Беларускiя гадзiннiкi з дазiметрам карыстаюцца попытам нават у Японii
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Пасля Чарнобыля Як паведамiў начальнiк аддзела навукi i iнфармацыi Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Валерый Гурачэўскi, аб’ём фiнансавання навуковых даследаванняў у межах адпаведнай дзяржаўнай праграмы сёлета складзе 4,3 мiльярда рублёў. Гэтыя ўкладаннi прыносяць значны практычны эфект.Паводле слоў дырэктара iнстытута радыялогii Уладзiмiра Агейца, гадавы эканамiчны эфект ад правядзення пераспецыялiзацыi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брагiнскага, Хойнiцкага i Чачэрскага раёнаў ацэньваецца ў 4,4 мiльярда рублёў (што, дарэчы, перавышае агульны аб’ём фiнансавання ўсёй «чарнобыльскай» навукi). У вынiку ўкаранення распрацовак за апошнiя тры гады ў Магiлёўскай вобласцi поўнасцю вырашана праблема атрымання нарматыўна чыстага харчовага збожжа. А аптымiзацыя працэсу вытворчасцi кармоў i рэгулявання воднага рэжыму на мелiяраваных палетках Брэстчыны дазваляюць значна змяншаць забруджванне сельскагаспадарчых культур. У Беларусi створана практычна ўся неабходная лiнейка якасных i адносна танных прыбораў айчыннай вытворчасцi для кантролю радыяцыйнага забруджвання i доз апраменьвання. Яны адпавядаюць сучасным сусветным стандартам. Усяго выпушчана каля 6 тысяч прыбораў 30 найменняў. Iх агульны кошт складае звыш 6 мiльёнаў долараў. Прыборамi не толькi поўнасцю забяспечваецца ўнутраная патрэба, яны пастаўляюцца i на экспарт — у краiны СНД, Аўстрыю, Францыю, Iталiю, Германiю, Iспанiю, ЗША, Вялiкабрытанiю, Тайвань, Кiтай. Патэнты на асобныя айчынныя распрацоўкi (дазiметр, якi сумяшчаецца з наручным гадзiннiкам) закупляюцца нават у Японii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў начальнiк аддзела навукi i iнфармацыi Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Б
|
|