У ДТЗ загiнулi веласiпедысты
Аляксей ЦIТОЎ
Паблiзу вёскi Яглевiчы Iвацэвiцкага раёна невядомы на «Аудзi-100» збiў мужчыну i жанчыну, якiя ехалi на веласiпедах. Мясцовая жанчына i жыхар Iвацэвiчаў загiнулi.
Вадзiцель з месца здарэння знiк: як высветлiлася пазней, кiраваў аўтамабiлем ён у стане алкагольнага ап’янення. У ходзе плана «Перахват» быў затрыманы непрацуючы жыхар Iвацэвiчаў. Пракуратурай раёна ўзбуджана крымiнальная справа па факту наўмыснага забойства. Натуральна, абцяжарваючымi абставiнамi стануць алкагольнае ап’яненне i спроба знiкнуць з месца здарэння. Падобны выпадак адбыўся ў Сянно, дзе рабочы аднаго з мясцовых СВК, кiруючы без вадзiцельскага пасведчання «Жыгулямi», учынiў наезд на iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi загiнуў. Вадзiцель з месца здарэння знiк, але быў затрыманы ў вынiку ўведзенага плана «Перахват». Дарэчы, вiноўнiкам ДТЗ трэба памятаць, што пакаранне за ўчыненае здарэнне, асаблiва з цяжкiмi наступствамi — немiнучае, а знаходжанне за рулём транспартнага сродку ў стане алкагольнага ап’янення i спроба знiкнуць з месца ДТЗ толькi ўзмоцнiць адказнасць. Санкцыя адпаведнага артыкула КК РБ прадугледжвае пазбаўленне свабоды на тэрмiн ад 8 да 15 гадоў. Прычым не выключаны варыянт канфiскацыi не толькi аўто, але i астатняй маёмасцi, што належыць «аўтазабойцу».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паблiзу вёскi Яглевiчы Iвацэвiцкага раёна невядомы на «Аудзi-100» збiў мужчыну i жанчыну, якiя ехалi на веласiпедах. Мясцовая жанчына i жыхар Iвацэвiч
|
|