Помнiк вёскам, якiя знiшчыла радыяцыя
Iлона IВАНОВА
26 красавiка ў Касцюковiчах урачыста адкрыты помнiк вёскам, якiя моцна пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы.
У Касцюковiцкiм раёне адселена 40 вёсак, 10 з iх на гэты момант пахаваныя, i цяпер вядуцца работы па пахаванню вялiкай вёскi Саматэвiчы, якая вядомая як радзiма беларускага пiсьменiка Аркадзя Куляшова. Памятны знак уяўляе сабой бярозу з гняздом, з якой злятае бусел. Побач з бярозай — знак радыяцыйнай небяспекi, зроблены з чорнага мармуру. На iм напiсаны назвы ўсiх пацярпеўшых ад радыяцыi вёсак i пазначана: «20 гадоў чарнобыльскай трагедыi». Iдэя гэтага помнiка належыць старшынi Касцюковiцкага райвыканкама Мiхаiлу Барысову. Выканалi знак у Касцюковiчах сваiмi сiламi: ствол дрэва зрабiлi з жалезнай трубы, гняздо з лазы ўмацавалi дротам, бусла зляпiлi з гiпсу, а чорны мармур замовiлi ў Магiлёве. Ва ўрачыстым адкрыццi помнiка прыняла ўдзел дэлегацыя прадстаўнiкоў дзяржаў СНД. Прадстаўнiкi Расii, Арменii, Малдовы, Украiны, Кыргызстана, Таджыкiстана, Туркменiстана i Беларусi пасадзiлi дрэвы ў памятным скверы. Таксама на адкрыццё помнiка прыехала дэлегацыя з нямецкага горада Дзiтэнбаха. Грамадская дабрачынная арганiзацыя «Кола сяброў горада Касцюковiчы» супрацоўнiчае з райцэнтрам 15 гадоў, i за гэты час прывезла каля 200 тон гуманiтарнай дапамогi, паставiла 250 камп’ютараў у дзiцячыя ўстановы i 2 санiтарныя аўтамабiлi ў бальнiцу, а таксама штогод адпраўляе 2 групы дзяцей на аздараўленне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 красавiка ў Касцюковiчах урачыста адкрыты помнiк вёскам, якiя моцна пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы
|
|