Стварэнне ўмоў для развiцця эканомiкi i сацыяльнай сферыВыступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь НАВIЦКАГА Г.В. на адкрыццi пятай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання 2 кастрычнiка 2006 г. У адпаведнасцi з Асноўным Законам краiны сёння пачынае работу пятая сесiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання. У сесiённы перыяд члены Савета Рэспублiкi рэалiзуюць сваё канстытуцыйнае права праз прыняцце законаў шляхам галасавання. Асаблiвасць нашай палаты заключаецца ў тым, што прадстаўнiкi рэгiёнаў у вышэйшым заканадаўчым органе краiны з’яўляюцца адначасова выканаўцамi праводзiмай дзяржавай сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi. Трэба адзначыць, што Рэспублiка Беларусь прадаўжае ўмацоўваць свае пазiцыi ў мiжнароднай супольнасцi. На працягу ўжо некалькiх гадоў мы назiраем высокую дынамiку развiцця рэальнага сектара эканомiкi краiны. Толькi за 8 месяцаў гэтага года рост ВУП склаў 9,8 працэнта. Выпуск прамысловай прадукцыi за такi ж перыяд павялiчыўся на 12,7, а прыток iнвестыцый у асноўны капiтал — на 35,3 працэнта. Аб’ёмы вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, нягледзячы на цяжкiя ўмовы надвор’я, у гэтым годзе выраслi на 2 працэнты. Працаўнiкi вёскi, кiраўнiкi гаспадарак, раёнаў i абласцей праявiлi максiмум самаадданасцi, арганiзаванасцi i адказнасцi ў час уборкi ўраджаю. Удалося сабраць 6 млн. тон збожжа. Гэта стала магчымым, у тым лiку i дзякуючы палiтыцы, праводзiмай Кiраўнiком нашай дзяржавы ў галiне высокай тэхнiчнай i тэхналагiчнай аснашчанасцi аграрнай галiны. Умацаванне рэальнага сектара эканомiкi садзейнiчае павышэнню ўзроўню жыцця людзей. Расце заработная плата, знiжаюцца тэмпы iнфляцыi. Якасныя змяненнi зведваюць сiстэмы адукацыi, медыцынскага, сацыяльнага i культурнага абслугоўвання. Прыемна адзначыць, што ў дасягненне гэтых вынiкаў значны ўклад унеслi i члены Савета Рэспублiкi. Займаючы ключавыя пасады ў органах дзяржаўнага кiравання, на прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемствах, у сацыяльнай сферы, яны вядомыя ў краiне сваiмi працоўнымi поспехамi i актыўнай грамадзянскай пазiцыяй. Перакананы, што вы, паважаныя калегi, i далей будзеце рэзультатыўна сумяшчаць прафесiйную дзейнасць з выкананнем парламенцкiх паўнамоцтваў. Да гэтай сесii ўдзельнiкамi заканатворчага працэсу падрыхтаваны аб’ёмны пакет нарматыўных прававых актаў. Яны маюць прыярытэтнае значэнне для сацыяльна-эканамiчнага развiцця нашай дзяржавы. Так, у галоўным фiнансавым дакуменце краiны — законе аб бюджэце на 2007 год — прадугледжваецца захаваць сацыяльную накiраванасць асноўных яго палажэнняў пры знiжэннi па- датковай нагрузкi на 0,7 працэнтнага пункта ў адносiнах да ВУП. У суме гэта складзе 601 мiльярд рублёў. Нараўне з гэтым будзе ажыццяўляцца кадыфiкацыя бюджэтнага i мытнага заканадаўства. Прававыя новаўвядзеннi закрануць таксама сферы iнвесцiравання, падтрымкi малога i сярэдняга бiзнэсу, iпатэчнага страхавання, бухгалтарскага ўлiку i справаздачнасцi. Гэты блок законапраектаў павiнен садзейнiчаць росту эканамiчнага патэнцыялу краiны праз абнаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, укараненне сучасных тэхналогiй, знiжэнне затрат на прадпрыемствах. Рэзультатыўнасць нашай работы