Прэзiдэнт паставiў задачу павысiць значэнне дэпартаментаў, створаных у складзе ўрада
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанаваныя прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм падыходы па ўдасканаленню структуры ўрада. Даручэннi па ўдасканаленню структуры ўрада Прэзiдэнт даў вясной гэтага года.
У ходзе даклада Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу правесцi адпаведную карэкцiроўку, каб у рабоце выканаўчай улады павысiць значэнне дэпартаментаў, створаных у складзе ўрада. Закранаючы колькасны склад урада, Прэзiдэнт запатрабаваў няўхiльнага выканання задачы па дэбюракратызацыi ў краiне i скарачэнню колькасцi дзяржаўнага апарату. Кiраўнiк дзяржавы адобрыў падыходы прэм’ер-мiнiстра ў гэтым пытаннi. Нармальная работа мiнiстэрстваў i ведамстваў будзе забяспечана за кошт унутранай перагрупоўкi без дадатковага павелiчэння колькасцi. Кiраўнiк дзяржавы разгледзеў i зацвердзiў прапанаваную ўрадам тыпавую структуру абласных выканаўчых камiтэтаў. Прынята рашэнне, што ва ўсiх аблвыканкамах колькасць намеснiкаў старшынi будзе аднолькавай — пяць чалавек. У складзе аблвыканкамаў таксама плануецца наяўнасць асноўных камiтэтаў: па эканомiцы, сельскай гаспадарцы, сацыяльных пытаннях, iдэалагiчнай рабоце. Улiчваючы, што за апошнiя гады прэзiдэнт прыняў шэраг рашэнняў аб аб’яднаннi гарадоў i раёнаў, у раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтах населеных пунктаў з насельнiцтвам больш як 80 тыс. чалавек будзе дадаткова ўведзена яшчэ адна пасада намеснiка старшынi. Пасля адпаведнай дапрацоўкi дакументы па тыпавых структурах органаў выканаўчай улады будуць перададзены на зацвярджэнне Прэзiдэнту. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанаваныя прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм падыходы па ўдасканаленню структуры ўрада. Даручэннi п |
|