Сцеражыся аўтамабiля
Алена Дзевойна
Мой сын працуе па кантракту на прадпрыемстве ў Мiнску, жыве ў iнтэрнаце, месца ў якiм прадаставiла яму гэта прадпрыемства. У лiпенi 2005 года ён прыехаў да нас на выхадныя i трапiў у аварыю. У вынiку аварыi ў яго зломана нага, якая не зраслася да цяперашняга часу. Сын знаходзiцца на бальнiчным. Нядаўна патэлефанавалi з работы i паведамiлi, што тэрмiн яго кантракта заканчваецца i працягваць яго не будуць. Цi маюць права так зрабiць? Хто ў такiм выпадку будзе аплачваць сыну бальнiчны? Цi могуць выселiць сына з iнтэрната?
Бель Т.А., Гродзенская вобласць Звальненне работнiка ў перыяд часовай непрацаздольнасцi не дапускаецца, што прадугледжана артыкулам 43 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Аднак гэта правiла распаўсюджваецца толькi на выпадкi скасавання працоўнага дагавора па iнiцыятыве наймальнiка. Кантракт — гэта разнавiднасць тэрмiновага працоўнага дагавора, якi заключаны ў пiсьмовай форме на пэўны тэрмiн. Спыненне кантракта ў сувязi з заканчэннем яго тэрмiну не з’яўляецца звальненнем па iнiцыятыве наймальнiка i заканадаўствам не прадугледжана абавязковае працягненне тэрмiну дзеяння кантракта ў выпадку часовай непрацаздольнасцi работнiка. Працяг тэрмiну дзеяння кантракта ажыццяўляецца па ўзаемнай згодзе абодвух бакоў — як наймальнiка, так i работнiка. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што кожны з бакоў, якiя заключылi кантракт, не пазней чым за два тыднi да заканчэння тэрмiну дзеяння кантракта пiсьмова папярэджвае другi бок аб рашэннi прадоўжыць або спынiць працоўныя адносiны. Вуснае папярэджванне па тэлефоннай сувязi аб спыненнi дзеяння кантракта не замяняе пiсьмовага. Парадак аплаты бальнiчнага лiстка ўстаноўлены Палажэннем аб парадку забеспячэння дапамогамi па часовай непрацаздольнасцi i па цяжарнасцi i родах, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30.09.1997 № 1290 са змяненнямi i дапаўненнямi. Згодна з пунктамi 7 i 9 гэтага Палажэння асобам, у якiх выпадкi часовай непрацаздольнасцi наступiлi ў перыяд работы i працягвалiся пасля яе спынення, дапамогi назначаюцца па ранейшым месцы работы на перыяд з першага дня страты працаздольнасцi да дня яе аднаўлення або ўстанаўлення iнвалiднасцi, але не больш чым на 120 каляндарных дзён запар або не больш чым на 150 каляндарных дзён з перапынкамi за апошнiя 12 месяцаў пры паўторных выпадках часовай непрацаздольнасцi ў сувязi з адным або роднасным захворваннем цi траўмай. На больш працяглы тэрмiн дапамогi назначаюцца на падставе рашэння медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii аб працягу лячэння. Парадак i падставы высялення з iнтэрната ўстаноўлены Жыллёвым кодэксам Рэспублiкi Беларусь i Палажэннем аб iнтэрнатах, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15.09.1999 № 1437 (у рэдакцыi пастановы ад 14.12.2005 № 1441). Згодна з пунктамi 55—58 вышэйназванага Палажэння, высяленне з iнтэрнатаў адбываецца ў судовым парадку i толькi на падставах, якiя прадугледжаны заканадаўчымi актамi. Так, згодна з пунктам 57 Палажэння, без прадастаўлення iншага жылога памяшкання падлягаюць высяленню з iнтэрната (якi быў прадастаўлены грамадзянiну ў сувязi з яго работай, службай, вучобай) спынiўшыя работу сезонныя, часовыя работнiкi, грамадзяне, якiя працавалi па тэрмiноваму працоўнаму дагавору, грамадзяне, якiя навучалiся ў вучэбных установах i выбылi з iх. Iншыя работнiкi (служачыя) арганiзацый, якiя пасялiлiся ў iнтэрнаце ў сувязi з работай (службай), могуць быць выселены з iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання ў выпадку звальнення па ўласнаму жаданню без уважлiвых прычын, звальнення за парушэнне працоўнай дысцыплiны або здзяйсненне злачынства, а таксама ў выпадку забеспячэння гэтых асоб iншым жылым памяшканнем у гэтым населеным пункце. Не могуць быць выселены з iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання грамадзяне, якiя спынiлi работу на iншых падставах, напрыклад, па ўзгадненню бакоў (што магчыма i пры спыненнi тэрмiновага працоўнага дагавора або кантракта), а таксама грамадзяне, якiя пералiчаны ў пункце 58 Палажэння аб iнтэрнатах, у прыватнасцi, асобы, якiя адпрацавалi ў арганiзацыi, што прадаставiла iм iнтэрнат, не менш за 10 гадоў, iнвалiды I i II груп i iншыя катэгорыi грамадзян, пералiчаных у гэтым пункце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын працуе па кантракту на прадпрыемстве ў Мiнску, жыве ў iнтэрнаце, месца ў якiм прадаставiла яму гэта прадпрыемства. У лiпенi 2005 года ён прыех
|
|