21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыкаў з Пушкоў людзi паважаюць

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ДАПАМОГА — ПОБАЧ

«Напiшыце пра ФАП у Пушках. Нi адной скаргi ад пацыентаў, працуюць тут медыкi з душой, да кожнага чалавека маюць свой падыход. У ФАПе ўтульна, як дома, вакол парадак i прыгажосць!», — сказаў мне намеснiк старшынi Лёзненскага райвыканкама Пётр Варам’ёў.

Такой жа думкi былi i кiраўнiкi мясцовага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання. Але ж, зразумела, самыя вялiкiя «эксперты» прафесiйнасцi медыкаў — людзi, якiх лечаць. Таму ў цэнтры маёй увагi аказалiся менавiта Пушкi, што кiламетрах у дзевяцi ад райцэнтра. У ФАПаўскай «Кнiзе заўваг i прапаноў» толькi словы падзякi. Напрыклад, вось што пiша жыхарка вёскi Парыхi Марозава Клаўдзiя Сяргееўна: «Хачу падзякаваць работнiкам Пушкоўскага ФАПа за iх уважлiвыя адносiны да хворых. Тут утульна i чыста...» А вось шчырыя словы Аляксандра Парфенчука, мiж iншым, жыхара Варонежскай вобласцi: «Дзякуючы вам я не спынiў сваё лячэнне, у якiм меў патрэбу...». Так атрымалася, што яму трэба было завяршыць курс лячэння па-за роднымi мясцiнамi. I, нягледзячы на тое, што ён не мае беларускага грамадзянства, у ФАПе зрабiлi ўсе неабходныя ўколы (наўрад цi беларуса таксама без праблем i бясплатна лячылi б у Расii).

Алена Баранкова ўзначальвае Пушкоўскi ФАП вось ужо 11 гадоў, а агульны стаж працы ў медыцыне — 23 гады . У 1983-м скончыла аршанскае медвучылiшча, дзе атрымала спецыяльнасць фельчар-акушэр. Пакуль што яна спецыялiст першай катэгорыi. Упэўнены, што такi фельчар без асаблiвых цяжкасцяў атрымае вышэйшую катэгорыю.

— Ну што вы, я звычайны фельчар, проста люблю тое, чым займаюся, — сцiпла пачынае адказваць на мае пытаннi Алена Сяргееўна. — Сёння спраў вельмi шмат. Я ўжо з ранiцы аналiзы ўзяла ў ляжачых хворых — iх у мяне сем, потым пробы макраты ў школьнiкаў, адвезла ўсё ў Лёзна. У аптэку зайшла, выпiсала лекi. Дарэчы, зараз лекаў хапае i для вяскоўцаў яны даступныя. (Мы ж яшчэ i лекi прадаём, заказваем усё, што неабходна...) Санiтарка Аксана Мiкалаеўна Салаўёва — памочнiца ва ўсiх справах. Мы абслугоўваем сем вёсак, у тым лiку i суседняга Добрамыслянскага сельсавета: жыхароў Парыхi, Розумава, Лындзiна. Усе яны, дарэчы — пенсiянеры... Розумава ўсяго ў 5 кiламетрах ад Пушкоў, таму тут розумцам лячыцца зручней. Ёсць адна пацыентка i ў вёсцы Вахраўшчына — Нiна Якаўлеўна Спельман, 1936 года нараджэння. Яна — адзiная жыхарка Вахраўшчыны, але хутка пераедзе ў Старыны Лёзненскага сельсавета, у склад якога таксама ўваходзяць Пушкi i Зуi. 506 сельскiх жыхароў заўсёды могуць атрымаць у нас высокаквалiфiкаваную меддапамогу. Асаблiвая ўвага да здароўя iнвалiдаў i ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, шматдзетных сем’яў, немаўлят...

— Вы фельчар-акушэр, а роды ў апошнi час прымалi?

— Не. У нас цяжарныя жанчыны вельмi дысцыплiнаваныя, своечасова ходзяць на кансультацыi, а раджаць едуць у Вiцебск.

— У Пушках запланавалi стварыць аграгарадок. Чакаеце перамен?

— Мы стараемся, каб на наш ФАП i зараз было прыемна глядзець, мы ж у цэнтры вёскi. Будынак стары, але яшчэ вельмi трывалы. Зрабiлi касметычны рамонт, упрыгожваем ФАП як можам. Наколькi вядома, будаўнiцтва аграгарадка ў Пушках пачнецца ў наступным годзе. Мясцовыя жыхары вельмi чакаюць гэтага. У Пушках i цяпер ёсць многае: працуюць крамы, пошта, школа-садок, у якой 115 выхаванцаў. Ёсць людзям дзе працаваць — у сельгаспрадпрыемстве «Пушкi».

— А як паспяваеце да ўсiх хворых?

— Бывае, калi вельмi спяшаюся, саджуся за руль сямейнага аўто. Мой вадзiцельскi стаж усяго 2 гады. Стараюся ездзiць асцярожна, паважаю правiлы дарожнага руху...

У Лёзненскiм раёне зараз 15 ФАПаў. За апошнiя гады закрылася толькi адна медустанова — у вёсцы Уна, што ўсяго ў 4-х кiламетрах ад Лёзна, так што дабрацца на лячэнне ў Лёзна на маршрутках i аўтобусах унаўцам няцяжка. Што датычыцца ФАПаў, то захаваць iх, паводле слоў адказных асоб дадзенага рэгiёна, — адна з галоўных сацыяльных задач i прыярытэтаў у дзейнасцi мясцовых уладаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Напiшыце пра ФАП у Пушках. Нi адной скаргi ад пацыентаў, працуюць тут медыкi з душой, да кожнага чалавека маюць свой падыход
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика