Гаючая сiла каштоўных камянёўВерыць — не верыць... Лiтатэрапiя (ад слова «лiтас» — камень) — спосаб лячэння мiнераламi — сёння займае годнае месца ў арсенале сродкаў i метадаў народнай медыцыны. Аб загадкавай моцы камянёў наш карэспандэнт Вольга Шаўко гутарыць з акадэмiкам Еўрапейскай акадэмii прыродазнаўчых навук, дырэктарам вучэбнага цэнтра «Энергамiнералатэрапiя», прафесарам, навуковым кiраўнiком мiнскага медыцынскага цэнтра «Сантана» Эмай Ганiкман.— Многiя тысячагоддзi камень быў не толькi прадметам прыгажосцi i гармонii, магутным талiсманам, але i незаменным лякарствам, якое прымянялi пры самых розных немачах. Пра гэта добра ведалi ўрачы старажытнасцi i сярэднявечча, прапiсваючы складаныя рэцэпты з прымяненнем каштоўных камянёў. Назапашаныя вопыт i назiраннi перадавалiся з пакалення ў пакаленне. Вера ў гаючыя i магiчныя сiлы камянёў жыве ў народзе i сёння, больш таго, яна перажывае другое нараджэнне. У нашы днi, калi ўжо назапашаны даныя аб велiзарнай ролi мiкраэлементаў у медыцыне, можна толькi захапляцца мудрасцю прыроды i яе мэтазгоднасцю. Вывучаючы хiмiю мiнералаў i iх ролю ў тых працэсах, што адбываюцца ў арганiзме чалавека, прыходзiш да думкi, што прырода, сканцэнтраваўшы ў мiнерале той або iншы элемент таблiцы Мендзялеева, дакладна вызначыла, для якiх мэтаў гэта патрэбна. — Якiмi ж канкрэтнымi лячэбнымi ўласцiвасцямi валодаюць асобныя прадстаўнiкi царства мiнералаў? — Возьмем, напрыклад, алмаз — самы папулярны, самы каштоўны камень на зямлi. Пярсцёнак з iм на левай руцэ — талiсман для Авенаў. Гэтыя людзi павiнны памятаць, што ў iх ёсць схiльнасць да атлусцення, а адпаведна могуць цярпець пячонка, жоўцевы пузыр, адбывацца ўсемагчымыя парушэннi абмену i падагра. Авены павiнны i самi клапацiцца аб сваiм здароўi: больш рухацца, бываць на свежым паветры, навучыцца здымаць стрэсы. А вось гранат усходняя медыцына рэкамендуе пры захворваннях з высокай тэмпературай, пры запаленнi горла, пры працяглых галаўных болях. Калi гранат насiць пастаянна, ён стварае ў свайго ўладальнiка станоўчыя эмоцыi. Гранат служыць абярэгам Авенам i Скарпiёнам. А вось тым, хто нарадзiўся пад знакам Цяльца цi Рака, гранат насiць не рэкамендуецца. Жэмчуг i аметыст падыходзяць Рыбам. Людзям, якiя нарадзiлiся пад гэтым знакам, нядрэнна звярнуць увагу на нервовую i сардэчна-сасудзiстую сiстэмы. Не ўсё добра ў гэтых людзей з нагамi, асаблiва церпяць ступнi, дзе могуць адкладвацца солi. Ёсць праблемы з эндакрыннай сiстэмай. Рыбам трэба асцерагацца частых застолляў, бо ў iх ёсць схiльнасць да алкагалiзму — iм больш падыходзяць сокi, гарбата з траў. Самыя эфектыўныя прафiлактычныя меры для гэтых людзей: водныя працэдуры, плаванне, аблiваннi, расцiраннi. Малахiт лечыць астму i рэўматызм, сутаргi заспакойвае нервовую сiстэму. Ён нармалiзуе работу сэрца, калi яго насiць у выглядзе кулона цi на левай руцэ. Малахiт — камень Казярога i Скарпiёна. Бурштынам лячылi не толькi людзей, але i жывёл. Iм акурвалi канюшнi, дзе ўтрымлiвалiся хворыя конi. У канцы ХIХ стагоддзя бурштын шырока прымяняўся для вырабу курыльных прылад, як матэрыял, што валодае бактэрыцыдным дзеяннем. У лячэбных мэтах выкарыстоўвалi парашок з бурштыну, смолы з яго, удыханне яго пароў. Гаючымi з’яўляюцца ўпрыгажэннi з бурштыну. Ён можа папярэдзiць прыступ бранхiяльнай астмы, калi яго будзе насiць астматык. Бурштын не рэкамендуецца насiць тым, хто нарадзiўся ў сузор’i Цяльца. А вось Iльвам камень падыходзiць. Як правiла, Iльвы — людзi здаровыя. Аднак у сiлу сваёй iмпульсiўнасцi могуць мець парушэннi нервовай сiстэмы: неўрастэнiю, неўрозы сэрца. З Iльвамi часта здараюцца ўсялякiя няшчасныя выпадкi: траўмы, iнфекцыi i г.