ў многiм залежыць ад бачання перспектыў практычнага прымянення падрыхтаваных законапраектаў. Сёння ў Савеце Рэспублiкi згадзiлiся выступiць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь Пётр Пятровiч Мiклашэвiч i Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь Вiктар Сяргеевiч Камянкоў. Нагадаю, што пракуратура ажыццяўляе нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем нарматыўных прававых актаў. Сiстэма гаспадарчых судоў павiнна забяспечваць абарону парушаных або аспрэчваемых законных iнтарэсаў i правоў удзельнiкаў гаспадарчай дзейнасцi. На жаль, многiя прававыя нормы, што рэгулююць сферу барацьбы з безгаспадарчасцю, карупцыяй i злачыннасцю, пакуль недасканалыя. У сувязi з гэтым на пятай сесii плануецца разгледзець праект Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, новую рэдакцыю Закона «Аб Пракуратуры ў Рэспублiцы Беларусь», шэраг змяненняў i дапаўненняў, што ўносяцца ў гаспадарчае, крымiнальнае i крымiнальна-працэсуальнае права. Неабходна падкрэслiць, што i нарошчванне эканамiчнага патэнцыялу, i барацьба з безгаспадарчасцю служаць адной мэце — усё для чалавека, усё на карысць чалавека. У ходзе гэтай сесii Савет Рэспублiкi прадоўжыць удасканальваць прававое рэгуляванне сацыяльнай сферы. Асаблiвую ўвагу трэба звярнуць на заканадаўчае забеспячэнне рэалiзацыi праграмы дэмаграфiчнай бяспекi краiны на 2006—2010 гады, а таксама на прававыя праблемы, звязаныя з мацярынствам i дзяцiнствам, шлюбам i сям’ёй. Асноўную нагрузку тут будзе несцi нядаўна створаная ў Савеце Рэспублiкi Пастаянная камiсiя па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльнаму развiццю. Варта адзначыць, што камiсiя актыўна ўключылася ў работу. У Брэсцкай вобласцi праведзены выязны семiнар па правапрымяняльнай практыцы ў сацыяльнай сферы, у Мiнску — па вывучэнню i вырашэнню дэмаграфiчных праблем. На сённяшнiм пасяджэннi «круглага стала» будуць абмяркоўвацца прававыя аспекты трансплантацыi органаў i тканак чалавека. У стадыi падрыхтоўкi да разгляду палатамi Парламента знаходзяцца законапраекты аб вышэйшай адукацыi, аб апытаннях грамадскай думкi, аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты, якiя датычацца сферы культуры i аховы гiстарычнай спадчыны. Нам неабходна прыняць дзейсны ўдзел у iх дапрацоўцы. У перыяд правядзення пятай сесii прадоўжыцца мiжнародная i мiжпарламенцкая дзейнасць Савета Рэспублiкi. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена рабоце ў рамках Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, мiжпарламенцкiх асамблей СНД i ЕўрАзЭС, Мiжпарламенцкага саюза. Намечаны таксама наш удзел у пасяджэннях чарговай сесii Генеральнай Асамблеi ААН i ў запланаваных там парламенцкiх слуханнях. У мэтах далейшага развiцця двухбаковых кантактаў прапрацоўваюцца вiзiты ў Рэспублiку Беларусь парламенцкiх дэлегацый Лiвана, Кубы i Судана. Будзе таксама ратыфiкаваны шэраг мiжнародных i мiждзяржаўных пагадненняў. Рэзультатыўнымi ў плане мiжнароднай дзейнасцi былi для Савета Рэспублiкi i праведзеныя парламенцкiя канiкулы. Так, у час афiцыйнага вiзiту беларускай парламенцкай дэлегацыi ў Iндыю адбылiся нашы сустрэчы з Прэзiдэнтам i вышэйшымi службовымi асобамi краiны, кiраўнiцтвам мясцовых органаў улады. Прайшло першае сумеснае пасяджэнне груп мiжпарламенцкай дружбы Беларусi i Iндыi. Па вынiках вiзiту прыняты шэраг канкрэтных рашэнняў, накiраваных на ўмацаванне двухбаковых адносiнаў. Члены Савета Рэспублiкi таксама ўдзельнiчалi ў рабоце Парламенцкай асамблеi АБСЕ i пастаянна дзеючага пры Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii семiнара па пытаннях будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. У палаце адбылася сустрэча з дэпутатамi Нацыянальнай асамблеi Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэлы. На заканчэнне, паважаныя калегi, дазвольце звярнуць вашу ўвагу на адказныя задачы Парламента, абумоўленыя маючымi адбыцца выбарамi ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Яны, як вядома, пройдуць у студзенi 2007 года па новых правiлах. Плануецца ўнясенне змяненняў больш як у 60 артыкулаў дзеючага ў гэтай сферы заканадаўства. Абагульнiўшы iх, нам неабходна будзе прыняць адпаведны нарматыўны прававы акт. У сельскай мясцовасцi цяпер пражывае больш як 2,5 мiльёна чалавек, i менавiта тут застаецца мноства нявырашаных праблем сацыяльна-эканамiчнага характару. У сувязi з гэтым у органы прадстаўнiчай улады на месцах павiнны прыйсцi iнiцыятыўныя, адказныя людзi, якiя душой хварэюць за сваiх выбаршчыкаў i здольныя адстойваць iх iнтарэсы. На жаль, не заўсёды адчуваюцца роля i ўплыў дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў у вырашэннi праблем жыццезабеспячэння насельнiцтва. Мiж тым патэнцыял тут вялiкi. Сёння ў Рэспублiцы Беларусь толькi на пярвiчным тэрытарыяльным узроўнi функцыянуе 1465 Саветаў i выканкамаў, у якiх працуе больш як 18 тысяч дэпутатаў. Усяго ж у склад мясцовых Саветаў выбрана больш як 23 тысячы чалавек. А менавiта ж дэпутаты, працуючы ў цесным кантакце з органамi выканаўчай улады на месцах, маглi б вырашаць многiя праблемы. Гэтаму ўдзялялася асаблiвая ўвага на нарадзе ў Кiраўнiка дзяржавы па пытаннях удасканалення дзейнасцi органаў мясцовага кiравання i самакiравання. Па яе вынiках Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь даручыў Нацыянальнаму цэнтру законапраектнай дзейнасцi сумесна з Саветам Рэспублiкi i iншымi зацiкаўленымi бакамi да 1 студзеня 2007 г. вывучыць практыку прымянення Закона «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь» i iншых нарматыўна-прававых актаў у гэтай сферы. Прапанавана сiстэмна ўдасканалiць дзеючае заканадаўства з улiкам рэалiй сённяшняга дня. Лiчу, мы прымем непасрэдны ўдзел у вырашэннi гэтага пытання. Бо ўзаемадзеянне з мясцовымi Саветамi дэпутатаў дае магчымасць парламентарыям блiжэй знаёмiцца з надзённымi праблемамi насельнiцтва, уплываць на якасць разглядаемых законапраектаў. Акрамя таго, удзельнiчаючы ў маючай адбыцца выбарчай кампанii, у сесiях Саветаў дэпутатаў усiх узроўняў, нам неабходна данесцi да выбаршчыкаў iнфармацыю аб дзейнасцi Савета Рэспублiкi. Перакананы, растлумачэнне важнасцi прынятых Парламентам нарматыўных прававых актаў значна ўмацуе аўтарытэт вышэйшага заканадаўчага органа краiны. Гэта будзе асаблiва актуальна напярэдаднi 10-гадовага юбiлею Савета Рэспублiкi, якi будзе адзначацца ў студзенi 2007 года. Жадаю ўсiм нам плённай работы! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь НАВIЦКАГА Г.В. на адкрыццi пятай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнаг
|
|