Лён i крымiнал
Аляксандр ПУКШАНСКI
Праваахоўнымi органамi ўзбуджаны тры крымiнальныя справы па фактах крадзяжоў i злоўжыванняў службовым становiшчам супраць адказных асоб арганiзацый, што займаюцца на Вiцебшчыне льном.
Ды i вынiкi адпаведнай праверкi, якую ажыццявiлi спецыялiсты Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi, зусiм невясёлыя. Прыменены эканамiчныя санкцыi да прадпрыемстваў i арганiзацый гэтай галiны на суму больш за 266 мiльёнаў беларускiх рублёў i больш за 155 тысяч расiйскiх рублёў. Кантралёры прыйшлi да высновы, што ў рэгiёне не вельмi сур’ёзна займалiся развiццём спецыяльнай праграмы. Напрыклад, толькi за мiнулы i пазамiнулы гады ў рэгiёне тры разы мянялiся арганiзацыi па кiраванню галiной, выдзеленыя сродкi выкарыстоўвалiся неэфектыўна. Больш за тое, у раёнах штогод iльнозаводам выдзялялiся не самыя iдэальныя землi для вырошчвання льну. Такiм чынам не пашанцавала Полацкаму, Дубровенскаму, Багушэўскаму i iншым iльнозаводам. За кошт рэспублiканскага фонду набылi неабходную колькасць мiнеральных угнаенняў, але ж яны выкарыстоўвалiся з парушэннямi навуковых рэкамендацый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнымi органамi ўзбуджаны тры крымiнальныя справы па фактах крадзяжоў i злоўжыванняў службовым становiшчам супраць адказных асоб арганiзацый, ш
|
|