21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Катлы для Цепленскага Савета — праблема сельскага Савета?

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

ПАСЛЯ ПУБЛIКАЦЫI

У нумары за 1 лютага гэтага года на старонках дадатку «Местное самоуправление» быў змешчаны матэрыял «Цi будзе ў Цепленi цёпла?», у якiм прыводзiлiся вытрымкi з дасланага ў рэдакцыю лiста жыхара азначанай вёскi. У лiсце гаварылася, што ў Цепленi (Уздзенскi раён Мiнскай вобласцi) не працуе кацельня, з-за чаго мясцовая базавая школа, дзiцячы садок, Дом культуры, аддзяленне паштовай сувязi i памяшканне сельскага Савета дэпутатаў засталiся без ацяплення. Школу i садок закрылi, а дзяцей i настаўнiкаў возяць у суседнюю вёску, дзе ёсць спецыялiзаваны ацяпляемы будынак.

«...Калi настаўнiкi школы ездзяць на працу ў iншую школу, якая ацяпляецца..., то супрацоўнiкi пошты i сельскага Савета вымушаны працягваць працаваць без ацяплення, — пiсаў аўтар лiста. — Тэмпература паветра ў памяшканнях не ўзнiмаецца вышэй пяцi градусаў цяпла, а падчас моцных маразоў людзi ўвогуле працавалi пры мiнус дванаццацi i нiжэй... Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў Цепленскаму сельскаму Савету нават няма дзе правесцi перадвыбарную кампанiю. Цяжка ўявiць сабе працу выбарчай камiсii ў памяшканнi, якое не ацяпляецца...»

Пры падрыхтоўцы матэрыялу «Цi будзе ў Цепленi цёпла?» аўтар высветлiў, што мясцовыя ўлады ўжо знайшлi месца для размяшчэння выбарчага ўчастка. Згодна з рашэннем райвыканкама i з дазволу гендырэктара прадпрыемства, урны для галасавання будуць стаяць у будынку адмiнiстрацыi «Вiтэкс», дзе ўжо зроблены еўрарамонт i працуе аўтаномнае ацяпленне.

Таксама стала вядома, што ў сувязi з адкрыццём у 2005 годзе ў аграгарадку «Дзешчанка» (якi знаходзiцца паблiзу ад Цепленi) новай сярэдняй школы райвыканкам яшчэ летам прыняў рашэнне аб закрыццi Цепленскай базавай школы i пераводзе ўсiх вучняў i настаўнiкаў у Дзешчанскую школу. Да канца ацяпляльнага сезона ў Дзешчанку працягваюць ездзiць i выхаванцы Цепленскага дзiцячага садка. Для падвозу дзяцей i настаўнiкаў раённы аддзел адукацыi выдзелiў спецыяльны транспарт.

Эксплуатацыю цепленскай кацельнi, якая даўно патрабавала капiтальнага рамонту i поўнай замены абсталявання, забаранiла Мiнская абласная iнспекцыя Праматамнагляду. Самi ж мясцовыя ўлады ў каментарыi нашаму журналiсту падкрэслiлi, што рамонт цэнтральнай кацельнi быў прызнаны нявыгадным, i сёння яны зарыентаваны на пераход да аўтаномнага ацяплення.

Пакуль што працягваюць мерзнуць без ацяплення супрацоўнiкi аддзялення паштовай сувязi i сельскага Савета дэпутатаў (абедзьве ўстановы месцяцца ў адным будынку).

Апублiкаваны ў газеце матэрыял «Цi будзе ў Цепленi цёпла?» быў адасланы на рэагаванне. У рэдакцыю прыйшоў афiцыйны адказ за подпiсам намеснiка старшынi Уздзенскага раённага выканаўчага камiтэта:

«Артыкул «Цi будзе ў Цепленi цёпла?» разгледжаны на апаратнай нарадзе ў старшынi райвыканкама. Даручана кiраўнiкам службаў раёна, старшынi Цепленскага сельскага Савета прыняць канкрэтныя меры па лiквiдацыi недахопаў, якiя мелi месца пры арганiзацыi i правядзеннi ацяпляльнага перыяду. У цяперашнi час набыты катлы для ацяплення сельскага Савета, работы будуць выкананы ў вясенне-летнi перыяд 2006 года. Шукаюцца фiнансавыя сродкi для бягучага рамонту дзiцячага садка. Вядзецца рамонт Цепленскага Дома культуры».

Старшыня сельскага Савета дэпутатаў знаходзiцца на «перадавой лiнii» ўлады, ён першы прадстаўнiк i заканадаўчай, i выканаўчай «ветак». Першым ён сутыкаецца з праблемамi жыхароў свайго сельсавета i зноў жа першы атрымлiвае нараканнi землякоў, калi нейкая сiтуацыя аператыўна не знаходзiць свайго вырашэння. Пры гэтым не заўсёды ўлiчваецца, што магчымасцi старшынь сельскiх Саветаў (у першую чаргу фiнансавыя) вельмi абмежаваныя, таму патрабаваць ад iх больш, чым яны рэальна могуць зрабiць, не зусiм справядлiва. У старшынi Цепленскага сельскага Савета Эвы Ключэнi пытанне з ацяпленнем — бадай што самае вострае. I захады да яго вырашэння яна рабiла i робiць неаднаразова. Аднак набыццё катлоў, афармленне праектна-каштарыснай дакументацыi, работы па ўстаноўцы абсталявання патрабуюць значных фiнансавых затрат. Таму станоўчы вынiк можа быць дасягнуты толькi пры падтрымцы раённых улад. На што мы i будзем спадзявацца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары за 1 лютага гэтага года на старонках дадатку «Местное самоуправление» быў змешчаны матэрыял «Цi будзе ў Цепленi цёпла?»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика