Два сантыметры — гэта шматСпорт-тайм Для большасцi людзей сантыметры — маленькая мера даўжынi, а для лёгкаатлета Андрэя Мiхневiча — вялiкая, бо ў штурханнi ядра ўсё залежыць менавiта ад iх.Так, у першы дзень кантынентальнага першынства, што праходзiць у Гетэборгу, беларус лiдзiраваў да апошняй, шостай спробы з вынiкам 21 метр 11 сантыметраў. Аднак немец Ральф Бартэльс змог пераўзысцi Мiхневiча на два сантыметры. Замест «золата» атрымалася «срэбра». Шаўчэнка выцеснiў Крэспа Эрнан Крэспа, форвард зборнай Аргенцiны перайшоў з лонданскага «Чэлсi» ў iтальянскi «Iнтэр», за якi гуляў у сезоне 2002—2003. Да змены «прапiскi» мае дачыненне «навiчок» Андрэй Шаўчэнка. Акрамя ўкраiнца i Крэспа на вастрынi атакi ёсць i iвуарыец Дiдзье Драгба, а галоўны трэнер Жозэ Маўрынью звычайна выпускае на поле толькi аднаго «чыстага» форварда. Вось i вырашыла кiраўнiцтва англiйскага клуба развiтацца з Крэспа. Мiж iншым, настаўнiк «Чэлсi» заявiў, што яму ўсё роўна, колькi клуб заплацiў за новых футбалiстаў. Згодна з яго прынцыпамi, iмёны i тытулы не маюць значэння, а значыць нiякай гарантыi, што Шаўчэнка трапiць у асноўны састаў, няма. Дарэчы, першы афiцыйны матч каманда Рамана Абрамовiча правядзе 13 жнiўня супраць «Лiверпуля» ў Суперкубку Англii. Газон не вытрымаў рок-канцэрта Прадстаўнiкi футбольнага клуба «Штутгарт», за якi доўгi час выступаў Аляксандр Глеб, абвiнавацiлi рок-гурт «Rolling Stones» у пашкоджаннi газона на сваiм стадыёне. Праўда, вiнаватыя не столькi музыканты, колькi iх фанаты: у час канцэрта яны вытапталi поле да такой ступенi, што патрэбна мяняць газон. Рэкорд Алiмпiяды-2008 яшчэ да яе старту Летняя Алiмпiяда ў Пекiне збярэ рэкордную колькасць удзельнiкаў. У Афiнах спаборнiчалi атлеты 202 краiн, а ў кiтайскай сталiцы iх будзе як мiнiмум на адну больш. Ужо далучылася зборная Маршалавых астравоў, i чакаецца, што яе прыклад паўторыць Чарнагорыя, якая ў маi аддзялiлася ад Сербii. Клiчко выканаў студэнцкi гiмн Экс-чэмпiён свету па боксу Вiталь Клiчко завяршыў кар’еру год таму i не стаў сядзець без карыснай справы: пераканаў дэпутатаў у будаўнiцтве першай на Украiне Дзiцячай вёскi, разам з братам падтрымаў праект «Клiч сяброў — гуляем разам!», мэта якога аднавiць iнтарэс падлеткаў да заняткаў спортам, а нядаўна ўзяў у рукi мiкрафон i запiсаў студэнцкi гiмн для тэлепраекта «Падтрымаем адукацыю разам», ды яшчэ на лацiнскай мове. Чым не прыклад iншым спартыўным «зоркам»?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для большасцi людзей сантыметры — маленькая мера даўжынi, а для лёгкаатлета Андрэя Мiхневiча — вялiкая, бо ў штурханнi ядра ўсё залежыць менавiта ад i
|
|