Бяспека, бесперабойнасць i безаварыйнасць газазабеспячэння — галоўныя прынцыпы работы калектыву ВРУП
Захар БУРАК, Вiктар ПАЗНЯКОЎ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
У поўнай ступенi гэта датычыцца i прадпрыемстваў сiстэмы канцэрна «Белпалiвагаз». Iх роля ў развiццi народнагаспадарчага комплексу Беларусi вельмi важная. Напрыклад, цяжка сабе ўявiць жыццё сучаснага чалавека без «блакiтнага палiва». Мiж тым, яшчэ пэўны час таму гэтыя «выгоды цывiлiзацыi» шмат для каго былi недасягальнымi. Знаёмства аказалася надзвычай цiкавым i карысным — пабачыць i даведацца давялося шмат. Аднак аб усiм па парадку... Шлях наперад Газiфiкацыя i развiццё сiстэм газазабеспячэння Гродзенскай вобласцi пачалося амаль паўстагоддзя таму — у 1959 годзе. Менавiта ў гэты час было прынята спецыяльнае рашэнне ЦК i Саўмiна аб разгортваннi маштабных работ. На Гродзеншчыне да новай па тых часах справы падышлi з усёй адказнасцю — тутэйшыя спецыялiсты грунтоўна адпрацавалi ўсе неабходныя мерапрыемствы i пасля дакладна iх выконвалi. Па пытаннях газiфiкацыi Гродзенская вобласць заўсёды была першай сярод рэгiёнаў, iшла на крок наперад усёй рэспублiкi. Мiж тым, дабiцца гэтага было зусiм няпроста. Дасягнуць такога сучаснага ўзроўню ўдалося дзякуючы плённаму супрацоўнiцтву памiж абласнымi ўладамi i спецыялiстамi-газавiкамi. Важна было не толькi правiльна вызначыць перспектыву, але i актыўна працаваць над яе ўвасабленнем у жыццё. Прыярытэт «блакiтнага палiва» быў вызначаны яшчэ i тым, што на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi працаваў шэраг энергаёмiстых прадпрыемстваў — буйных спажыўцоў энергарэсурсаў. Каб забяспечыць iх патрэбу ў поўным памеры, неабходна было праводзiць маштабную газiфiкацыю. У вобласцi пачалося будаўнiцтва сiстэм газазабеспячэння. Гэта дазволiла ўжо ў 1962 годзе падаць прыродны газ некалькiм буйным прадпрыемствам — шклозаводу «Нёман» Лiдскага раёна i цэментнаму заводу «Перамога» Ваўкавыскага раёна. У 1963-м «блакiтнае палiва» паступiла на Скiдзельскi цукровы завод. У лiстападзе гэтага ж года прыродны газ прыходзiць у абласны цэнтр. 17 лiстапада 1963 года на Савецкай плошчы Гродна адбыўся ўрачысты мiтынг i быў запалены сiмвалiчны факел. Першымi спажыўцамi прыроднага газу ў абласным цэнтры сталi тонкасуконны камбiнат, Гродзенская цеплаэнергацэнтраль i вытворчае аб’яднанне «Гроднаэнерга». «Блакiтнае палiва» падалi i флагману айчыннай хiмiчнай прамысловасцi — азотна-тукаваму заводу. Усе гэтыя падзеi сталi магутным штуршком на шляху мадэрнiзацыi прадпрыемстваў i, канешне, пэўным чынам стымулявалi перспектыўнае развiццё прамысловага патэнцыялу Гродзенскай вобласцi. Зразумела, узнiкла неадкладная патрэба ў падрыхтоўцы квалiфiкаваных кадраў. Што i рабiлася. У навучальных установах рэспублiкi (Беларускiм полiтэхнiчным iнстытуце i Мiнскiм архiтэктурна-будаўнiчым тэхнiкуме) пачалi падрыхтоўку спецыялiстаў для газавай гаспадаркi. У 1969 годзе на базе Гродзенскага хiмiка-тэхналагiчнага тэхнiкума адкрываецца аддзяленне па падрыхтоўцы спецыялiстаў-газавiкоў. За амаль пяцьдзесят гадоў, якiя прайшлi з пачатку газiфiкацыi, на Гродзеншчыне была створана разгалiнаваная сiстэма забеспячэння спажыўцоў прыродным i звадкаваным газам. Зараз аб’ём гадавога спажывання прыроднага газу ў Гродзенскай вобласцi складае больш чым 3 мiльярды куб. метраў. Гэта шостая частка агульнага рэспублiканскага паказчыка. Галоўнымi спажыўцамi «блакiтнага палiва» сталi прадпрыемствы прамысловасцi, энергетычнай галiны, сельскагаспадарчыя арганiзацыi. Бачыць перспектыву У структуры спажывання газу ў Гродзенскай вобласцi 67,4 працэнта агульнага аб’ёму прыпадае на прамысловасць, 19,2 працэнта — на энергетыку, 7,3 — на насельнiцтва, 3,9 — на сельскую гаспадарку, 2,2 працэнта — на камунальна-бытавыя патрэбы. Газiфiкацыя Гродзенскай вобласцi ў асноўным завершана. У гарадах i гарпасёлках адпаведны ўзровень практычна дасягнуў 100-працэнтнай мяжы. У сельскай мясцовасцi не газiфiкаваны толькi дамы, дзе ўжо няма жыхароў, i хутары, якiя з’яўляюцца традыцыйнымi для заходнiх раёнаў Беларусi (на мяжы з Лiтвой i Польшчай). Так што гаспадарка ў вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» вельмi вялiкая. Яны абслугоўваюць больш чым 5,5 тысячы кiламетраў газаправодаў — прыкладна пятая частка ўсёй агульнай сеткi Беларусi. Зараз тут працуюць 2,5 тыс. чалавек. — Трэба заўсёды бачыць перспектыву i працаваць над яе ўвасабленнем, — упэўнены Аляксей Котаў, — тады i вынiк будзе. Нельга спыняцца на дасягнутым — неабходна крочыць наперад. Напрыклад, у 1997 годзе Гродзеншчына першай у рэспублiцы завяршыла газiфiкацыю раённых цэнтраў — тады «блакiтнае палiва» з’явiлася ў Iўi. Зараз мы завяршаем газiфiкацыю гарадскiх пасёлкаў: сёлета выканаем неабходныя работы па Поразаве, а ў наступным годзе — па Юрацiшках. Жыццё не стаiць на месцы. Праца на вынiк Пацвярджэннем таму — шматлiкiя прыклады iнiцыятыўнай, зацiкаўленай дзейнасцi. Працы на вынiк. На Гродзеншчыне робяць апраўданую стаўку на прыродны газ, паколькi цудоўна разумеюць, што на сёння — гэта адзiн з самых перспектыўных вiдаў палiва. Тым больш, што для яго выкарыстання ў рэгiёне створаны ўсе належныя ўмовы. Таксама ўдзяляецца вялiкая ўвага i мясцовым вiдам палiва, гэта па сённяшнiх часах надзвычай актуальны накiрунак дзейнасцi. Зараз паўсюдна прымяняюцца сучасныя матэрыялы. Гродзеншчына адной з першых пачала выкарыстоўваць полiэтыленавыя трубы, прычым тут асвоена методыка iх пракладкi нават праз балоцiстыя месцы. Што, зноў-такi, у рэгiёне было зроблена ўпершыню ў Беларусi. Цяпер у Гродзенскай вобласцi ў эксплуатацыi знаходзiцца каля 730 кiламетраў полiэтыленавых газаправодаў. Пракладка новых газаправодаў (iх штогод будуецца каля 200 кiламетраў) робiцца выключна з выкарыстаннем полiэтыленавых труб. Гэта надзейна i практычна. Сусветны вопыт Адзiн з перспектыўных накiрункаў — запраўка аўтамабiляў звадкаваным газам. Гэта сусветны вопыт, якi набiрае папулярнасць i ў Беларусi — зараз сярод аўтаўладальнiкаў сапраўдны «газавы бум». Усё тлумачыцца проста: у параўнаннi з тым жа бензiнам газ каштуе прыкладна ўдвая танней. На Гродзеншчыне гэты накiрунак адпрацоўваюць ужо на працягу шэрагу гадоў. — Першыя нашы пункты запраўкi звадкаваным газам у Гродзенскай вобласцi з’явiлiся ў сярэдзiне 1990-х гадоў, — адзначае Аляксей Котаў. — Паступова сетка пашыралася — быў попыт на такiя паслугi. Зараз у вобласцi працуюць 22 запраўкi сiстэмы «Гроднааблгаза». Iх колькасць будзе павялiчвацца i надалей — плануецца, што сёлета пачне працаваць самая сучасная запраўка ў Лiдзе. Шмат залежыць ад месца i належнага сэрвiсу. Гэтыя ўмовы выконваюцца — напрыклад, на запраўцы ў Лiдзе плануецца адначасова арганiзаваць аўтарамонт, адкрыць мыйку аўтамабiляў, што, зразумела, павялiчыць попыт. У перспектыве плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю газавыя запраўкi ў Воранаве i Астраўцы. Зараз на газе працуе ўвесь тэхпарк прадпрыемства (а гэта — каля 450 машын). Такiм чынам удаецца эканомiць значныя сродкi. Паводле меркавання Аляксея Котава, адна з самых надзённых задач — тэлемеханiзацыя газарэгулятарных пунктаў. За гэтым вялiкая перспектыва. Зараз ахоп тэлемеханiзацыяй складае дзесьцi каля 40 працэнтаў, а трэба, каб поўнасцю можна было б адсочваць сiтуацыю па ўсёй сiстэме ў рэжыме рэальнага часу. У вынiку ўкаранення тэлемеханiзацыi газарэгулятарных пунктаў удаецца рэальна змяншаць мiжправерачныя тэрмiны, папярэджваць магчымыя аварыi, а таксама змяншаць прабег аўтатранспарту. Ва ўсiх «плюсах» тэлемеханiзацыi зараз можна на ўласныя вочы пераканацца ў вытворчым упраўленнi «Гроднамiжрайгаз», дзе адпаведная сiстэма эфектыўна працуе. А яшчэ тут ёсць адметны транспартны цэх, дзе рамантуецца ўся тэхнiка «Гроднааблгаза». I не толькi — давесцi да ладу аўто тут можа любы жадаючы. Комплексны падыход Прадпрыемства актыўна ўдзельнiчае ва ўвасабленнi праграмы адраджэння вёскi. Выконваецца вялiкi аб’ём работ — напрыклад, сёлета плануецца падаць прыродны газ у 6 аграгарадкоў (мяркуецца, што на гэтыя патрэбы будзе асвоена каля 6 мiльярдаў рублёў). У астатнiя прыродны газ ужо падведзены раней. Увогуле, яшчэ да зацвярджэння праграмы адраджэння вёскi амаль на 70 працэнтаў будучыя аграгарадкi (плануецца, што да 2010 года iх будзе 239) былi забяспечаны «блакiтным палiвам». У адпаведнасцi з праграмай адраджэння вёскi вызначана, што пятая частка iнфраструктуры жыллёвага фонду аграгарадкоў павiнна быць пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу. На Гродзеншчыне гэты паказчык быў перавышаны яшчэ летась. З дапамогай спецыялiстаў «Гроднааблгаза» адбываецца мадэрнiзацыя сельскагаспадарчага абсталявання аграпрамысловых прадпрыемстваў вобласцi. 270 зернесушылак на Гродзеншчыне працуюць на газе, што прыносiць значны эканамiчны эфект. На iх летась было апрацавана каля паловы ўсяго абласнога «валу» збожжа. Некалькi гадоў таму яшчэ адным структурным падраздзяленнем «Гроднааблгаза» стала сельгаспрадпрыемства «Пратасаўшчына» Шчучынскага раёна. — Канешне, патэнцыял у «Пратасаўшчыны» значны, аднак пэўны час таму ўсё тут прыйшло ў заняпад, — адзначае Аляксей Котаў. — Самастойна гаспадарка проста не «выплыла» б, паколькi тут назапасiлiся вялiкiя даўгi i тэхнiчны парк значна састарэў. Патрэбны былi значныя ўкладаннi. Толькi за мiнулы год ВРУП «Гроднааблгаз» накiравала на развiццё гаспадаркi больш чым 2,2 мiльярда