21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек звярнуўся да ўлады...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Я i Радзiма

А пытаннi ў яго самыя розныя як прыватнага, так i грамадскага характару, у тым можна ўпэўнiцца на прыкладах Чачэрскага i Кармянскага раёнаў, у якiх i падобная гаспадарчая дзейнасць, i агульная чарнобыльская навала.

Напрыклад, кармянская камунальная служба адрамантавала воданапорную калонку ў вёсцы Расохi на вулiцы Тэхнiчнай, наладжана работа радыё ў доме жыхара вёскi Бор А. Рыжанкова, вырашана пытанне асемянення кароў прыватнага сектара вёскi Каменка, жыхарцы вёскi Бярозаўка Е. Дзегцяровай дадзены дазвол на знос аварыйнага дрэва, а па просьбе жыхаркi райцэнтра Е. Грушэўскай зроблены пераразлiк па аплаце камунальных паслуг за перыяд рамонту ацяпляльнай сiстэмы ў яе доме.

16 заўваг, як гаворыцца, знаходзiцца ў рабоце, бо трэба вывучыць сiтуацыю па пытанню змены графiка руху аўтобуса «Карма—Доўск», рамонту двухпавярховых цагляных дамоў, няхваткi вады ў калодзежы вёскi Валынцы i адсутнасцi яе ў калодзежы вёскi Кляпiнская Буда i г.д. А вось дзевяць пытанняў знаходзяцца на так званым працяглым кантролi. Гэта — па агароджы могiлак вёскi Лозкi, газiфiкацыi дома жыхаркi Старой Зенькавiны Н. Цiмашэнка, падсыпцы дарогi ў вёсцы Дубравiна, прызначэнню фельчара для работы ў Валынцаўскiм ФАПе, заканчэнню капiтальнага рамонту дома № 26 па вулiцы Iльюшчанкi ў Карме...

У Кармянскiм райвыканкаме заўважылi, што з адных i тых жа населеных пунктаў i ад адных i тых жа грамадзян паступаюць скаргi на работу калектыву КЖПУП «Карма». Спецыяльным распараджэннем была створана рабочая камiсiя, якая ў час праверкi выявiла шматлiкiя факты таго, што некаторыя звароты грамадзян або засталiся без адказу, або разгледжаны павярхоўна i несвоечасова па рамонту дахаў дамоў, замене электраправодкi, ухiленню цечы вады ў падвалах, аднаўленню водаправода i г.д. А ўсё з-за халатных адносiнаў з боку iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў прадпрыемства да выканання сваiх непасрэдных абавязкаў. У вынiку яго дырэктара Мiкалая Быкоўскага заслухалi на пасяджэннi райвыканкама, дзе яму за дапушчаныя сур’ёзныя парушэннi i валакiту ў арганiзацыi работы са зваротамi грамадзян была аб’яўлена вымова.

Аснашчанасцi Чачэрскай раённай бальнiцы могуць пазайздросцiць многiя. Летась раён выйграў грант пасольства Японii ў Беларусi, i атрыманыя грошы былi зрасходаваны на набыццё медыцынскага абсталявання. Зараз бальнiца мае два гематалагiчныя, хiмiчны, iмунаферментны аналiзатары... Тым не менш у час сустрэчы з рэспублiканскай iнфармацыйна-прапагандысцкай групай i ў Чачэрску, i ў Карме людзi выказалi нямала заўваг наконт чэргаў да ўрачоў.

Складанасць сiтуацыi ў тым, напрыклад, што ў Чачэрску ўкамплектаванасць урачамi на пачатак 2006 года складала 84,1 працэнта, а ў Карме тых урачоў як фiзiчных асоб налiчваецца 28 пры 48 стаўках па штатнаму раскладу. У Чачэрску наогул няма такiх урачоў-спецыялiстаў, як оталарынголаг, акулiст i рэнтгенолаг, а дэрмавенеролаг знаходзiцца ў водпуску па догляду за дзiцем.

Чарга на планавае УГД у райбальнiцы сёння складае каля месяца ў сувязi з тым, што ўрач гэтага профiлю — сумяшчальнiк, а перыяды часовай адсутнасцi на рабоце ўрача-эндакрынолага звязаны з яе паездкамi на заняткi ў ардынатуры ў красавiку-маi i лiстападзе-снежнi. Нягледзячы на гэта, яе адсутнасць ва ўказаныя часы кампенсуецца работай iншых урачоў (тэрапеўтаў), а ўрач УГД-дыягностыкi, як кажуць, выконвае свае функцыi на 180—200 працэнтаў ад разлiковага нарматыву часу, што сведчыць аб яго значнай нагрузцы. Дзецi, цяжарныя жанчыны, гiнекалагiчна хворыя i экстранныя стацыянарныя хворыя абследуюцца па-за чаргой у дзень iх звароту да ўрача, у тым лiку ў нерабочы час, святочныя i выхадныя днi.

Вакантныя пасады ўрачоў сёлета зоймуць выпускнiкi Гомельскага медыцынскага унiверсiтэта, а да таго часу мяркуецца накiроўваць у раён урачоў-спецыялiстаў на работу вахтавым метадам. Па ўзнятых людзьмi пытаннях у дзiцячым садку № 3, РУПС i РУЭС адмiнiстрацыя Чачэрскага ТМА правяла нечарговыя сустрэчы.

А што датычыцца чэргаў у палiклiнiцы Кармы, дык тут зменены рэжым i парадак яе работы, аб чым перададзена iнфармацыя па радыё. Так, арганiзаваны самазапiс на прыём да ўрачоў, папярэднi запiс i запiс па тэлефоне з указаннем даты i часу прыёму. Патокi хворых пераразмяркоўваюцца медрэгiстратарам, распрацаваны графiк узаемазамяняльнасцi ўрачоў i медсясцёр на час водпуску цi вучобы i г.д.

Адпаведнымi службамi людзям растлумачана, што зроблена цi будзе зроблена па iншых пастаўленых iмi пытаннях. Так, пры камунальным жыллёвым унiтарным прадпрыемстве «Чачэрскае» створана брыгада па ачыстцы калодзежаў, закуплена неабходнае абсталяванне. Работы вядуцца ў першую чаргу ў тых населеных пунктах, дзе няма цэнтральнага водазабеспячэння. Летась у Асiнаўцы былi ачышчаны чатыры калодзежы, якiя прахларыраваны, а сёлета работы будуць працягнуты.

Няпроста вырашаць пытаннi будаўнiцтва жылля ў двух райцэнтрах. У Карме, напрыклад, чарга на яго складаецца з паўтысячы чалавек, але намечана ўзводзiць тут толькi адзiн дом, у якiм 40 кватэр будзе здадзена па «чарнобыльскай тэматыцы» i 20 — па долеваму ўдзелу. А ў Чачэрску сёлета плануецца будаўнiцтва дома па лiнii кааператыва iндывiдуальнай забудовы. Таму паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзян можа быць ажыццёўлена ў адпаведнасцi з вядомым указам прэзiдэнта краiны аб прадастаўленнi iм iльготных крэдытаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А пытаннi ў яго самыя розныя як прыватнага, так i грамадскага характару, у тым можна ўпэўнiцца на прыкладах Чачэрскага i Кармянскага раёнаў, у якiх i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика