Хто на новенькага?
Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ
Погляд Апошнiм часам цяжка без болю глядзець на лiдараў беларускай «апазiцыi». Бясслаўнае паражэнне падчас прэзiдэнцкiх выбараў, унутраны раскол, малапрыемныя справаздачы перад замежнымi спонсарамi за неапраўданы «высокi давер», неабходнасць глядзець у вочы людзям, якiх павялi за сабой, паступовае ўсведамленне таго, што ТУТ i ЗАРАЗ яны нiчога не вартыя i нi на што не здатныя... Парадокс: паўсвету аб’ехалi-абляцелi (праўда, не за ўласны кошт), многiх заакiянскiх i еўрапейскiх чыноўнiкаў, далёкiх ад ведання месца размяшчэння Беларусi на карце, пераканалi ў гаротным становiшчы нашага народа, а вось самi беларусы жыццём задаволеныя. Ну што тут зробiш!Апошняе сцвярджэнне не варта спяшацца адносiць на «трук» афiцыйнай прапаганды. Вынiкае яно з нядаўняга даследавання праапазiцыйных сацыёлагаў, якiя нават знаходзяцца за межамi Беларусi. Тут, хутчэй, трэба мець на ўвазе пэўную недаацэнку. Нягледзячы на актыўнае стварэнне апазiцыяй бачнасцi «барацьбы з «рэжымам», беларусы традыцыйна больш увагi звяртаюць на свой уласны дабрабыт. Сацыёлагi адзначаюць, што за апошнiя два гады занепакоенасць нашых суайчыннiкаў матэрыяльна-эканамiчнымi праблемамi значна знiзiлася. На 13,1 працэнта стала менш тых, каго хвалюе рост цэн, на 12,7 працэнта — занепакоеных беспрацоўем. У тры разы (!) скарацiлася колькасць тых, каго непакоiць збядненне насельнiцтва — з 58 працэнтаў у чэрвенi 2004 года да 19,5 працэнта сёлета. Усё больш беларусаў цэняць стабiльнасць у дзяржаве. Карупцыя, злачыннасць, адсутнасць парадку i законнасцi хвалюе ўсё меншую колькасць нашых суайчыннiкаў. За апошнiя тры месяцы (на момант даследавання) паляпшэнне матэрыяльнага становiшча адзначылi 23,4 працэнта рэспандэнтаў. Менш з сямейнага бюджэту беларусаў сталi цягнуць «камуналка» i харчаванне, у вынiку павялiчылiся выдаткi на адпачынак i хатнюю тэхнiку. Дрэнь справы ў апазiцыi i на iх традыцыйнай «дзялянцы» — барацьбе за правы чалавека. Колькасць тых, каго хвалюе iх парушэнне, пастаянна змяншаецца. Сёння яна складае, калi верыць «незалежным» сацыёлагам, 22,1 працэнта супраць 30,4 працэнта ў 2004-м. А вось заiгрыванне лiдараў айчыннай «апазiцыi» з Захадам i выпрошванне санкцый супраць сваёй краiны i яе народа для людзей не засталiся незаўважанымi. Пагроза з боку Захаду сёння непакоiць 18,2 працэнта насельнiцтва, хоць два гады таму такiх было ўсяго 7,7 працэнта. На фоне такой несуцяшальнай для беларускiх бiзнэсменаў ад апазiцыi i замежных «дабрадзеяў» Беларусi вельмi паказальным выглядае нядаўняе выказванне былога кiраўнiка кансультатыўна-назiральнай групы АБСЕ ў Мiнску спадара Вiка ў iнтэрв’ю «Нямецкай хвалi». Заявiў ён лiтаральна наступнае: «Калi iснуючыя ў Беларусi дэмакратычныя сiлы не будуць фiнансавацца з-за мяжы, яны стануць маргiнальнымi i знiкнуць увогуле». Вось так. Увогуле ж за шчырым, але не вельмi асцярожным выказваннем Вiка праглядаецца агульная пазiцыя замежных лялькаводаў — РАСЧАРАВАННЕ. I перш за ўсё, расчараванне ў першых асобах. Наiўна было б разлiчваць, што гэты факт адаб’е геапалiтычны iнтарэс заходнiкаў да нашай дзяржавы. Хутчэй за ўсё, асноўныя сiлы яны кiнуць на пошук новых харызматычных лiдараў. Ну, цi пастараюцца выхаваць iх самi. Прынамсi, адзiн такi «станоўчы» прыклад на тэрыторыi постсавецкай прасторы дагэтуль не дае нармальна жыць народу адной «маленькай, але вельмi гордай рэспублiкi». На карысць такой версii гавораць i некаторыя апошнiя падзеi, як, напрыклад, адпраўка актывiстаў маладзёжных арганiзацый на вучобу за мяжу, правядзенне ўсемагчымых семiнараў i лагераў. Дарэчы, зусiм нядаўна ў Польшчы пад патранатам нямецкага фонду iмя Ф. Наўмана для грамадзян Беларусi i Украiны быў наладжаны мiжнародны летнi лагер «Freedom Summer Camp». Натуральна, прадстаўнiкi маладзёжных рухаў «Моладзь АГП», «Малады фронт», «Грамадзянскi форум» i iншых з’ехалiся туды не сачком матылькоў лавiць. Вялiкую ўвагу арганiзатары лагера надавалi трэнiнгам i вучэбным гульням на тэму «Правядзенне перадвыбарнай кампанii кандыдата». Маладыя людзi павiнны былi падрыхтаваць перадвыбарную кампанiю свайго кандыдата, размеркаваць бюджэт, вызначыць шэраг неабходных мерапрыемстваў для прыцягнення электарата... Пры гэтым iншаземцы дасканала аналiзавалi работу кожнага, рабiлi адпаведныя высновы. Паводле некаторых ацэнак, асноўнай мэтай падобных трэнiнгаў з’яўляецца вывучэнне магчымасцяў беларускiх арганiзацый, iх гатоўнасцi да далейшага ўдзелу ў важных грамадска-палiтычных падзеях, што дазволiць замежным няўрадавым арганiзацыям i фондам у будучынi правiльна вызначыць партнёра падчас рэалiзацыi праектаў на тэрыторыi Беларусi. Падобна на тое, што сваiх учарашнiх стаўленiкаў Захад без шкадавання спiсаў як адпрацаваны матэрыял. Бiзнэс, а тым больш палiтычны, рэч жорсткая. Тым, хто сёння iдзе на змену «бацькам беларускай дэмакратыi», таксама зайздросцiць не даводзiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам цяжка без болю глядзець на лiдараў беларускай «апазiцыi». Бясслаўнае паражэнне падчас прэзiдэнцкiх выбараў, унутраны раскол, малапрыемны |
|