Манетная серыя папоўнiлася...
Iгар ГРЫШЫН
З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Сёмуха» серыi «Святы i абрады беларусаў», паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка краiны.
Срэбная манета вартасцю 20 рублёў мае пробу сплаву 925, масу — 33,62 г, медна-нiкелевая вартасцю 1 рубель масу 16 г. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. На пярэднiм баку манет у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, размешчана рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, а ў цэнтры — салярны знак у выглядзе васьмiканцовай геаметрычнай фiгуры з элементамi дэкору, якi сiмвалiзуе сонечныя промнi; пад iм указаны: год чаканкi, на срэбнай манеце — проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай). На адваротным баку манет у цэнтры ў абрамленнi калон размешчана рэльефнае адлюстраванне сiмвалаў свята Сёмухi — чашы i вянка з лiсткоў бярозы, клёна, рабiны, аера (на срэбнай манеце ў аздобе чашы зроблена ўстаўка з сiнтэтычнага крышталя зялёнага колеру); злева i справа — рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унiзе па крузе надпiс: СЁМУХА. Манеты выпушчаны тыражом па 5000 штук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Сёмуха» серыi «Святы i абрады беларусаў»
|
|