21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асаблiвасцi менталiтэту i... клiмату

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр НАГОРНЫ

Погляд

Апошнiм часам складваецца ўражанне, што апантаныя дзядзькi ў Вашынгтоне i Бруселi сапраўды свята вераць, што выдаваемая iмi колькасць антыбеларускiх рэзалюцый раптам перарасце ў якасць яшчэ адной каляровай рэвалюцыi.

Вось i да Дня жанчын Кангрэс ЗША падкiнуў чарговую пагрозу не прызнаць вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў. Крыху блiжэй, у Еўрапарламенце, загадзя, да правядзення самога галасавання i абвяшчэння яго вынiкаў, складаюцца спiсы «невыязных» беларускiх чыноўнiкаў, сiлавiкоў i... журналiстаў. Вось вам i свабода слова! Вiдаць, найдэмакратычныя еўрапарламентарыi адмаўляюць «цёмным» беларусам у канстытуцыйным праве выказваць свае думкi, калi яны раптам не супадаюць з генеральнай лiнiяй дэмакратызатараў.

Зразумела i жаданне новых еўрапейцаў — палякаў i прыбалтаў — спадабацца магутным i заможным гаспадарам... Шчыра кажучы, я б здзiвiўся, каб ва ўсiм гэтым шабашы не ўзялi ўдзел аматары тонкiх кветкавых араматаў з больш чым далёкай ад Беларусi Грузii. Прама амерыканскi маштаб у iмкненнi навесцi ўласны парадак на ўсёй планеце! Што ж, з кiм павядзешся... Дык вось, з беспардоннасцю снежнай лавiны асобныя гарачыя горцы вырашылi зрабiць ласку беларускаму народу — узяць удзел у назiраннi за выбарамi. МЗС Грузii з гэтай нагоды звярнулася да кiраўнiка мiсii назiральнiкаў ад СНД Уладзiмiра Рушайлы з прапановай уключыць у склад мiсii 26 сваiх прадстаўнiкоў. Усё б нiчога, калi б не адразу два «але». Па-першае, 9 сакавiка Выканкам СНД накiраваў ноту ў адказ з паведамленнем пра спыненне падачы дакументаў на акрэдытацыю назiральнiкаў ад СНД i заадно нагадаў пра фактычнае ўхiленне Грузii ад пералiчэння ўзносаў, як у адзiны бюджэт СНД, так i на арганiзацыйна-тэхнiчныя мерапрыемствы па ажыццяўленню назiрання за выбарамi i рэферэндумамi ў Садружнасцi... А па-другое, як высветлiлася пазней, у спiсе кандыдатаў, прапанаваных афiцыйным Тбiлiсi, значылiся «знаёмыя ўсё твары». Прычым, вядомыя далёка не братнiмi пачуццямi да нашай краiны, а прама-такi любоўю да каляровых рэвалюцый, маючыя «карысны вопыт назiрання» за прэзiдэнцкiмi выбарамi ва Украiне i гатовыя iм творча скарыстацца. Узяць хоць бы тых жа лiдара экстрэмiсцкай арганiзацыi «Кмара» Георгiя Бакерыя, старшыню камiтэта па абароне i бяспецы парламента Грузii Георгiя Таргамадзэ, члена парламента Грузii Каха Гецадзэ...

Самi ж выдатна ведаюць стаўленне славян да няклiканых гасцей. Аднак, нягледзячы на адмову Выканкама СНД, гэтыя i iншыя асобы заяўляюць пра намер самастойна, у тым лiку канспiратыўна трапiць на тэрыторыю Беларусi. Натуральна, пра неаднаразовыя заявы прадстаўнiкоў беларускiх улад аб магчымай дэпартацыi iншаземцаў, якiя могуць прыбыць у краiну «для дэстабiлiзацыi абстаноўкi» ў перыяд прэзiдэнцкiх выбараў, грузiнскiя ваяжоры таксама добра дасведчаны. А калi так, выдатна разумеюць, што большае, на што iм варта разлiчваць — скандал на беларускай мяжы. Магчыма, для такога спектакля з удзелам заходнiх СМI i ўвесь сыр-бор.

Нагадаем, што раней прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў расказаў пра нейкую групу грамадзян Грузii, якая прыбудзе ў Беларусь пад выглядам назiральнiкаў, а на самай справе рыхтуе правядзенне правакацый. Паводле яго слоў, спецслужбы краiны маюць намер прыняць «вычарпальныя меры» для недапушчэння любога ўмяшання з-за мяжы.

Усё ж не варта забываць, што Беларусь — далёка не Грузiя. Клiмат тут больш суровы. У тым лiку i для аматараў рэвалюцыйных руж.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам складваецца ўражанне, што апантаныя дзядзькi ў Вашынгтоне i Бруселi сапраўды свята вераць, што выдаваемая iмi колькасць антыбеларускiх р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика