21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Made by Ласевiч

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

Вёска называецца Пятрышкi, а станцыя Радашковiчы. Ну а майго героя завуць Аляксандр Ласевiч. Апошнi раз мы з iм бачылiся ў жнiўнi 1997 года. Яго сялянская фермерская гаспадарка называецца «Iсiда». Крыху загадкава, але прыгожа. Iсiда — багiня ўрадлiвасцi ў старажытным Егiпце. Як кажуць, назва па справе.

Працяг пачатку

9 гадоў таму ў Ласевiча было 23 гектары. Цяпер — 350. Уражвае. Паводле яго слоў, зямлю ён прасiў кожныя 3 гады. Гэта той тэрмiн, за якi яе можна прывесцi ў боскi выгляд. А потым трэба зноў прасiць, хоць Аляксандр Васiльевiч пакуль не спяшаецца. 100 гектараў у яго ў пажыццёвым уладаннi, 250 — узяты ў арэнду на 99 гадоў.

Самае ўдалае набыццё ў яго адбылося ў 1999 годзе. То была былая ферма саўгаса. Паступова жывёлу адтуль вывелi, будынак апусцеў. З iм здарылася тое, што было i павiнна быць: народ пачаў ферму абдзiраць i рабаваць. Калi дайшлi да шыферу, Ласевiчу ўдалося-такi ўгаварыць прадаць ферму. Па сутнасцi гэта былi проста сцены i дах. Затое кошт быў яшчэ той: 5 мiльярдаў 800 мiльёнаў. Прыйшлося браць пазыку ў 1 мiльярд, а астатнюю суму выплачваць з растэрмiноўкай.

Аўчынка была вартая вырабу.

— Вось бачыце, — Ласевiч правёў мяне па памяшканню, — атрымалася сховiшча на 200 тон. Калi б не яно, то i сэнсу ў атрыманнi зямлi не было б.

Пачатак красавiка, а ў сховiшчы хапае прадукцыi: бульбы, морквы, капусты, буракоў сталовых. Трэба сказаць, выгляд у гэтага дабра вельмi нават таварны. Нездарма ад заказчыкаў адбою няма.

— А нiчога дзiўнага, — смяецца Ласевiч, — насенне пераважна германскае i галандскае. Добра ляжыць i бульба, i гароднiна. Вось таму i з заказчыкамi праблем няма — яны ведаюць, што якасць гарантую.

Дарэчы, у куплi фермы моцную падтрымку аказаў райвыканкам, а вось кiраўнiцтва гаспадаркi ўпiралася.

Маем справу з куркай, якая нясе залатыя яйкi. Дарэчы, дзякуючы гароднiне, у Ласевiча няма праблем з гаручым, запчасткамi, угнаеннямi i iнш. Што трэба, вязуць па першай просьбе, бо ведаюць: усё будзе своечасова аплачана. А вось з дробнымi фермерамi жадання мець справу нi ў кога не назiраецца. Адна справа, калi ў фермера 5—10 гектараў, зусiм iншая — калi 350.

— Ды проста большы абарот сродкаў, — тлумачыць Ласевiч. — А якi абарот у дробнага гаспадара?

— Добра, а што можаце сказаць аб мiнiмальнай i максiмальнай плошчах?

— Ну, не менш за 300 гектараў. Максiмальна, тут абмежаванняў не бачу. Чым большая гаспадарка, тым больш гарантый яе ўстойлiвасцi.

Аляксандр Васiльевiч ведае, што гаворыць: шмат часу ён працаваў галоўным аграномам — кухню вывучыў.

Людзi i машыны

У «Iсiдзе» працуе пастаянна 7 чалавек. Плюс сезоннiкi. Яны якраз займалiся пераборкай бульбы i морквы i засыпалi ў сiнтэтычныя мяшкi. Народу хапала. Колькi iм плацяць? Па меркаванню гаспадара, нямнога, па 10 тысяч у дзень. Ну, работа неквалiфiкаваная, больш, як быццам, плацiць сэнсу няма. I людзi да Ласевiча iдуць ахвотна, у гаспадарцы бываюць затрымкi з выплатамi, дый не надта яны вялiкiя. А тут за 7 дзён — 70 тысяч.

Не магу пры гэтым не нагадаць нашу першую сустрэчу. Тады становiшча было, мякка кажучы, не зусiм вясёлае. Было, што нехта «падарыў» у акно канiстру з бензiнам. Быў пажар, Ласевiч дагэтуль не скончыў рамонт. Звычайная справа для сапраўднага гаспадара: усе сiлы iдуць на гаспадарку. Будзе яна — будзе ўсё.

— Раней як было, — нагадвае Ласевiч, — суцэльны байкот. Народ так i гаварыў: да Ласевiча не пойдзем! Зараз самi прыходзяць... З маiмi рабочымi ў мяне праблем няма. У мяне людзi дрэнна працаваць не могуць.

— Цiкава, чаму?

— Па-першае, прымаю на работу з выпрабавальным тэрмiнам. Дакажы, што ты работнiк, будзем мець справу. Па-другое, рабочыя ў мяне не думаюць аб пабочных справах. Пасадзiць i выкапаць бульбу — пра гэта чалавек не турбуецца. Убiрае поле, а яму прывозяць дадому бульбу. Галава ў яго пра гэта не балiць. I так ва ўсiм.

Ну што ж, проста i мудра. Аляксандр Васiльевiч ужо зараз рыхтуе сабе намеснiка. Завуць яго Слава Карунец, вучыцца ў тэхнiкуме, атрымлiвае стыпендыю ад фермерскай гаспадаркi. Планы ў Ласевiча наконт яго такiя: паступленне ў сельгасакадэмiю, вучоба на садавода. Гаспадар мяркуе закласцi 50 гектараў садоў. Яму не дае спакою думка: чаму мы павiнны купляць польскiя яблыкi, а нашы не ляжаць? Разумна. Нельга засяроджвацца на чым-небудзь адным: рызыкоўна i можна элементарна прагарэць.

А што, я згодны з Ласевiчам: лепшы спосаб выхавання добрага работнiка — гэта калi вы даяце ўсё для нармальнага жыцця, а ўзамен чакаеце аддачы.

У гаспадарцы 7 трактароў, ЗiЛ, «Газель», гомельскi камбайн, 3 бульбакапалкi i адна саджалка, чакаецца атрыманне МАЗа па лiзiнгу плюс разнастайны сельгасiнвентар. Кожны работнiк не ёсць чысты спецыялiст, напрыклад, трактарыст. Кожны ўмее практычна ўсё. Прыходзiць вясна, садзяцца на трактары, а гэтай зiмой шчыравалi ў лесе: цяпер агароднiна будзе захоўвацца на паддонах. Ну а ўборка — перасядаюць на камбайны i капалкi. Унiверсалы, адным словам.

Вось цяпер двое праходзяць перападрыхтоўку, каб атрымаць iншую катэгорыю для ваджэння грузавiкоў.

Не мог я не спытаць тое, што цiкавiць усiх:

— Аляксандр Васiльевiч, калi не сакрэт, колькi атрымлiваюць вашы людзi?

— Сакрэт, — усмiхаецца фермер. — Мужыкi маюць столькi, каб ад мяне не сышлi. Паглядзiце, побач Мiнск, Заслаўе, Ждановiчы. Работу там знайсцi не так i цяжка. Вось i рабiце высновы.

Раблю i падтрымлiваю.

Адзiн фермер i тры вёскi

Так, зямля «Iсiды» размешчана ў дзвюх гаспадарках. На гэтай тэрыторыi — тры вёскi. Ласевiч так i кажа:

— Гэта ўжо як мае пенсiянеры. Я за iх адказнасць нясу.

Выкапаць бульбу, убраць на прысядзiбных участках збожжа — фермер пры магчымасцi нiколi не адмаўляецца. I плату бярэ разумную, добра ведаючы, што ў пенсiянераў лiшнiх грошай не бывае.

— Мая зямля ў Амерыку не паедзе, — кажа ён. — Я тут жыву, людзi тут жывуць. Я павiнен пра iх думаць? Павiнен. Дапамажы чалавеку — у цябе не будзе з iм праблем...

Цiкава, што i з мясцовым сельгаскааператывам адносiны ў Ласевiча разумныя. Яны нiчога не дзеляць. Вось сёння яго «МАЗ» працуе ў кааператыве, старшыня папрасiў. I грошай фермер за паслугу патрабаваць не будзе.

— Ха, у Еўропе i Амерыцы такое проста немагчыма, — кажу.

— Што вы! Нi ў якiм разе! Яны прагматыкi, за ўсё трэба плацiць... А ў нас усё ж не той менталiтэт. Я — табе паслугу, ты — мне. Усе задаволены. Што ж у гэтым дрэннага?

У гаспадарцы 2 выхадныя, адпачынак звычайна зiмой. А не хочаш iсцi, атрымлiвай кампенсацыю. А пачынаюць працу ў 8 гадзiн ранiцы, заканчваюць а палове шостай. Ласевiч лiчыць, што пачынаць работу ў 6 ранiцы, а завяршаць позна вечарам — недарэчна. Стомлены чалавек, дый на трактары — работнiк дрэнны.

А працоўныя подзвiгi звычайна здараюцца з-за чыёйсьцi недарэчнасцi або нядобрасумленнасцi...

...Пры нашай размове патэлефанаваў чарговы клiент. Яму неабходна морква. Куды б вы думалi, ён збiраўся яе адгружаць? У Малдавiю. Вось табе на: аграрная краiна, а моркву шукаюць у Беларусi! Быў званок з Вiцебска, таксама — морква, на дзiцячыя сокi. Сярод заказчыкаў, не паверыце, сталовая Нацыянальнага банка, а таксама Старыя Дарогi, Бабруйск, Смаргонь, Мiнск i iнш.

Дарэчы, бяруць мiнскiя прадпрымальнiкi прадукцыю для расфасоўкi i прадаюць у гiпермаркеты. I ў Ласевiча адразу ўзнiкла iдэя: скааперавацца з калегамi-фермерамi, самiм фасаваць i клеiць на тару фiрменныя лэйблы. Каб заказчык дакладна ведаў, што тавар мае гарантыю высокай якасцi.

Ласевiч жывёлы не трымае i арганiку не ўносiць. Як так?

— Ды так, — захапляецца фермер, — салому мы здрабняем i заворваем. Далей, правiльны, граматны севазварот. Скажам, пасля збожжавых трэба садзiць прапашныя, бульбу, буракi. Бо пасля збожжавых зямля насычаецца азотам. А што такое гной? Той жа азот.

У яго часта пыталi: чаму не трымаеш жывёлу, чаму не ўносiш арганiку? На што ён адказваў: па-першае, пабудуйце мне ферму, я трымаць буду, па-другое, правiльны севазварот не ўплывае адмоўна на ўрадлiвасць глебы — можаце праверыць.

Дарэчы, пра збожжа. I яго, i цукровыя буракi фермер здае дзяржаве, але выгады ад гэтага малавата. Датацый ён не атрымлiвае, iльгот не мае. Выходзiць, што свае сродкi на збожжа i буракi Ласевiч выдаткоўвае, а ўзамен — нiчога.

— Гэта неяк прынiжае, — кажа ён. — Напрыклад, фермер у разлiку на гектар мае 3 долары, кааператыў — не менш за 100. Сама менш, гэта несправядлiва, цi не так?

На жаль, так. Як i тое, што фермер прадае моркву па фiксаванаму кошту па 600 рублёў, на аптовым рынку кошт узрастае да 1000 рублёў. Чаму аптавiку можна нажывацца, а вытворца часта не апраўдвае выдаткаў?

— У мяне шмат сяброў сярод аграрнiкаў, — задумваецца Ласевiч. — Бывае, чую ад iх: «А што думаць? Калi ўсё дадуць, i грошы, i палiва, i ўгнаеннi». Вось i назiраеш: гаспадарка слабая, а ў старшынi новая iншамарка. Гэта ж утрыманства...

Хоць я не заўважыў, што Аляксандр Васiльевiч моцна перажывае з гэтай нагоды. У яго аптымiзму хопiць на траiх, такiх, як я. Ну так, жыццё даволi складанае, але — працуй, круцiся i ўсё будзе добра ў асобна ўзятай «Iсiдзе»...

* * *

А што далей? Далей — зноў жыццё. Далей — работа i планы. Старэйшы сын Сяргей працуе ў адной аграрнай установе. Працягваць справу бацькi не жадае. Затое малодшы Саша — першы памочнiк. Яму зараз 22 i бацька хоча бачыць яго нашчадкам. Я памятаю яго па 97-у году. Яшчэ тады кiдалася ў вочы яго працавiтасць i разваротлiвасць.

У Аляксандра Васiльевiча i Наталлi Васiльеўны 5 месяцаў таму нарадзiўся ўнук, Аляксандр III. Ну што, дынастыя намецiлася? У добры шлях.

Мiнск—Пятрышкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска называецца Пятрышкi, а станцыя Радашковiчы. Ну а майго героя завуць Аляксандр Ласевiч. Апошнi раз мы з iм бачылiся ў жнiўнi 1997 года. Яго сялян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика