21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей СУШКО: «На адраджэнне вёскi сёлета асвоена ўжо больш за 60 млрд рублёў»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Сёлета 249 населеных пунктаў у сельскай мясцовасцi будуць рэфармаваны i атрымаюць статус аграгарадкоў. Папярэдне ў гэтых мястэчках спецыялiсты жыллёва-камунальнай гаспадаркi павiнны ажыццявiць капiтальны рамонт 450 сваiх аб’ектаў.

Як адзначыў учора намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, для рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi сёлета гэтаму ведамству трэба стварыць у сельскай мясцовасцi 176 вытворчых участкаў, адрамантаваць 45,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жыллёвага фонду, правесцi рэканструкцыю 100 кацельняў, аднавiць 76 кiламетраў водаправодных сетак, 196 артэзiянскiх свiдравiн i пабудаваць 183 месцы размяшчэння адходаў. Сёння на гэтыя мэты асвоена 60,3 млрд рублёў. За 5 месяцаў гэтага года пабудавана 36 вытворчых участкаў, адрамантавана 8,7 тысячы квадратных метраў жылля, 18 кацельняў, 20 кiламетраў водаправодных сетак.

Намеснiк мiнiстра адзначыў, што насельнiцтва аплачвае камунальныя паслугi прыкладна на ўзроўнi 47 працэнтаў iх сабекошту. З цягам часу ўзровень кампенсацыi затрат камунальнiкаў насельнiцтвам будзе павялiчвацца. Згодна з канцэпцыяй развiцця галiны, насельнiцтва пачне аплачваць камунальныя паслугi па сабекошту да 2015 года. Разам з тым па даручэнню кiраўнiка дзяржавы тэмпы росту тарыфаў камунальных паслуг за год у грашовым вымярэннi не павiнны перавышаць 5 долараў ЗША.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 249 населеных пунктаў у сельскай мясцовасцi будуць рэфармаваны i атрымаюць статус аграгарадкоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика