«Многа сяброў у багатага...»Дзякуй! Некалi я жыў, як i многiя: нi аб чым не думаў, не турбаваўся, нi ў што не верыў. Так... Абы дзень да вечара ў сваё задавальненне.Але аднойчы ўсё змянiлася... Вось ужо шэсць гадоў, як я iнвалiд другой групы. Пенсiя вельмi сцiплая, бацькоў няма. Няма, лiчы, i сяброў, бо яшчэ ў Бiблii было напiсана, што многа iх у багатага, а калi чалавек бяднее... Праз газету хачу выказаць шчырую падзяку нашаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання i людзям, якiя не пакiнулi мяне. Гэта Iрына Мiкалаеўна Мацвеева, Аксана Леанiдаўна Барысевiч, старшыня таварыства iнвалiдаў Нiна Мацвееўна Бурко. Яны заўсёды выслухаюць, заўсёды нешта параяць i дапамогуць. А вось я для iх — не магу нiчога. Толькi дзякаваць i жадаць, каб бяда, якая прычынiлася са мной, нiколi не спасцiгла нi iх самiх, нi iх блiзкiх. Уладзiмiр САСКАВЕЦ, г. Беразiно.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз газету хачу выказаць шчырую падзяку нашаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання i людзям, якiя не пакiнулi мяне
|
|