д. Гэтым людзям рэкамендуецца разнастайнае харчаванне, але паменей ласункаў i мучнога; можна мяса, аднак, калi яны маюць А (II) групу крывi, то пажадана есцi не свiнiну i ялавiчыну, а баранiну i трусяцiну. Сапфiр — талiсман Вадалеяў. Насiце яго ў выглядзе бранзалета цi пярсцёнка на левай руцэ, i ён дапаможа палепшыць здароўе i дабiцца поспеху. Аднак i самiм трэба паклапацiцца аб уласным здароўi. Не варта ператамляцца, бо ў вас ёсць схiльнасць да нервовых захворванняў. Церпiць таксама крывяносная сiстэма: Вадалеi вельмi баяцца холаду — неабходна загартоўвацца i трэнiраваць сасуды. Камень Стральца — бiруза. З-за свайго тэмпераменту Стральцы павiнны апасацца аварыi i памятаць: той, хто выбiрае бiрузу, не будзе забiты. Ёй прадпiсвалi ўласцiвасць дапамагаць у продажы коней. Бiруза можа захаваць Стральца ад падзення з каня. Таму бiрузой упрыгожвалi сёдлы i вупраж. Тапаз — талiсман для Скарпiёнаў i Блiзнят. Калi насiць яго на шыi ў срэбры, ён аблягчае прыступы астмы, пазбаўляе ад бяссоннiцы, дапамагае пры эпiлепсii. Пры хранiчных захворваннях прымяненне тапазу ў лячэннi значна павышае эфектыўнасць iншых метадаў лячэння. Зонай павышанай рызыкi ў Скарпiёнаў з’яўляюцца горла i нос, мочапалавая сiстэма, яны маюць пэўную схiльнасць да iнфекцыйных захворванняў. У Блiзнят праблемная ўся дыхальная сiстэма. Таму iх увага павiнна быць накiраваная на прафiлактыку захворванняў верхнiх дыхальных шляхоў: паласканне носа марской вадой (няпоўная чайная лыжка солi на шклянку вады). Пажаданы загартоўваючыя працэдуры на свежым паветры, кропкавы масаж, дыхальная гiмнастыка. — Якiя метады лячэння мiнераламi выкарыстоўвае сучасная лiтатэрапiя? — Адным з даволi эфектыўных метадаў лячэння з’яўляецца апраменьванне пэўных зон скураной паверхнi мiнераламi, спецыфiчнымi для дадзенага захворвання. Пры гэтым камень устаўляецца ў трубку, якая надзяваецца на фен. Пры ўключэннi ў сетку гарачае паветра з фена выходзiць праз камень i накiроўваецца на хворае месца. Гаючага эфекту можна дабiцца з дапамогай кропкавага масажу, пры гэтым выкарыстоўваюцца такiя мiнералы, як бурштын, сердалiк, крэмнiй, палявыя шпаты. Камянi павiнны быць адшлiфаваныя, каб не пашкодзiць скуру. Прымяняецца тонкадысперсны парашок мiнералу ў лячэбных крэмах i мазях, таксама мiнералы настойваюць у вадзе. У нашай рэспублiцы для актывiзацыi вады прымяняецца крэмень. Лячэбныя ўласцiвасцi такой вады цудоўныя. Каштоўныя камянi i вырабы з iх, акрамя лячэбных якасцяў, валодаюць яшчэ i велiзарным псiхатэрапеўтычным дзеяннем. Яны даюць цэлую гаму станоўчых эмоцый, нясуць радасць, спрыяюць адчуванню свята. У гэтай сувязi цiкавая роля пацерак з камянёў i дрэва. Перабiраючы пацеркi, мы дасягаем заспакаяльнага эфекту нервовай сiстэмы, з аднаго боку, а з iншага — рука мае шырокае прадстаўнiцтва ў галаўным мозгу. — А цi можна самастойна лячыцца з дапамогай мiнералаў? — Такiя метады маюцца, калi ў вас ёсць упэўненасць, што вы ў бiярэзанансе з каменем, i метадамi, практыкуемымi ў лячэбнай установе. Самае простае — гэта нашэнне ўпрыгажэнняў, падабраных для вас спецыялiстамi, з указаннем найбольш спрыяльнага для атрымання лячэбнага эфекту часу. Гэта могуць быць пацеркi, каралi, бранзалеты, пярсцёнкi, кулоны, размешчаныя на пэўнай вышынi, з адкрытай для выпраменьванняў паверхнi. Камянi-талiсманы для дзяцей Залаты пярсцёнак, падвешаны да шыi дзiцяцi, заспакойвае яго, калi малы церпiць ад неабгрунтаваных страхаў. Ад дыфтэрыi застрахоўвае ланцужок са срэбра з каменьчыкам кацiнага вока. Заiканне ў дзяцей лечыць хрызалiт. Малахiт, надзеты на шыю дзiцяцi, абаронiць ад перапуду, а перапуд, як вядома, можа пацягнуць за сабой глыбокi неўроз, якi вельмi цяжка лечыцца. Такое ж дзеянне аказвае бурштын, якi пры гэтым i аздараўлiвае. Карал i iзумруд, калi iх насiць на шыi, засцерагаюць дзiця ад скураных захворванняў i эпiлепсii. Каралы папярэджваюць i лечаць коклюш, а падвешаныя над калыскай малога — засцерагаюць яго сон i спакой. Горны крышталь засцерагае дзiця ад захворванняў лёгкiх. (З кнiгi Э. Ганiкман «Ваш талiсман»).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтатэрапiя (ад слова «лiтас» — камень) — спосаб лячэння мiнераламi — сёння займае годнае месца ў арсенале сродкаў i метадаў народнай медыцыны
|
|