рублёў. Дзякуючы такой падтрымцы, ужо летась «Пратасаўшчына» спрацавала з прыбыткам. Стаўка робiцца на развiццё малочнай жывёлагадоўлi — у блiжэйшы час тут плануецца пабудаваць самую сучасную ферму, з даiльнай залай i найноўшым абсталяваннем. Гэта прывабная перспектыва. Змяняюцца i адносiны людзей — мы настройваем работнiкаў «Пратасаўшчыны» на тое, што яны павiнны самi зарабляць грошы, працаваць самааддана, з «агеньчыкам». Вялiкая ўвага ў ВРУП «Гроднааблгаз» удзяляецца належнай падрыхтоўцы квалiфiкаваных кадраў. На базе былога аэрадрома разам са спецыялiстамi МНС быў зроблены палiгон для адпрацоўкi аварыйна-тэхнiчных навыкаў i рамонтна-аднаўленчых работ. Падрыхтоўка вядзецца ў рэальных умовах, тут вельмi добрыя вучэбныя класы. Па водгуках спецыялiстаў, палiгон такога ўзроўню — бадай, адзiны ў Беларусi. Некалькi гадоў таму «Гроднааблгаз» сумесна з Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэтам iмя Янкi Купалы адпрацаваў адметную праграму падрыхтоўкi кадраў. Ужо падрыхтавана першая група спецыялiстаў — 27 чалавек. Такiм чынам удалося вырашыць праблему «кадравага вакууму». Як адзначыў Аляксей Котаў, гэта мэтавая падрыхтоўка, у асноўным для навучання адбiралi тых, хто ўжо пэўным чынам зарэкамендаваў сябе на вытворчасцi, паказаў свае здольнасцi. Навучанне адбываецца за кошт сродкаў прадпрыемства. Такiя ўкладаннi цалкам абгрунтаваныя: паводле слоў генеральнага дырэктара, так выхоўваецца новае пакаленне квалiфiкаваных спецыялiстаў, будучая змена. Увогуле пакет сацыяльных гарантый на прадпрыемстве даволi важкi. У адпаведнасцi з калектыўным дагаворам распрацаваны шэраг палажэнняў аб дадатковых выплатах. Так што матэрыяльнае стымуляванне на вышынi. Як лiчыць Тамара Палуйчык, вельмi важна, што вялiкая ўвага ўдзяляецца пытанням аховы працы. Яскравым паказчыкам такога стаўлення з’яўляецца тое, што каманда прадпрыемства традыцыйна займае самыя высокiя месцы ў рэспублiканскiх аглядах-конкурсах. Пастаянна арганiзуюцца сустрэчы з ветэранамi вытворчасцi. Аказваецца дапамога дзiцячым дамам i дамам састарэлых. На прадпрыемстве актыўна прайшла акцыя «Прафсаюзы — дзецям», у ходзе якой людзi сабралi вялiкiя сродкi на дапамогу дзецям. Карацей кажучы, калектыў вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» — гэта сапраўдная каманда, каманда прафесiяналаў. Вялiкая роля ў гэтым, безумоўна, належыць кiраўнiку. Менавiта ад яго шмат залежыць. — Калi ў калектыву ёсць планы, перспектыва — то ўсё павiнна атрымацца, — лiчыць Аляксей Котаў. — Людзей аб’ядноўвае адзiная мэта, любiмая работа. Наша задача — стварыць належныя ўмовы для высокапрадукцыйнай дзейнасцi. Вытворчыя моманты павiнны iсцi ў непарыўнай сувязi з сацыяльнымi. Толькi такi комплексны падыход здольны прынесцi станоўчы вынiк. Паверце, што моцны, згуртаваны калектыў здольны на многае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяспека, бесперабойнасць i безаварыйнасць газазабеспячэння — галоўныя прынцыпы работы калектыву ВРУП Найбольшых поспехаў у справе газiфiкацыi бясспрэчна дасягнула Гродзенская вобласць. Тут «блакiтнае палiва» ёсць ва ўсiх раённых цэнтрах, адкуль у сваю
|
|