Час i месца вядома
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
«Еўрабачанне-2006» У паўфiнале Мiжнароднага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2006» Палiна Смолава выступiць пад пятым нумарам. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, прадстаўнiкi якой 20—21 сакавiка прымалi ўдзел у сустрэчы кiраўнiкоў дэлегацый краiн — удзельнiц конкурсу.Жараб’ёўка распарадзiлася так, што адкрые конкурс 18 мая прадстаўнiца краiны-дэбютанткi — Арменii. Удзельнiк з Расii Дзiма Бiлан выступiць пад «мiстычным» нумарам 13, Цiна Кароль з Украiны — пад 15-м. Каб прайсцi ў фiнал, канкурсанты павiнны трапiць у дзесятку лепшых паўфiналiстаў. Акрамя парадку выступленняў удзельнiкаў у фiнале i паўфiнале, шляхам жараб’ёўкi вызначалася таксама чарговасць абвяшчэння галасоў краiнамi. Беларусь у фiнале агучыць балы 26-й. Дарэчы, сёлета на «Еўрабачаннi» дзеля паскарэння працэсу прынята новая сiстэма галасавання: вядучыя з кожнай краiны будуць называць толькi балы 8, 10 i 12, ацэнкi ж з 1 па 7 бал будуць дабаўляцца ў таблiцу аўтаматычна. Нягледзячы на адмову ад удзелу ў конкурсе, захаваны права голасу i членскi ўнёсак за Сербiяй i Чарнагорыяй. А вось месца гэтай краiны ў фiнале перададзена прадстаўнiку Харватыi. На сустрэчы дэлегацый стала вядома таксама, што фармат «Еўрабачання-2007» крыху зменiцца. Аўтаматычна ў фiнал трапяць толькi дзесяць краiн — шэсць лепшых i «вялiкая чацвёрка». Яшчэ 14 фiналiстаў будуць вызначаны па вынiках паўфiналу. А вось цi пашырыцца геаграфiя конкурсу, цi стане «Еўрабачанне» — «Iнтэрбачаннем», як меркавалася два гады таму, пакуль невядома. Нагадаем, «Еўрабачанне-2006» пройдзе з 18 па 20 мая ў зале Алiмпiйскага стадыёна ў Афiнах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паўфiнале Мiжнароднага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2006» Палiна Смолава выступiць пад пятым нумарам |
|