21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Атрымаць чэкi можна, не прымаючы спадчыну на ўсю маёмасць

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мае бацькi атрымалi чэкi «Маёмасць» у 1995 годзе. Бацька памёр у 2003 годзе, мацi яшчэ жывая, завяшчання няма. Для таго каб прыняць у спадчыну яго чэкi, як патлумачылi мацi ў сельсавеце, трэба напачатку атрымаць у спадчыну ўсю маёмасць. Мацi гэтага не хоча, ёй ужо 71 год, а за пераафармленне трэба шмат плацiць. Адсюль узнiкае пытанне: цi можна ёй узаконiць чэкi «Маёмасць» бацькi без прыняцця спадчыны? Як гэта правiльна зрабiць? Яшчэ пытанне. Цi можна ёй вывесцi з чэкаў «Маёмасць» чэкi «Жыллё» i падарыць iх унуку для пагашэння пазыкi, узятай на будаўнiцтва кватэры? Цi можна майму сыну, адпаведна, унуку бабулi, якому далi пазыку на будаўнiцтва кватэры, пагасiць яе частку чэкамi «Жыллё», што збiраецца падарыць мая мацi? Сын спрабаваў высветлiць гэта пытанне, аднак яму адказалi, што такая магчымасць была да 31 снежня 2005 года, а зараз зрабiць гэта нельга. Цi правiльна гэта?

Уладзiмiр Герасiмавiч Пiскун, г. Петрыкаў.

Па нашай просьбе адказ чытачу па ўсiх пытаннях, якiя цiкавяць яго сям’ю, быў падрыхтаваны Петрыкаўскiм раённым выканаўчым камiтэтам. У афiцыйным лiсце гаворыцца наступнае.

«Узаконiць чэкi «Маёмасць» памёршага бацькi без прыняцця спадчыны ваша мацi не зможа. Атрымаць у спадчыну чэкi «Маёмасць» можна асобна, не прымаючы спадчыны на ўсю маёмасць. Кошт афармлення пасведчання аб праве на спадчыну ў гэтым выпадку складзе 31 тысячу рублёў.

Чэкi «Маёмасць» можна перааформiць на чэкi «Жыллё» i падарыць блiзкiм родным, у тым лiку i ўнукам. Падораныя чэкi ў абавязковым парадку патрэбна перарэгiстраваць на новага ўладальнiка ў ААБ «Беларусбанк».

У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 01.09.2005 года № 968 i Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», прынятым Палатай прадстаўнiкоў i адобраным Саветам Рэспублiкi, перарэгiстраваныя iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё» выкарыстоўваюцца для прыватызацыi жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, для будаўнiцтва жылля i пагашэння пазык, узятых на будаўнiцтва жылля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мае бацькi атрымалi чэкi «Маёмасць» у 1995 годзе. Бацька памёр у 2003 годзе, мацi яшчэ жывая, завяшчання няма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика