Вiцебскага раёна — 15 сельскiх саветаў), цi проста пабудаваць, набыць жыллё недалёка ад абласнога цэнтра? — з такiмi пытаннямi наш уласны карэспандэнт звярнуўся да прадстаўнiкоў мясцовых сельскiх улад. Высветлiлася, што на Вiцебшчыне асаблiвых праблем па вырашэнню гэтага пытання няма.

Паводле слоў старшынi Кастрычнiцкага сельскага выканкама Вiцебскага раёна Валерыя Чалнакова, па даных на 1 сакавiка маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў 128 сем’яў. Для параўнання, усяго на тэрыторыi сельсавета жывуць у 21 населеным пункце каля 4,5 тысячы чалавек. У лiку чаргавiкоў — 63 маладыя сям’i, 3 — шматдзетныя.... Толькi ў мiнулым годзе былi здадзены «пад ключ» 13 iндывiдуальных дамоў агульнай плошчай больш за 1800 квадратных метраў. Як растлумачыў Валерый Фёдаравiч, большасць гэтага жылля — катэджнага тыпу. «Iндывiдуальнае будаўнiцтва ў нас заахвочваецца, — падкрэслiў старшыня, — i перш-наперш «зялёнае святло» даём тым, хто стаiць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў». Такiм грамадзянам вельмi добра дапамагае вырашаць гэтае актуальнае пытанне крэдытаванне «Беларусбанка». У мiнулым годзе з улiку адпаведных спiсаў сельсавета зняты 10 сем’яў, якiя палепшылi ўжо свае жыллёвыя ўмовы (пабудавалi дом i г.д.).

Чарга на зямельныя ўчасткi на тэрыторыi сельскага Савета павялiчваецца ў залежнасцi ад месцазнаходжання населенага пункта: чым блiжэй ён да абласнога цэнтра, тым больш ахвотнiкаў пабудавацца. I гэта зразумела. У гэтым спiсе на першым месцы — Кастрычнiцкi пасёлак, што ўсяго ў 3 кiламетрах ад Вiцебска, а таксама — Сакольнiкi i г.д. У апошнiя гады тыя, хто стаяць у чарзе, аддаюць перавагу ўдзелу ў будаўнiчых кааператывах. Паспрыяў такому масаваму рашэнню людзей адпаведны ўказ прэзiдэнта, якi быў прыняты ў 2000 годзе, дзякуючы чаму чаргавiкi маюць права на льготнае крэдытаванне. Усiм 128 чаргавiкам кiраўнiцтва сельскага выканкама прапанавала скарыстацца гэтай магчымасцю. У тым жа 2000 годзе, дарэчы, быў пабудаваны 5-павярховы 40-кватэрны маладзёжны жыллёва-будаўнiчы кааператыў «Фартуна».

Сёлета пачынаецца будаўнiцтва кааператыва «Гафра», праект якога прайшоў экспертызу i ўсе адпаведныя праверкi. Сярод 60 сем’яў патэнцыяльных навасёлаў 42 — ва ўзросце да 30 гадоў. У будучым плануецца будаўнiцтва яшчэ аднаго 40-кватэрнага дома. Такiм чынам кватэрнае пытанне ў Кастрычнiцкiм сельскiм выканкаме будзе паэтапна вырашацца i пры гэтым не зацягвацца. Будуюць тут i службовае жыллё. У мiнулым годзе, згодна з адпаведнай прэзiдэнцкай праграмай, пабудаваны 20 дамоў (10 — у Кастрычнiцкiм пасёлку, столькi ж — у Капцях). I сёлета з’явяцца новыя такiя дамы ў iншых пасёлках.

Нiякiх судовых спраў па праблемах перадачы ўладам участкаў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, у сельскiм выканкаме не было. Усе грамадзяне, якiя жадаюць «спынiць прыватную дзейнасць на зямлi», робяць гэта ахвотна, таму ў адносiнах з карыстальнiкамi землеўладанняў ва ўлад цяжкасцяў не ўзнiкае. Усе землi праходзяць iнвентарызацыю, i гэтае пытанне будзе знаходзiцца на яшчэ больш пiльным кантролi з боку ўлад...

Старшыня Воранаўскага сельскага выканкама Валянцiна Ананьеўна Сысоева ў размове з нашым карэспандэнтам адзначыла, што жыллёвай праблеме ўдзяляецца вялiкая ўвага. З 1,5 тысячы жыхароў толькi 8 стаяць у чарзе. Сярод апошнiх жанчына-iнвалiд 2-й групы, у якой двое дзяцей. Яна мае права на дзяржаўную субсiдыю пры атрыманнi жылля. Ад цэнтральнай сядзiбы да Вiцебска прыкладна 10 кiламетраў. Воранава знаходзiцца на трасе, што вядзе ў Смаленск i Маскву, але ж нiякага жыллёвага ажыятажу тут не назiраецца — мо таму, што няма вытворчых прадпрыемстваў? У пазамiнулым i мiнулым га-дах адпаведна па 5 сем’яў атрымалi дамы, якiя iм пабудавалi гаспадаркi. У Воранава жывуць прыкладна 700 чалавек. Працуюць банк, аддзяленне сувязi, карыстаецца папулярнасцю бар. У мясцовай школе вучацца 212 дзяцей i падлеткаў, у садзiк ходзяць 37 дзяцей. Паводле слоў Валянцiны Сысоевай, праблем з зямлёй, калi людзi жадаюць будавацца не ў цэнтры сельскага Савета, няма. Што датычыцца жадаючых пабудавацца гараджан — канешне, калi ў iх ёсць, напрыклад, вялiкая жыллёвая плошча ў горадзе або яшчэ дзе-небудзь, без «дэталёвых» пытанняў не абысцiся. Але ж жадаючыя жыць на тэрыторыi сельсавета не застаюцца без увагi ўлад. Калi ўсё законна — калi ласка, жывiце! «Праблемных» зямельных надзелаў няма. Так званых «отказных» участкаў зараз больш за 50. Усе заявы зарэгiстраваны як трэба. Безгаспадарчыя ўчасткi адсутнiчаюць увогуле, бо перадаюцца гаспадаркам, новым карыстальнiкам....

Старшыня Заронаўскага сельскага выканкама Раiса Мiкалаеўна Ярошкiна ўспамiнае, што ў пачатку 1990-х шмат гараджан марылi мець домiк у вёсцы. Цяжкi быў тады час, прадукты каштавалi дорага, а свая гаспадарка, вядома, заўсёды можа накармiць. У нашы днi такое масавае жаданне сярод гараджан не назiраецца. На тэрыторыi сельскага Савета жывуць 1570 чалавек, большасць з якiх — пенсiянеры. Блiжэйшы населены пункт усяго ў некалькiх кiламетрах ад абласнога цэнтра. У 2004 i 2005 гадах тут было пабудавана па 5 «прэзiдэнцкiх домiкаў»... Каб набыць сцiплую хатку, трэба заплацiць гаспадару прыкладна 1,5 тысячы долараў...

Усе мае суразмоўцы ўпэўнены, што дзякуючы падтрымцы дзяржавы жыллёвае пытанне «на ўскраiнах Вiцебска» можа вырашыцца ў самы блiжэйшы час. Тым больш, як высветлiлася, ёсць сельсаветы, дзе наогул гэта праблема не самая актуальная i «непад’ёмная», бо Вiцебск i ўскраiны — не Мiнск з прыгарадам. Не сакрэт, што ў горадзе над Дзвiной i зарплаты параўнальна (са сталiцай) меншыя, ды i працаўладкавацца iншагароднiм не так проста, таму i няма такой запатрабаванасцi ў прыгарадным жыллi. Таму i вяскоўцы не асаблiва клапоцяцца заняць чаргу на жыллё. «Нам бы сталiчныя праблемы», — сказаў мне адзiн старшыня, якi не знайшоў часу пагутарыць. Жарт жартам, але ж сiтуацыя складваецца так, што на поўначы краiны людзi могуць здзiўляцца праблемам жыхароў прысталiчных раёнаў, якiя не могуць пабудаваць жыллё каля сталiцы. Прыязджайце да нас, будзе менш цяжкасцяў.

Аляксандр ПУКШАНСКI,

Вiцебскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваем знаёмiць чытачоў з «жыллёвай сiтуацыяй» вакол самых буйных гарадоў Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика