Законы — на службу чалавекуВыступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь КАНАПЛЁВА У.М. на адкрыццi пятай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Паважаныя члены Урада, прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi, запрошаныя! У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь сёння, 2 кастрычнiка 2006 года, пачынае работу пятая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання. Наперадзе ў нас напружаны перыяд работы, зрэшты, як i ва ўсёй краiны, якая ўступiла ў апошнi квартал гэтага года. Сёння Беларусь, без перабольшання, знаходзiцца на ўздыме. Паспяхова рэалiзуецца Праграма сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006—2010 гады, аб чым сведчаць макраэканамiчныя паказчыкi за 9 месяцаў гэтага года. Расце мiжнародны прэстыж краiны, i на форуме Руху недалучэння ў Гаване мы атрымалi нагляднае пацвярджэнне гэтаму. Унутрыпалiтычная сiтуацыя ў рэспублiцы характарызуецца стабiльнасцю i прадказальнасцю. Iншымi словамi, ёсць усе спрыяльныя ўмовы для таго, каб мы плённа працавалi на заканадаўчай нiве i ўнеслi свой уклад у далейшае ўмацаванне i працвiтанне Айчыны. Праект парадку дня сесii ўключае 44 пытаннi, якiя ахоплiваюць практычна ўсе сферы жыцця беларускай дзяржавы, з’яўляюцца актуальнымi i запатрабаванымi ў грамадстве. Вялiкую значнасць мае ўнесены Кiраўнiком дзяржавы законапраект, накiраваны на ўдасканаленне правядзення выбараў i рэферэндумаў. Прапануецца правядзенне ў адзiн тур выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў i членаў Савета Рэспублiкi. Гэта дасць магчымасць пры захаваннi дэмакратычных пачаткаў фармiравання прадстаўнiчых органаў скарацiць бюджэтныя расходы на выбары. Найбольш аб’ёмным, i гэта зразумела, у парадку дня сесii будзе блок законапраектаў, накiраваных на развiццё эканомiкi. Важнейшы сярод iх — праект бюджэту на 2007 год. Бюджэт захавае сваю сацыяльную накiраванасць, яго даходную частку плануецца павялiчыць з 35 да 40 трыльёнаў рублёў. Больш як 60 працэнтаў усiх расходаў прадугледжваецца накiраваць на сацыяльна-культурную сферу i падтрымку насельнiцтва. Набраны тэмп эканамiчнага росту дае магчымасць нам аптымiзаваць сiстэму падаткаабкладання, i рабiцца гэта будзе па двух асноўных напрамках — знiжэнне падатковай нагрузкi i спрашчэнне падатковага заканадаўства. Далейшае развiццё атрымаюць турыстычная iндустрыя i рэкламны рынак, адносiны ўласнасцi i iпатэчнае крэдытаванне. Прадоўжыцца работа па кадыфiкацыi заканадаўства. Плануецца разгляд у другiм чытаннi праектаў Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i новага Мытнага кодэкса, у першым чытаннi — Бюджэтнага кодэкса i новага Кодэкса аб зямлi. Як заўсёды, не застанецца без нашай увагi сацыяльная сфера. Так, у другiм чытаннi плануецца разгляд законапраекта, якi ўстанаўлiвае адзiны для ўсiх катэгорый жанчын памер дапамогi па догляду дзiцяцi да 3 гадоў, роўны 65 працэнтам бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Будзе разгледжаны цэлы комплекс дакументаў у сферы адукацыi, у тым лiку па такiх надзённых праблемах, як аптымiзацыя структуры вышэйшай адукацыi, удасканаленне парадку пераводу навучэнцаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Вялiкi блок законапраектаў трэба будзе разгледзець у сферы нацыянальнай бяспекi, барацьбы са злачыннасцю. У прыватнасцi, будзе ўдзелена ўвага заканадаўчаму забеспячэнню ўзмацнення барацьбы з карупцыяй, процiдзеяння экстрэмiзму, удасканалення сiстэмы прафiлактыкi безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх. Iстотнай карэкцiроўцы падвергнецца i Закон аб воiнскiм абавязку i воiнскай службе. Да разгляду на пятай сесii падрыхтаваны 6 законапраектаў па ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. Асноўную частку з iх складаюць пагадненнi эканамiчнага характару. Аднак асаблiва трэба вылучыць законапраект аб тарыфiкацыi Мiжнароднай канвенцыi аб барацьбе з актамi ядзернага тэрарызму. Насычаны парадак дня — вынiк напружанай работы дэпутатаў у мiжсесiённы перыяд ва ўзаемадзеяннi з Урадам i iншымi зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб’яднаннямi. За гэты час праведзена 39 пасяджэнняў пастаянных камiсiй i рабочых груп па падрыхтоўцы законапраектаў. У выбарчых акругах ажыццёўлены прыём каля 6 тысяч выбаршчыкаў, адбылося 600 сустрэч у працоўных калектывах. Разгледжана 6 тысяч зваротаў грамадзян. Праблемы самыя розныя, але на першым месцы — пытаннi жыллёва-камунальнага будаўнiцтва. I як прыклад аператыўнага рэагавання на патрэбы насельнiцтва хачу адзначыць iнiцыятыву групы дэпутатаў па падрыхтоўцы праекта закона аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. За гэты перыяд дэпутаты прынялi ўдзел у буйных мiжнародных мерапрыемствах, праведзеных у рамках Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, Парламенцкай Асамблеi АБСЕ. Адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч з парламентарыямi iншых краiн, у ходзе якiх дасягнуты важныя дамоўленасцi ў сферы эканомiкi. Яшчэ больш насычанай будзе мiжнародная дзейнасць у сесiённы перыяд. Нашы дэлегацыi прымуць удзел у 31-й сесii Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, 115-й асамблеi Мiжпарламенцкага Саюза, Парламенцкай асамблеi Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы. Адбудзецца шэраг значных мерапрыемстваў па лiнii мiжпарламенцкiх асамблей СНД i ЕўрАзЭС. Мы абавязаны аказаць i акажам максiмальнае садзейнiчанне прасоўванню iнiцыятыў, вылучаных Кiраўнiком нашай дзяржавы на самiце краiн Руху недалучэння, выкарыстаць усе магчымасцi для актывiзацыi супрацоўнiцтва з парламентарыямi гэтых дзяржаў. Паважаныя калегi, задача стварэння эфектыўнай, якаснай i несупярэчлiвай сiстэмы заканадаўства патрабуе ад нас большай паслядоўнасцi i сiстэмнасцi ў рабоце. Таму прашу вас прынцыпова падыходзiць да вырашэння пытанняў заканатворчай дзейнасцi, больш патрабавальна ставiцца да ўкаранення пакетнага прынцыпу падрыхтоўкi законапраектаў. У лiстападзе 2006 года споўнiцца 10 гадоў з дня ўтварэння Палаты прадстаўнiкоў. Падкрэслю: гэты юбiлей — не падстава для пышных урачыстасцяў, але добрая магчымасць абагульнiць набыты вопыт i якаснай працай даказаць на справе, што Парламент стаў сапраўды прафесiйным заканадаўчым органам. На заканчэнне хачу падзякаваць вам за добрую падрыхтоўку да сесii i пажадаць вам плённай работы. У адпаведнасцi з артыкулам 95 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пятую сесiю Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь аб’яўляю адкрытай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь КАНАПЛЁВА У.М. на адкрыццi пятай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыян
|
|