21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэха тэракта ў Егiпце дакацiлася да Беларусi

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Цела беларускага грамадзянiна, загiнуўшага ў вынiку тэракта ў Егiпце, будзе дастаўлена на радзiму.

Гэту iнфармацыю афiцыйна пацвердзiла прэс-служба Мiнiстэрства замежных спраў нашай краiны. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення iнфармацыi МЗС Андрэя Папова, зараз арганiзацыяй дастаўкi на радзiму цела Аляксандра Шлыка займаецца консульская служба пасольства Беларусi ў Егiпце.

Нагадаем, што вечарам 24 красавiка на егiпецкiм курорце Дахаб прагрымелi адразу тры выбухi — у рэстаране, кафэ i супермаркеце. Праваахоўныя органы лiчаць, што як мiнiмум два з трох выбухаў былi здзейснены тэрарыстамi-смяротнiкамi, магчыма, з баявых арганiзацый, што ўваходзяць у склад «Аль-Каiды». Адказнасць за тэракт пакуль не ўзяла нiводная з такiх арганiзацый, але з 2004 года гэта ўжо трэцi тэракт на Сiнайскiм паўвостраве. Апошнiя даныя Мiнiстэрства аховы здароўя Егiпта сведчаць, што загiнулi 22 чалавекi i амаль 100 атрымалi раненнi. Сярод пацярпеўшых каля 30 чалавек — замежныя грамадзяне, у тым лiку з Расii, Данii, Вялiкабрытанii, Германii, Iталii, Лiвана, Францыi, Iзраiля, ЗША, Аўстралii, Палесцiны i Паўднёвай Карэi.

Гiбель 30-гадовага расiянiна Леанiда Цiтарэнкi, якi займаўся ў Дахабе дайвiнгам i ў ракавы дзень аказаўся практычна ў эпiцэнтры аднаго з выбухаў, была пацверджана яшчэ 24 красавiка. Наконт яго сяброў, у лiку якiх знаходзiўся i беларус Аляксандр Шлык, доўгi час захоўвалася невядомасць, зрэшты, з песiмiстычным адценнем. Аднак учора, на жаль, супрацоўнiкi пасольства Беларусi ў Егiпце, адмiнiстрацыя ТДА «Мiстэрыя гука», дзе працаваў Аляксандр Шлык, а таксама МЗС Беларусi пацвердзiлi факт гiбелi нашага суайчыннiка. Ягонае цела апазналi сябры ў шпiталi Шарм эль-Шэйха, куды супрацоўнiкi мясцовых выратавальных службаў дастаўлялi загiнуўшых i параненых.

Паводле iнфармацыi МЗС Беларусi, акрамя загiнуўшага Аляксандра Шлыка, 1976 года нараджэння, намеснiка дырэктара i саўладальнiка сеткi беларускiх музычных магазiнаў «Мiстэрыя гука», iншых грамадзян Беларусi сярод пацярпелых ад тэракта не выяўлена. 25 красавiка знешнепалiтычнае ведамства рэспублiкi выступiла з заявай, дзе рашуча асудзiла тэрарыстычныя дзеяннi, якiя былi здзейснены ў адносiнах да егiпецкiх i замежных грамадзян. «У Рэспублiцы Беларусь выступаюць супраць любых формаў праяўлення экстрэмiзму. Беларусь упэўнена ў неабходнасцi ўзмацнення каардынацыi дзеянняў мiжнароднай супольнасцi ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама ў недапушчальнасцi выкарыстання тэрору ў адносiнах да нi ў чым не вiнаватых людзей для дасягнення якiх бы там нi было палiтычных мэтаў», — гаворыцца ў заяве.

ДАВЕДКА. У сумным спiсе ахвяр тэрарызму дагэтуль знаходзiлася толькi адно iмя грамадзянiна Беларусi: у кастрычнiку 2002 года пры захопе тэатральнага цэнтра ў Маскве на Дуброўцы загiнула мiнчанка Людмiла Багачова (адна з сямi беларусаў, якiя былi ў заложнiках). Хочацца верыць, што другое iмя ў спiсе стане i апошнiм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цела беларускага грамадзянiна, загiнуўшага ў вынiку тэракта ў Егiпце, будзе дастаўлена на радзiму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика