Пераможцаў не судзяць?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Футбол

Беларуская зборная па футболу працягвае заставацца «чэмпiёнам па таварыскiх сустрэчах»?

Перамога ў другой зборнай Англii (2:1) нечым нагадвае нядаўнюю вiкторыю нашых хакеiстаў, калi тыя ў такiм жа таварыскiм матчы напярэдаднi чэмпiянату свету засмуцiлi канадцаў: сапернiкi выступалi не самым моцным саставам, мелi перавагу ў класе, але недаацанiлi каманду з сiнявокай. Дарэчы, тады на матчы прысутнiчаў галоўны трэнер нашай футбольнай дружыны Юрый Пунтус i нехта з чыноўнiкаў сказаў яму, што, хакеiсты змаглi пераадолець самiх канадцаў, таму такiх жа прыемных сюрпрызаў чакаем i ад футбалiстаў. Галоўнае — паверыць у свае сiлы. I яны сапраўды паверылi.

На жаль, гэты поспех не паўплывае на рэйтынг ФIФА, затое беларусы ўпершыню ў гiсторыi выйгралi ў родапачынальнiкаў футбола, ды яшчэ, гуляючы ў меншасцi. Хочацца павiншаваць Юрыя Iосiфавiча, якi зноў пацвердзiў свой настаўнiцкi талент i самiх iгракоў, бо яны запiсалi на свой рахунак перамогу над дружынай, у саставе якой былi ўдзельнiкi сёлетняга чэмпiянату свету. Iмёны сапраўды гучныя: Кэмпбэл, Краўч, Харгрыўз, Оўэн. Нядзiва, што статыстыка матча была на карысць англiчан: удары па варотах — 18:13, вуглавыя — 8:3, афсайды — 4:7, парушэннi правiлаў — 6:20, працэнт валодання мячом — 62,3:37,7. Аднак гэты вопыт, безумоўна, дапаможа нашай зборнай. Асаблiва гэта датычыцца iгракоў, якiя толькi што апранулi футболкi нацыянальнай зборнай — Юрэвiча, Панкаўца, Шагойкi.

Ход матча быў неадназначным. Лiк адкрылi гаспадары. Казусным атрымаўся першы гол нашай зборнай: у пачатку другога тайма Кутузаў выкарыстаў нечаканы «пас» галкiпера англiчан Грына, якi няўдала выбiў мяч, падвярнуўшы пры гэтым нагу. Тут можна ўступаць у дыскусiю: нехта скажа, што ў той сiтуацыi трэба было праявiць i джэнтэльменства, але...

Галоўнае — вынiк, тым больш, што гэты ўчынак рэабiлiтавала другое ўзяцце англiйскiх варот, калi нашы ўжо засталiся ўдзесецярых (за два «гарчычнiкi» быў выдалены Амельянчук). Вызначыўся Карнiленка.

Наступнай праверкай нашай каманды стане мiжнародны турнiр у Тунiсе. 30 мая ў паўфiнале Кубка LG сустрэнуцца гаспадары i беларусы, Лiвiя i Уругвай. Сярод пераможцаў пар i вызначыцца чэмпiён. Дарэчы, чытачы «Звязды» атрымаюць магчымасць даведацца аб усiх падрабязнасцях турнiру, бо на iм будзе прысутнiчаць наш журналiст.



 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.