Прэзiдэнт прапануе ўвесцi градацыю кошту выкрадзенай у фiзiчных асоб маёмасцi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўнёс прапановы ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, накiраваныя на дэкрымiналiзацыю дробных крадзяжоў маёмасцi грамадзян, матэрыяльная шкода ад учынення якiх нязначная. Згодна з дзеючымi нормамi крымiнальная адказнасць за крадзеж маёмасцi грамадзянiна настае незалежна ад памеру ўкрадзенага. Фактычна гэта азначае, што чалавека за крадзеж, напрыклад, мяшка бульбы можна пазбавiць волi. Па прапанове прэзiдэнта градацыя ўводзiцца ў адносiнах да крадзяжу маёмасцi фiзiчных асоб. Крадзеж маёмасцi грамадзянiна шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, прысваення або растраты на суму, якая не перасягае дзве базавыя велiчынi (на сённяшнi дзень Br62 тыс.), прывядзе да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Тое ж дзеянне, але на суму больш за дзве базавыя велiчынi — да крымiнальнай адказнасцi...
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўнёс прапановы ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, накiраваныя на дэкрымiналiзацыю дробных крад |
|