Безгаспадарныя дамы: разбурыць нельга пакiнуць?ЁСЦЬ ПЫТАННЕ Сельскiя саветы пачалi разбiрацца з кiнутай гаспадарамi вясковай нерухомасцюУ Фашчаўскiм сельскiм Савеце, дзе сем вёсак i нямногiм больш за тысячу жыхароў, ёсць каля сотнi дамоў, у якiх не жывуць людзi. — Я мяркую, што гэта вялiкая праблема для ўсiх сельскiх саветаў, — гаворыць старшыня Фашчаўскага сельсавета Уладзiмiр Крупенька. — Людзi кiнулi вясковыя дамы, але фармальна ў iх ёсць гаспадары, i мясцовыя ўлады не маюць права распарадзiцца пабудовамi i зямлёй. З’яўленне пустуючых дамоў звязана, у першую чаргу, са старэннем насельнiцтва вёсак. Старыя памiраюць, моладзь у вёсцы заставацца не хоча. Гарадскiм спадчыннiкам не патрэбны вясковыя хаты, i яны iх забываюць. А для маладых, якiя ўсё ж вырашаюць звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, цяпер будуюцца новыя сучасныя дамы. Са старых дамоў руплiвыя гаспадары забiраюць агароджы, потым перавозяць на новае месца лазню i ўсю добрую драўнiну, i такiм чынам пасярод вёскi застаецца паўразбураны будынак. У Фашчаўцы побач з хатай Уладзiмiра Крупенькi ёсць дом, у якiм даўно не жывуць людзi. Гiсторыя яго сумная: бацька перапiсаў уласнасць на сына, а сын неўзабаве пасля смерцi бацькi таксама памёр. Паводле закона, дом належыць цяпер удаве, але яна з’ехала ў Малдавiю, жыве там ужо некалькi гадоў i на лiсты з сельсавета з настойлiвымi просьбамi разабрацца з нерухомасцю не адказвае. Тутэйшыя сваякi гаспадынi, на жаль, нiякiх правоў распарадзiцца ёю не маюць. Уладзiмiр Рыгоравiч гаворыць, што цяжка бачыць, як нядрэнны дом паступова разбураецца. — Атрымлiваецца замкнёнае кола, — скардзiцца старшыня сельсавета. — Мы б хацелi або прадаць дом новым гаспадарам, або аддаць у карыстанне якой-небудзь бабульцы, пераселенай з аддаленай вёскi, або нават зруйнаваць i аддаць у карыстанне людзям зямлю. Тут можна пабудаваць новы дом — там жа ёсць электрычнасць i падведзены газ. Фашчаўка сёлета стане аграгарадком, што павялiчвае попыт на зямлю i дамы ў вёсцы. Планаваць, канешне, можна шмат, але пакуль падступiцца да пустуючага дома сельскi Савет не можа. Для такiх сiтуацый якраз i падыходзiць новы ўказ прэзiдэнта. Да 1 лiпеня ўсе гаспадары дамоў павiнны падаць заявы ў сельсавет аб тым, што дом iм патрэбен, iм карыстаюцца, яго i навакольную тэрыторыю даглядаюць. Сельсаветы шукаюць гаспадароў, каб паведамiць iм, што трэба нешта вырашыць з вясковымi пабудовамi: або даглядаць, або прадаваць, або зусiм адмовiцца. Бо калi не яны зараз, то потым вырашаць лёс пустуючых i не патрэбных гаспадарам дамоў будзе спецыяльная камiсiя. (Заканчэнне на 3-й стар.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельскiя саветы пачалi разбiрацца з кiнутай гаспадарамi вясковай нерухомасцю
|
|