За паветра без чаду
Комплекс прафiлактычных мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Чыстае паветра» правядуць на працягу месяца экалагiчныя падраздзяленнi сталiчнай ДАI. У ходзе рэйдавых праверак супрацоўнiкi Дзярж-аўтаiнспекцыi будуць выбарачна абследаваць аўтамабiлi на прадмет утрымання забруджвальных рэчываў у выхлапах рухавiкоў. Як паведамiў карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» старшы iнспектар аддзела ДАI Першамайскага РУУС Аляксандр Гузаў, норма ўтрымання CO складае не больш за 1,5 працэнта. У адносiнах да вадзiцеляў аўтатранспарту, у якога выкiд вокiсу вугляроду не адпавядае ўстаноўленаму стандарту, будуць прымяняцца штрафныя санкцыi: ад 0,5 да 3 базавых велiчынь для вадзiцеляў i да 5 базавых велiчынь для службовых асоб, адказных за выпуск тэхнiкi на лiнiю.
Iгар ГОЛАД, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Комплекс прафiлактычных мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Чыстае паветра» правядуць на працягу месяца экалагiчныя падраздзяленнi сталiчнай ДАI
|
|