21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы магчыма толькi па прынцыпах раўнапраўя»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПРОТАС

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 30 верасня.)

Сустрэча Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з прадстаўнiкамi расiйскiх рэгiянальных СМI доўжылася амаль чатыры гадзiны. За гэты час беларускi лiдар паспеў адказаць больш як на 40 пытанняў па самай разнастайнай тэматыцы. Размова, як i заклiкаў Аляксандр Лукашэнка, атрымалася змястоўнай i шчырай.

Перш чым уводзiць у сябе грашовую адзiнку iншай дзяржавы, мы — Прэзiдэнт, кiраўнiцтва краiны, народ — павiнны разумець, дзеля чаго гэта робiм. Усё гэта павiнна быць прапiсана ў Канстытуцыi Саюзнай дзяржавы. Таму пытаннi адзiнай валюты на тэрыторыi Беларусi i Расii трэба разглядаць толькi пасля правядзення рэферэндуму па Канстытуцыйнаму акту. Такую пазiцыю Аляксандр Лукашэнка выказаў у адказ на пытанне карэспандэнта агенцтва «Росбалт» аб перспектывах адзiнага рубля. «Грашовая адзiнка — гэта фактар суверэнiтэту i незалежнасцi дзяржавы. Мы гэта разумеем, павiнна разумець i Расiйская Федэрацыя», — адзначыў Прэзiдэнт.

Ацэньваючы стан i перспектывы развiцця СНД, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што не з’яўляецца прыхiльнiкам пункту гледжання, што Садружнасць у свой час стваралася для цывiлiзаванага «разводу» былых савецкiх рэспублiк. «Калi б не СНД, было б значна складаней», — лiчыць Прэзiдэнт. Таму калi ўносяць прапановы па рэфармаванню, накiраванаму на развал СНД, беларускi лiдар выступае «катэгарычна супраць». «Цяжка прадугадаць, якiя перспектывы ў Садружнасцi, але хацелася б каб СНД была захавана хай нават як пляцоўка для абмеркавання, прапрацоўкi некаторых эканамiчных, палiтычных, дыпламатычных iнтарэсаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Шырокае кола пытанняў датычылася сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў самой Беларусi. Многiя айчынныя вынаходнiцтвы i новаўвядзеннi ў гэтай галiне вельмi ўразiлi гасцей.

Сярод iх — курс Беларусi на паступовы перавод дзяцей, якiя выхоўваюцца ў дамах-iнтэрнатах, у дзiцячыя дамы сямейнага тыпу. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, зараз у рэспублiцы рэалiзуецца праект па стварэнню такiх дамоў i вёсак. На думку Прэзiдэнта, такi тып сямейнага выхавання найбольш прымальны для дзiцяцi, забяспечвае спрыяльныя ўмовы для яго развiцця.

Апошняя расiйская тэндэнцыя — людзi бiзнэсу iдуць ва ўладу. Журналiстаў цiкавiла, як фармiруецца беларуская элiта?

На думку Аляксандра Лукашэнкi, немагчыма пераадолець карупцыю, калi чыноўнiкi маюць сваю «пабочную» справу.

У Беларусi выключана, каб чалавек займаўся дзяржаўным кiраваннем i адначасова — бiзнэсам. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэта забаронена законам.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў кiруючай элiце краiны — сапраўдныя прафесiяналы, якiя маюць вялiкi вопыт i добра ведаюць спецыфiку ведамства, якое ўзначальваюць.

У Беларусi будзе выдзелена амаль 700 мiльярдаў рублёў на мерапрыемствы па павелiчэнню нараджальнасцi. 27 верасня на разгляд кiраўнiка дзяржавы быў унесены праект адпаведнай праграмы. Пасля дапрацоўкi ва ўрадзе яна да канца гэтага года будзе разгледжана на нарадзе ў Прэзiдэнта. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у праграму закладзены комплекс мерапрыемстваў, якiя датычацца дзяцей, жанчын, аховы здароўя i здаровага ладу жыцця. Галоўнае, на думку Прэзiдэнта, дапамагчы маладым сем’ям з будаўнiцтвам жылля. Калi iм будзе дзе жыць, у iх будзе i па трое дзяцей.

У Беларусi рэалiзуецца шэраг нацыянальных праектаў, накiраваных на аздараўленне нацыi. У рамках аднаго з iх у блiжэйшыя год-два ўсе раённыя бальнiцы будуць поўнасцю перааснашчаны. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi вялiкая ўвага ўдзяляецца пытанням аховы здароўя. «Мы дакладна вызначылi, што на ўзроўнi рэспублiкi павiнны стварацца суперсучасныя цэнтры. У краiне ўжо функцыянуе шэраг такiх цэнтраў — анкалагiчны, гiнекалагiчны, дзiцячы кардыялагiчны, «Мацi i дзiця», якiя аснашчаны на самым сучасным узроўнi», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На гэтыя мэты дзяржава выдзелiла вялiкiя сродкi. У кожным абласным цэнтры створаны належныя ўмовы для лячэння i аздараўлення. Цяпер увага пераключана на бальнiцы раённага ўзроўню. Менавiта на месцах у асноўным павiнна аказвацца высокапрафесiйная медыцынская дапамога. Немэтазгодна, напрыклад, на самыя простыя аперацыi везцi пацыентаў у Мiнск, калi гэту дапамогу могуць аказаць у раёне. Пасля рэканструкцыi кожная з раённых бальнiц будзе аснашчана ўсiм неабходным. У рамках гэтай праграмы разлiчана i заработная плата медыцынскага персаналу.

Гасцей з расiйскiх рэгiёнаў, паводле iх слоў, «уразiлi беларускiя аграгарадкi не толькi ў сацыяльным i культурным плане, але i ў плане вытворчасцi».

Паводле ацэнкi Аляксандра Лукашэнкi, цяпер узровень беларускiх аграгарадкоў вышэйшы ў параўнаннi з краiнамi СНД. Сёння яны дасягнулi такога прагрэсу, што сюды прыязджаюць шмат расiян, iм прадастаўляецца рабочае месца, дом, адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт падкрэслiў важнасць стварэння ў аграгарадках усiх умоў для нармальнага жыцця людзей. Пры гэтым паралельна трэба будаваць вытворчую базу — комплексы, збожжатакi, фермы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэалiзацыя такiх праектаў ажыццяўляецца без дзяржаўнага фiнансавання. Як праiнфармаваў журналiстаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч, на развiццё аграгарадкоў за 5 гадоў будзе накiравана 70 трыльёнаў рублёў. Пры гэтым большую частку сродкаў — амаль 70 працэнтаў — складуць уласныя рэсурсы прадпрыемстваў, прыкладна 30 працэнтаў — крэдыты банкаў. Зараз пастаўлена задача завяршыць мадэрнiзацыю сельскай гаспадаркi за 5 гадоў, у тым лiку стварэнне ўсёй неабходнай iнфраструктуры.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, прадукцыя сельскай гаспадаркi павiнна канкурыраваць як на расiйскiм, так i на еўрапейскiм рынку. «Гэта наша мэта, якую мы хочам дасягнуць у сельскай гаспадарцы, iнакш заўтра будзе позна», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што Беларусi так многа ўдалося дасягнуць «дзякуючы таму, што мы шукаем нацыянальную iдэю, заснаваную на патрыятызме». Нават пошук iдэi аб’ядноўвае людзей, вымушае любiць Радзiму. Тое ж i з рэалiзацыяй нацыянальных праграм. «Мы адрадзiлi частку нашай гiсторыi — Аўгустоўскi канал, пабудавалi бiблiятэку, якая стала сiмвалам краiны. Людзi бачаць рэалiзацыю гэтых праграм, пачынаюць цанiць i любiць сваю краiну», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Так званая беларуская апазiцыя папракае ўладу ў слабай падтрымцы беларускай мовы. Аляксандр Лукашэнка не згодзен з такiм падыходам. «Мы падтрымлiваем беларускую мову там, дзе гэта патрэбна. Але мы нi ў якiм разе не ставiм мэты падтрымаць настолькi, каб людзi пачалi размаўляць толькi на беларускай мове i забылiся рускую... Мы не павiнны адмаўляцца ад такой спадчыны», — заявiў Прэзiдэнт. У свой час гэту пазiцыю падтрымала большасць беларусаў на ўсенародным рэферэндуме.

Завяршаючы прэс-канферэнцыю, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў журналiстам расiйскiх рэгiянальных СМI за iх працу, за тое, што яны «нясуць праўду ў нашу братнюю Расiю». Паводле слоў Прэзiдэнта, «мы практычна адзiн народ». «Абсалютна несправядлiва, што мы разышлiся па ўласных кватэрах. Але калi будзе ўз’яднанне, яно пачнецца тут — у Маскве i Мiнску, памiж Расiяй i Беларуссю. I нi ў якiм выпадку — памiж Расiяй i нейкай iншай дзяржавай», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з прадстаўнiкамi расiйскiх рэгiянальных СМI доўжылася амаль чатыры гадзiны. За гэты час беларускi лi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика