На сваiх нагах у 105 гадоў
Iлона Iванова
Жыхарцы вёскi Сiманавiчы Глускага раёна Ганне Дзянiсаўне Бранавiцкай споўнiлася 105 гадоў. Доўгажыхарку з днём нараджэння павiншавалi мясцовыя ўлады i аказалi ёй матэрыяльную дапамогу.
Ганна Дзянiсаўна — жанчына энергiчная, сочыць за сабой, рухаецца, нават бульбу капае. Нягледзячы на праблемы са слыхам ды зрокам i хваробы, трымаецца, як яна кажа, «на сваiх нагах». Сама Бранавiцкая — з сям’i старажылаў, яе сёстры i брат таксама дажылi да старэчага ўзросту. Яна працавала ў калгасе ў Мiнскай вобласцi з 1931 года, а потым разам з сынам Антонам пераехала на Глушчыну. Муж Ганны Дзянiсаўны не вярнуўся з вайны. Усе сённяшнiя клопаты старой — пра сваю вялiкую сям’ю: сына i нявестку, якiя цяпер ужо таксама пенсiянеры, а таксама 8 унукаў i 10 праўнукаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарцы вёскi Сiманавiчы Глускага раёна Ганне Дзянiсаўне Бранавiцкай споўнiлася 105 гадоў. Доўгажыхарку з днём нараджэння павiншавалi мясцовыя ўлады i
|
|