21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не наступiць бы на тыя ж граблi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Футбол. Кубак УЕФА

Заўтра пройдуць першыя матчы другога квалiфiкацыйнага раунда Кубка УЕФА. Нагадаю, што прадстаўнiкi нашай краiны згуляюць у Казанi i Брацiславе. Згодна з жараб’ёўкай у швейцарскiм Ньёне, барысаўскi БАТЭ сустрэнецца з расiйскiм «Рубiнам», а мiнскае «Дынама» — са славацкай «Артмедыяй». Хоць сапернiкi дасталiся розныя, але ў абодвух настаўнiкаў нашых клубаў, як стала вядома з гутаркi, адна мэта — узяць рэванш.

Аляксей ПЯТРУШЫН, галоўны трэнер сталiчнага «Дынама»:

— Па iронii лёсу мне зноў выпала славацкая «Артмедыя». Праўда, тады я ўзначальваў «Кайрат». У першым квалiфiкацыйным раундзе Лiгi чэмпiёнаў дома мы выйгралi з лiкам 2:0, а ў гасцях уступiлi ў дадатковы час 1:4. Зразумела, зараз у мяне толькi адзiная мара — узяць рэванш. Лiчу, што ў матчы ў Брацiславе мы прайгралi з-за судзейскiх памылак. Спадзяюся, на гэты раз усё будзе добра.

— Значыць, здолееце не наступiць на тыя ж граблi, калі ведаеце сапернiка?

— Гэта як сказаць. Справа ў тым, што ў саставе «Артмедыi» толькi пяць вядомых мне iгракоў. Уражанне аб гатоўнасцi каманды няпоўнае, бо яна згуляла толькi два матчы нацыянальнага чэмпiянату i столькi ж кубкавых. Аднак паспрабуем паказаць прыгожы футбол.

— У вас ужо ёсць казырная картка: першы матч адбудзецца на чужым полi...

— Так, гэта плюс. Галоўнае — здолець забiць у гасцях.

Iгар КРЫЎШЭНКА, галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ:

— Лёс зноў звёў нас з расiйскiм клубам. Як памятаеце, у мiнулых кубкавых выступленнях удача была не на нашым баку. Лiчу, што «Рубiн» нi ў якiм разе нельга скiдваць з рахункаў. Мне падаецца, што вынiкi яго гульнi ў расiйскiм чэмпiянаце не адлюстроўваюць клас казанскай каманды. Расiйскi ўзровень футбола заўжды быў высокiм.

— Зараз БАТЭ лiдзiруе ў нацыянальным першынстве. Зможаце, з тым жа настроем выйсцi на кубкавы матч?

— Канешне, перамогi станоўча ўздзейнiчаюць на iгракоў. Паспрабуем не губляць гэты настрой. Лiчу, што мiнулых сапернiкаў нам не ўдавалася прайсцi з-за невялiкай веры ў свае сiлы, а гэта важны псiхалагiчны момант, таму паспрабуем паверыць у сябе.

— Што хвалюе напярэдаднi гульнi?

— На жаль, траўму атрымаў Дзмiтрый Платонаў. Спадзяюся, iншыя футбалiсты набяруць да матча патрэбную форму.

Што ж, будзем «хварэць» за нашых i пажадаем БАТЭ i «Дынама» ўдачы. Дарэчы, матчы ў адказ пройдуць 24 жнiўня ў Барысаве i Мiнску, i кожны балельшчык мае магчымасць паглядзець на кубкавыя паядынкi i падтрымаць беларускiя клубы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра пройдуць першыя матчы другога квалiфiкацыйнага раунда Кубка УЕФА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика